Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов

15.02.2025

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

Віншуем вас з 36-й гадавінай вываду савецкіх войск з Афганістана.

Сёння мы па-новаму ўсведамляем сапраўдны сэнс і значэнне ўдзелу нашых салдат і афіцэраў у тых гістарычных падзеях. Чым далей адыходзіць час, тым больш выразна бачыцца веліч подзвігу тых, хто першымі кінуў выклік міжнароднаму тэрарызму. Захапляемся вашай мужнасцю, доблесцю, адвагай і высакароднасцю!

Аддаючы даніну павагі ўсім, хто выстаяў і вярнуўся дадому, мы падзяляем боль страты з тымі, хто страціў таварышаў, не дачакаўся сваіх родных і блізкіх. Няхай светлая памяць аб іх назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах!

Жадаем усім воінам-інтэрнацыяналістам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, аптымізму і дабрабыту. Няхай вашы адзінства і згуртаванасць натхняюць на дасягненне новых мэтаў, становяцца кропкай адліку далейшых здзяйсненняў і добрых спраў!

Капыльскі раённы выканаўчы камітэт

Капыльскі раённы Савет дэпутатаў


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей