Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Адвент – время радостного ожидания и покаяния

26.11.2024

Чарговы літургічны год у каталіцкім касцёле Святых Пятра i Паўла ў Капылі распачнецца 1 снежня, а разам з ім – перыяд Адвэнту. Гэта час радаснага чакання прыходу Пана. Неабходна задумацца, што гэта за чаканне і чаму яно павінна быць радасным.

Дадзенае чаканне сімвалізуе вянок Адвэнту. На зялёным вянку ставяцца чатыры свечкі, як сімвал чатырох тыдняў Адвэнту. Падчас супольнай адвэнтовай малітвы ў нядзелю ў сям'і запальваюць чарговую свечку на знак чакання прыходу Збаўцы.

У перыяд Адвэнту ёсць добрая старадаўняя традыцыя «Рараты» – гэта вельмі папулярнае адвэнтовае набажэнства. Так называецца ватыўная святая Імша на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі ў перыяд Адвэнту. Яна цэлебруецца з выкарыстаннем асаблівых малітваў і літургічнага адзення. На Раратняй святой Імшы чытаюць малітвы пра Маці Божую, апранаюць літургічнае адзенне белага колеру, а таксама спяваюць гімн «Хвала на вышынях Богу», паколькі гэтая цэлебрацыя носіць урачысты характар. Гэтая Імша традыцыйна цэлебруецца вельмі рана на світанні з запаленымі ліхтарыкам і Раратняй свечкай, якая сімвалізуе Панну Марыю.

Літургія Адвэнту заахвочвае нас задумацца над некаторымі праблемамі, якія звязаны як з гісторыяй выратавання, так і з нашай вечнасцю. У гэты час Касцёл заахвочвае нас і ставіць мэтай Адвэнту, каб мы паглядзелі ў трох кірунках. Мы павінны вярнуцца да таго, што гэта было, памятаючы ўспамін аб прыходзе Езуса Хрыста на зямлю. Затым мы павінны скіравацца да будучыні, у часы другога прышэсця Сына Божага ў канцы часоў. І нарэшце – сучаснасць. Менавіта сёння неабходна падрыхтавацца як да вечнасці, так і да перажывання таямніцы Божага Нараджэння. Таксама з гэтага «сёння» я буду прадстаўляць справаздачу аб сваім жыцці перад Творцам. Пра «сёння» я павінен памятаць кожны дзень, таму што мы не ведаем, калі гэты дзень прыйдзе.

Адвэнт – гэта час чакання. Дык няхай у нас будзе свядомасць, што гэта час нашага асабістага адвэнту, асабістага чакання на спатканне з Панам. Давайце вучыцца супакойвацца, зазіраць у сябе і прымаць мудрыя, згодныя з Божай воляй, рашэнні.

У касцёле святых Пятра і Паўла ў Капылі, святая Імша Раратняя будзе ў аўторак, чацвер у 06.45, у суботу ў 08.00.

Андрэй КАЛЯДКА, Ксёндз касцёла Святых Пятра i Паўла ў Капылі


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей