Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В агрогородке Тимковичи отметили районный праздник хлеборобов «Дожинки-2024» (Большой фоторепортаж)

30.09.2024

На цэнтральнай плошчы разгарнуліся сельскагаспадарчыя падворкі «Сялянская хата на прысмакі багата», кулінарныя кампазіцыі, гандлёвыя рады, інтэрактыўныя пляцоўкі, выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, гульнёвыя лакацыі, атракцыёны і забавы як для дарослых, так і для дзяцей – усё гэта стварала святочную атмасферу. Асаблівым каларытам адзначалася пляцоўка «Каравайная».

Сельгаспрадпрыемствы раёна добра пастараліся над тым, каб зрабіць цікавыя скульптуры з цюкоў саломы.

На ўрачыстасць прыехалі ганаровыя госці – першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Васіль Сысоеў, намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» Анатоль Уласевіч, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, благачынны Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэй Сергій Чарны і інш.

Пасля харэаграфічнай кампазіцыі на песню «Браток-сусед» на галоўную сцэну выходзяць дзяўчаты-каравайніцы і ўручаюць Сяргею Пілішчыку, а таксама шаноўным гасцям свята духмяныя караваі, як сімвал урадлівасці, а таксама дастатку і дабрабыту капыльскіх працаўнікоў. Дажыначныя караваі прымалі і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў.

Каб адзначыць самых лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі, віншаванні ў іх гонар гучалі ад Сяргея Пілішчыка:

– Па добрай традыцыі на «Дажынках» мы аддаём даніну заслужанай павагі людзям, якія ўклалі ў няпростую работу хлебароба душу, веды, уменне і вопыт. Аграрная галіна – адна з асноўных у эканоміцы Капыльшчыны. Стабільная, зладжаная праца ўсіх звёнаў аграпрамысловага комплексу – залог паспяховага развіцця рэгіёну, павышэння якасці жыцця людзей, – звярнуўся да хлебаробаў Сяргей Міхайлавіч.

Галоўнай часткай мерапрыемства была цырымонія ўзнагароджання. Па выніках штогадовага раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2024 годзе першае месца заняло ААТ «Капыльскае» (дырэктар Дзмітрый Палевікоў). Другое – УП «ПІК-Лясное» (дырэктар Леанід Буцэвіч). Трэцяе месца – філіял «Лакнея» (дырэктар Пётр Юха).

Словы віншаванняў і асаблівай падзякі хлебаробам гучалі ад Васіля Сысоева. У гэты святочны дзень лепшыя аграрыі былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Так, заслужаныя ўзнагароды атрымалі: першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Філіновіч, вадзіцель аўтамабіля ААТ «Скабін» Мікалай Маліноўскі, трактарыст-машыніст ААТ «Прагрэс-2010» Аляксандр Дубовік, трактарысты-машыністы ААТ «Старыца-Агра» Сяргей Рыбак і Анатоль Шнітко, трактарыст-машыніст ААТ «Піянер-Агра» Віктар Манецін, трактарыст-машыніст філіяла «Лакнея» Аляксандр Нераненя, трактарыст-машыніст філіяла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» Юрый Пінчук, вадзіцель філіяла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» Уладзімір Белазаровіч, загадчык цэнтральнага склада філіяла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» Юлія Ярашэвіч, трактарыст-машыніст ААТ «Ціміразеўскі» Яраслаў Сабалеўскі, вадзіцель аўтамабіля ААТ «Ціміразеўскі» Мікалай Маркоўскі, трактарыст-машыніст ААТ «Семежава» Аляксандр Додзь, трактарыст-машыніст ААТ «Праснакі» Аляксандр Гацко.

Ганаровыя граматы канцэрна «Белдзяржхарчпрам», а таксама Ганаровыя граматы Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу працаўнікі вёскі прымалі ад Анатоля Уласевіча і старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірыны Сцяпуры.

Ушаноўвалі і маладых хлебаробаў – людзей, якія выбралі сваёй спецыяльнасцю працу на зямлі. На свяце ўручылі і каштоўныя для сельскай гаспадаркі падарункі. Так, пры садзейнічанні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта дзевяць адзінак збожжа– і кормаўборачных камбайнаў папоўнілі машынна-трактарныя паркі сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Па традыцыі кожны год на «Дажынкі» праводзяцца выставы-конкурсы караваяў з мукі новага ўраджаю, дажыначных снапоў, сельскагаспадарчых падворкаў. Гэты год таксама не стаў выключэннем. Гаспадаркі спаборнічалі і ў іншых конкурсных намінацыях: «Скульптуры з саломы», кулінарныя кампазіцыі «Пернікавы цуд», а таксама немалую ўвагу да сябе прыцягнула пляцоўка агароднінных (фруктовых) кампазіцый «Пад знакам якасці». Лепшыя з іх адзначаны ўзнагародамі.

У заключнай частцы мерапрыемства вырашылася пытанне, дзе ж у наступным годзе пройдуць раённыя «Дажынкі». Так, Дзмітрый Палевікоў перадаў дажыначны сноп дырэктару філіяла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» Івану Дамашэвічу.

Свята суправаджалася выступленнем творчых калектываў Капыльскага і Пухавіцкага раёнаў, арт-групы «Беларусы» і святочным феерверкам.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей