Ну а 3 студзеня з адметнымі ткацкімі традыцыямі семежаўскай зямлі на пляцоўцы Мінскай вобласці гасцей выставы знаёміла народны майстар Беларусі, загадчык раённага цэнтра ткацтва Капыльскага раёна Таццяна Волкава. Закладныя рушнікі, тканыя і плеценыя паясы вызвалі вялікую цікавасць у гасцей выставы. Вядома, што добра паглядзець, а паспрабаваць уткаць сваю нітку ў выраб падчас майстар-класа - яшчэ лепш. І такую магчымасць меў кожны наведвальнік, а таксама зрабіць ляльку-абярэг у лепшых беларускіх традыцыях, майстар-клас па вырабу якой праводзіў майстар народнага клуба майстроў народнай творчасці "Скарбонка" Марыя Кіслухіна.
Комментарии