Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

×

Внимание

There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: media/k2/galleries/34211

В УП «ПИК-Лесное» состоялись дожинки - главный праздник хлеборобов

13.08.2024

Пакуль увесь свет сачыў за Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы, на палях Капыльшчыны таксама ішлі сапраўдныя спаборніцтвы – уборка збожжавых і зернебабовых не спынялася ні на хвіліну. У нас свае чэмпіёны – хуткасць працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў толькі здзіўляе: праз кожныя тры дні з’яўляюцца навіны пра новую тысячу тон намалочанага ці звезенага зерня. Таму жнівень ужо распачаў марафон «Дажынак». Першымі іх прыймала УП «ПІК-Лясное».

Лясноўскі дом культуры і вольнага часу прымаў гасцей свята. На кожным кроку – тэматычныя фотазоны з лаўкамі і сталом з самаварам, батуты і гульні для самых малодшых, лялечны «вусаты гаспадар», які чакаў хлебаробаў каля актавай залы, вырабы працаўнікоў Капыльскага раёна з дрэва і бісеру, вазы, упрыгожаныя каляровымі ніткамі. Гаспадары вынеслі ў кошыках і ўраджай са свайго агарода.

Людзі займаюць месцы ў актавай зале – з хвіліны на хвіліну пачнецца ўрачыстае святкаванне. Вольных месцаў засталося няшмат, нягледзячы на тое, што частка працаўнікоў усё яшчэ занята на КЗС і ў полі – дапамагаюць з уборкай сельгаспрадпрыемствам як Капыльскага, так і Смалявіцкага раёнаў. Але не хвалюемся – свой каравай з ураджаю 2024 года ім перададуць з рук у рукі.

За добры настрой працаўнікоў адказваў поп-фальк гурт «Вясёлы балаган» Старобінскага ГпДК. Нават карэспандэнт падпявала таленавітым артыстам. Вядучы Мікалай Холад павітаўся з гасцямі і шчыра павіншаваў усіх, хто сустракаў світанак у кабіне грузавой машыны ці камбайна і вяртаўся з працы на захадзе сонца – дзякуючы няспыннай працы хлебаробаў УП «ПІК-Лясное» скончыла ўборачную з добрымі рэзультатамі.

Першае слова – дырэктару сельгас-прадпрыемства Леаніду Буцевічу:

– Сёння ў нас свята, і вельмі прыемна бачыць поўную залу людзей. За гэты сезон мы сабралі 17 145 тон зерня, дасягнулі высокіх паказчыкаў ураджайнасці – 48,7 ц/га і ўвайшлі ў топ сельгаспрадпрыемстваў – лідараў раёна. У нашай гаспадарцы два камбайнеры-двухтысячнікі, тры вадзіцелі-трохтысячнікі, такія вынікі – дасягненне ўсіх працаўнікоў сельгаспрадпрыемства. Шчыра дзякую вам за дапамогу ў гэтым сезоне. Аднак праца на гэтым не спыняецца – дзейнічае КЗС, корміцца жывёла, пачынаецца падрыхтоўка да сезона 2025 года. Я ўпэўнены, што і ў наступным годзе мы не збавім хуткасць, а паказчыкі ўраджайнасці будуць радаваць.

Вяскоўцаў са святам павіншавала першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Філіновіч:

– Хацела падзякаваць вам за ўборачны сезон. Сапраўды, у гэтым годзе вы добра папрацавалі, зрабілі каштоўны ўклад у каравай Капыльскага раёна, атрымалі добрую ўраджайнасць: вышэй за раённыя і абласныя вынікі. З кожным годам прадпрыемства паляпшае паказчыкі, дзякуючы добраму кіраўніцтву і вашай плённай і няспыннай працы, паважаныя хлебаробы. Не спыняйцеся на дасягнутым, адточвайце прафесіяналізм. Ну і, канечне, здароўя вам і шчасця.

Як сыплецца зерне ў амбары, так і добрыя словы гучалі ў адрас хлебаробаў. Падзяку за мэтанакіраванасць падчас жніва выказалі намеснік дырэктара па раслінаводстве Аляксандр Пнеўскі, начальнік участка «Бабоўня» Анатоль Семяновіч і галоўны эканаміст Алег Лазюк.

Узнагародзілі і лепшых працаўнікоў сёлетняй уборачнай. Падзякай адзначаны Міхаіл Мароз, Дзмітрый Клачко, Сяргей Мікуліч, Аляксандр Рокач. Ганаровую грамату ўручылі Сяргею Клачко і Аляксандру Емельяновічу. Леанід Буцевіч шчыра падзякаваў працаўнікам за плённасць і мэтанакіраванасць і пажадаў у наступным годзе не спыняцца і працаваць на карысць «ПІК-Лясное».

«Перш папрацуй, а тады й патанцуй,» – так гаворыць народная мудрасць. А выдатнікі ўборачнага сезона прадпрыемства могуць дазволіць сабе і шумна адпачыць. На сцэне – «Вясёлы балаган», у зале – вяселыя аграрыі. І пачаліся песні-танцы: як песні гурта з фальклорнымі матывамі, так і хіты групы «Дразды». «Хату бацькоў» спяваў кожны. А пад такі настрой можна пасмакаваць хлеб, спечаны з мукі ўраджаю-2024. Смачны каравай – гонар хлебаробаў.

Шуміць Лясное «Дажынкамі». І хай у наступным годзе залацяцца каласы палёў, амбары поўняцца зернем, а надвор’е спрыяе добрай уборачнай. Віншуем, «ПІК-Лясное»!

Ганна МАТУСЕВІЧ, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ

Фота аўтара


Слава працы Автор:

Галерея изображений

{gallery}34211{/gallery}
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей