Па гладкай дарозе
На працягу года людзей у спецадзен-ні аранжавага колеру і дарожную тэхніку можна сустрэць у розных куточках райцэнтра і на сельскіх дарогах: яны вядуць ямачны рамонт пакрыцця, грэйдзіраванне гравіек. А на найбольш праблемных участках работнікі ДРБУ №124 кладуць новы асфальт. Так, новае асфальтавае пакрыццё з’явілася ў аг. Лясное на завулках Новы і Лясны-2, а таксама паміж населенымі пунктамі Пясочнае і Лугавая.
Адзіны дзень бяспекі
Прадстаўнікі Песачанскай базавай школы імя С.А. Умрэйкі актыўна ўключыліся з Адзіны дзень бяспекі (на здымку). Згодна з планам, у фае ўстановы адукацыі былі размешчаны прафілактычныя матэрыялы па пытаннях бяспекі, працоўнаму калектыву даведзены парадак дзеянняў пры адпрацоўцы планаў эвакуацыі людзей пры пажары, ва ўмовах няштатных сітуацый, аказанні першай дапамогі. Праведзена таксама практычная адпрацоўка эвакуацыі навучэнцаў і работнікаў установы адукацыі пры надзвычайных сітуацыях.
«Збяры жалуды - захавай лес»
Менавіта так называлася экалагічная акцыя, удзел у якой прынялі навучэнцы Лясноўскай сярэдняй школы (на здымку). Агульнымі намаганнямі педагогаў, бацькоў і дзяцей былі сабраны 235 кілаграмаў жалудоў. Асабліва пастараліся навучэнцы 6 класа, бо яны з’яўляюцца членамі аб’яднання па інтарэсах «лясны квартал». І гэта рэальная дапамога мясцовым лесаводам у зборы насеннага матэрыялу для вырошчвання пасадачнага матэрыялу ў мэтах аднаўлення лясоў і стварэння новых лясных масіваў. Капыльскі вопытны лясгас выказаў шчырую падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву школы.
Здаровым быць так лёгка
У шосты школьны дзень для вучняў пачатковых класаў Лясноўскай СШ прайшла інфаманія «Вясёлка здароўя». У гульнёвай форме навучэнцы паўтарылі рэжым дня школьніка, успомнілі ўсе кампаненты здароўя і замацавалі асноўныя правілы здаровага ладу жыцця.
Спартыўны квэст «Здаровым быць лёгка» даў дзецям сярэдніх класаў вялікі зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый. Гульня праходзіла ў сяброўскай абстаноўцы. А вось сэлфі-марафон «Поўны здаровы лад жыцця» стварыў умовы для творчай самарэалізацыі падлеткаў і папулярызацыі фатаграфіі як віду мастацтва, сфарміраваў пачуццё адказнасці за сваё жыццё і бяспеку.
Комментарии