Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

«Родныя пагоркі» от самодеятельных копыльских поэтов

03.12.2024

Сустрэча з паэзіяй – гэта заўсёды свята. А калі паэт, аўтар выдатных радкоў пра вядомых табе людзей, пра твой горад, пра малую радзіму, знаходзіцца побач, сам чытае свае творы – гэта сапраўдная падзея.

28 лістапада ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў самадзейных капыльскіх паэтаў«Родныя пагоркі» – удзельнікаў літаратурнага аб’яднання «Вясёлка».

Капыльскі літаратурны альманах №2 «Родныя прагоркі» выйшаў у выдавецтве «Пружмень» пры падтрымцы газеты «Наша слова» і яе рэдактара, публіцыста, паэта і перакладчыка Станіслава Судніка, які быў ганаровым госцем на гэтым мерапрыемстве.

У прывітальным слове Станіслаў Вацлававіч нагадаў пра выпуск першага нумара літаратурнага альманаха, пазнаёміў з асноўнымі старонкамі другога выпуску і перадаў у дар бібліятэцы зборнікі паэзіі самадзейных паэтаў з нясвіжчыны, лідчыны, наваградчыны і дзятлаўшчыны.

На прэзентацыю сабраліся актывісты раённай ветэранскай арганізацыі на чале з яе старшыней Людмілай Камёнка і самі аўтары твораў, змешчаных у зборніку. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з творчасцю удзельнікаў літаб’яднананя «Вясёлка».

Увайшлі ў зборнік і паэтычныя творы Леанарда Падгорскага-Аколава, навэла Міхаліны Даманскай «Званы» у перакладзе С. Судніка, якая, дарэчы, нідзе яшчэ не публікавалася, і артыкул Сяргея Чыгрына, прысвечаны доктару філалагічных навук, прафесару, краязнаўцу і літаратуразнаўцу Алесю Бельскаму «Пакуль баліць яго душа літаратурай».

У час прэзентацыі гучалі новыя вершы Аляксея Траццяка, Любові Мотуз, Ядвігі Малевіч і Марыны Коршак, песні ў выкананні самадзейнага паэта Мікалая Майсюка. Да ўдзелу ў мерапрыемстве далучылі і новыя аўтары – Зоя Тароцька і Ніна Краўчанка. Яны расказалі пра сябе, чыталі перад слухачамі свае творы.

З цікавасцю слухалі прысутныя і аповед нашага знакамітага земляка, прафесара, кандыдата тэхнічных навук, пісьменніка, аўтара аўтабіяграфічнай аповесці «Испытатель» Міхаіла Клішэвіча.

У размове пра творчасць, наладжанай гасцямі і работнікамі бібліятэкі, мог прыняць удзел кожны прысутны. Зразумела, чыталі вершы, задавалі пытанні. Былі спрэчкі, заўвагі, меркаванні.

Падчас мерапрыемства мы яшчэ раз ўпэўніліся ў тым, што з паэзіяй у сэрцы крочаць па жыцці людзі цікавыя, з фантазіяй, з марай, летуценнікі. І не важна, у якім ты ўзросце. Важна, што ў сэрцы жыве паэзія і табе хочацца тварыць.

Для больш дакладнага знаёмства з літаратурным альманахам № 2 «Родныя пагоркі», запрашаем вас у Капыльскую раённую цэнтральную бібліятэку імя А. Астрэйкі. А калі вы пішаце вершы, ці прозу, то можаце далучыцца да літаратурнага аб’яднання «Вясёлка», якое працуе пры бібліятэцы.

Ірына Пятровіч, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі


Слава працы Автор:

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/35243-rodnyya-pragorki-ot-samodeyatelnykh-kopylskikh-poetov#sigProId13ac4852a0
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей