Андрэй Іванавіч падрабязна расказаў пра сябе, аб сваім кар’ерным росце, аб рабоце беларускага парламента. Сустрэча перарасла ў сапраўдны дыялог. Дзеці смела задавалі пытанні аб нашай дзяржаўнасці, сімвалах Беларусі, выбарчым праве, ролі маладзёжнага парламента, даведваліся пра якасці паспяховага чалавека, прасілі дапамагчы арганізаваць экскурсію ў парламент.
Найважнейшымі з настаў-ленняў народнага выбранніка былі паспяхова вучыцца, зай-мацца спортам, весці здаровы лад жыцця.
– Рыхтуйцеся да дарослага, асэнсаванага жыцця. Вы – нашы будучыя абаронцы, інжынеры, урачы, педагогі, вучоныя. Заўтра ад вашых поспехаў бу-дзе залежаць сіла і слава нашай Беларусі, – звярнуўся да падрастаючага пакалення Андрэй Ліс. – Патрыётам, на маю думку, можна назваць таго, хто ведае сваё мінулае і гісторыю, хто робіць правільны выбар і правільна ацэньвае палітыку дзяржавы. Часам даводзіцца чуць: а што для мяне зрабіла дзяржава? Пачынаеш расказваць – і чалавек разумее, што сапраўды ўклад вялікі! Толькі так, на канкрэтных прыкладах, мы можам выхаваць пакаленне, якое ў будучыні возьме на сябе адказнасць за краіну і чалавецтва. Патрыёт – гэта чалавек, які гатовы працаваць на карысць сваёй Радзімы, аддаваць ёй свае веды і сілы. Гэта чалавек, які любіць сваю дзяржаву, месца, дзе нарадзіўся, ганарыцца сваёй краінай і робіць усё, каб яна развівалася і квітнела.
Пасля дыялогу Андрэй Іванавіч стаў удзельнікам школьнага медыяпраекта «Мы ў эфіры», запісаўшы невялікае відэаінтэрв’ю. А вучні, у сваю чаргу, уручылі дэпутату каравай і сувенір на памяць.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии