Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Встреча с прошлым: в Копыльском краеведческом музее прошло необычное представление

01.11.2024

На працягу амаль трох месяцаў у Капыльскім краязнаўчым музеі ладзілася выстава «Сярэднявечная зброя продкаў». У апошні дзень работы экспазіцыі была арганізвана цікавая экскурсійная праграма з элементамі тэатралізацыі.

Насычаная сустрэча з мінулым стала магчымай дзякуючы гісторыку і калекцыянеру Юрыю Усціновічу, якому і належыць асноўная частка экспанатаў выставы.

Наведвальнікам, у прыватнасці вучням гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі і іх настаўнікам, была прадастаўлена магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць рыцарскі паядынак, які да таго ж суправаджаўся адмысловымі мелодыямі ў выкананні музыкі-дудара.

Акрамя гэтага, Юрый расказаў шмат цікавага аб экспанатах выставы, а таксама правёў сапраўдны майстар-клас па старажытных танцах. У завяршэнне сустрэчы школьнікі змаглі паспрабаваць сыграць на дудзе і прымерыць элементы рыцарскай экіпіроўкі.

– Лічу, што мы, сучасныя беларусы, павінны больш ведаць пра нашых слаўных продкаў,  – падзяліўся думкамі Юрый. – Што датычыць уласна мяне, то я вельмі люблю гісторыю Беларусі. Разуменне велічы нашай гісторыі і велічы, адмысловасці нашай культуры хочацца прадэманстраваць і маладому пакаленню. Спадзяюся, што хоць хтосьці з прысутных сёння юнакоў і дзяўчат не будзе абыякавым да мінулага.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/34958-vstrecha-s-proshlym-v-kopylskom-kraevedcheskom-muzee-proshlo-neobychnoe-predstavlenie#sigProId09cab551ba
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей