Сярод тых, хто далучыўся да такой добрай справы, навучэнцы Слабадакучынскай СШ. Сасну звычайную садзілі на тэрыторыі Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва, укладываючы ў кожнае дрэўца часцінку сваёй душы.
У Колаўскім лясніцтве старанна працавалі навучэнцы Лясноўскай сярэдняй школы. Маладзенькія сасёнкі і ялінкі, высаджаныя іх рукамі, праз некалькі дзясяткаў гадоў стануць магутнымі дрэвамі і будуць радаваць сваімі прыгожымі кронамі. Асабліва добра разумеюць гэта члены школьнага лясніцтва аб’яднання па інтарэсах «Лясны квартал», таму што яны з самага ранняга дзяцінства вучацца клапаціцца не толькі пра прыроду, але і пра малую радзіму ўвогуле.
Пастараліся зрабіць наш край яшчэ больш прыгожым і прадстаўнікі калектываў сярэдніх школ № 2 і № 3 г. Капыля. На тэрыторыі Капыльскага лясніцтва іх намаганнямі былі створаны лясныя культуры на плошчы 1,6 га. Усяго было высаджана 8200 саджанцаў.
Неабходную дапамогу ў арганізацыі пасадачных работ аказалі супрацоўнікі Капыльскага вопытнага лясгаса, і яны вельмі ўдзячны ўсім ўдзельнікам акцыі за такую актыўнасць і разуменне важнасці справы, якой яны займаюцца.
Акцыя «Дай лесу новае жыццё» пройдзе да сярэдзіны лістапада, і ўзяць удзел у ёй зможа кожны жадаючы. Варта толькі звярнуцца ў лясгас альбо лясніцтва, якое размешчана побач. Не ўпусціце магчымасць зрабіць свой уклад і пакінуць памяць для будучых пакаленняў!
Фота Капыльскага вопытнага лясгаса
Комментарии