Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

На приеме граждан председателю Копыльского райисполкома поступило два вопроса

25.10.2024

На чарговы прыём грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка паступілі два звароты.

Першы – даволі распаўсюджаны апошнім часам. Многіх хвалюе пытанне выкарыстання электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў прыватных жылых дамах. З такой праблемай паўторна звярнулася сям’я з аг. Лясное. Згодна з рашэннем райвыканкама ад 8 кастрычніка 2024 года заяўнікам адмоўлена ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры ў сувязі з адсутнасцю рэзерву прапускной здольнасці на далучэнне электраўстановак іх жылога дома да размеркавальных электрычных сетак. Вядома ж, за гэты час такая магчымасць не з’явілася. Для ўдакладнення пытанне будзе вывучана дадаткова з выездам на месца.

Капыляніна цікавіла стварэнне належных умоў працы на прадпрыемствах горада, магчымасць аказання дапамогі гарадскімі кадрамі сельгаспрадпрыемствам. Узнятая праблема патрабуе дэталёвага разбіральніцтва.

Фота аўтара


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей