1. Глядзіце, якія шчаслівыя маленькія вучні гарадской школы. Яны ідуць разам са сваёй першай настаўніцай Далецкай Яўгеніяй Фадзееўнай. На календары – 1961 год.
2. А гэта ўжо святкаванне 45-й гадавіны Вялікага Кастрычніка. На трыбуне - загадчык аддзела прапаганды РК КПБ Бурак І.П., другі сакратар РК КПБ Валністы Я.Г., старшыня калгаса «Піянер» Макарчук І.Я., старшыня райвыканкама Сыраквашын С.В., старшыня гарсавета Апанашчык А., сакратар РК КПБ Сухій М.А., працаўніца РПК Паскрыбка.
3. Той жа 1962 год. У першым радзе калоны райспажыўтаварыства ідуць Багданаў, Гурыновіч, Рудзік, Жук.
4. Гэты здымак зроблены на рубяжы 60-70 гадоў. Па плошчы Капыля рухаецца калона райспажыўтаварыства. У яе радах – прадаўцы Ніна Карачун, Людміла Касцюк, Тамара Вайтовіч і іншыя.
5. Вось капыляне святкуюць 60-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі. У святочнай калоне – і пазаштатны аўтар «СП», ветэран Вялікай Айчыннай вайны Кандыбовіч Аляксандр Антонавіч.
6. На гэтым фота – калектыў камбіната бытавога абслугоўвання. Уперадзе – кіраўнік прадпрыемства Андрусевіч, 1977 г.
Паважаныя чытачы! На жаль, мы не можам узгадаць імёны і прозвішчы ўсіх удзельнікаў святкаванняў, таму, калі вы ўбачылі знаёмых або сваякоў, паведаміце ў рэдакцыю. І калі маеце цікавыя фотаздымкі розных мерапрыемстваў, якія адбываліся ў Капылі
ці раёне, дасылайце або прыносьце іх у рэдакцыю. Мы абавязкова надрукуем!
Фота з архіва Капыльскага раённага краязнаўчага музея і З.І. Шкадарэвіч
Комментарии