Парламентарый правёў выязны прыём грамадзян у будынку Капыльскага сельвыканкама.
Паступілі два звароты. Жыхароў аднаго са шматкватэрных дамоў у аг. Мажа вельмі непакоіць сусед, які вядзе асацыяльны, антысанітарны лад жыцця. Угаворы жыльцоў, прафілактычныя гутаркі ўчастковага інспектара міліцыі не даюць станоўчага выніку. А з-за пенсіённага ўзросту яго не могуць адправіць у лячэбна-працоўны прафілакторый. Пытанне патрабуе дэталёвага вывучэння: калі і куды высяляць ці перасяляць праблемнага грамадзяніна.
Жыхары в. Камсамольская, карыстаючыся выпадкам, праз Андрэя Ліса выказалі ўдзячнасць старшыні Мінаблвыканкама Аляксандру Турчыну, пасля звароту на прыём да якога вырашана пытанне з асфальтаваннем вул. Сонечнай у Камсамольскай. Цяпер жа іх хвалюе ўстаноўка дарожных знакаў, якія абмяжоўваюць хуткасць і масу пры руху на гэтай дарозе. Пытанне дадаткова вывучаецца.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии