На гэты раз добрыя вынікі ў ААТ «Старыца-Агра». Павіншаваць чэмпіёнаў аграбарацьбы прыехалі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Збіруховіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Марыя Краўчанка і старшыня прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Таццяна Бялько. Для выдатнікаў падрыхтаваны каштоўныя падарункі і грашовая прэмія за хуткае дасягненне мэтавых паказчыкаў. Таксама матэрыяльная падтрымка працавітай моладзі аказана прафсаюзнай арганізацыяй прадпрыемства.
Выязджаем на поле бліз вёскі Бадзяжы, дзе нас ужо чакае Яўген Сасіновіч на грузавым аўтамабілі. На яго рахунку 1126 тон вывезенага зерня. Малады чалавек шчыра прымаў віншаванні. Па баявым настроі бачна, што спыняцца на дасягнутым не мае жадання.
На полі за вёскай Чарнічнае рупліва працаваў вадзіцель Ілья Шнітко. Яго паказчыкі таксама выдатныя – 1085 тон вывезенага зерня. Ад адміністрацыі прагучалі словы віншавання і пажаданні плённай працы і добрага надвор’я. А мы чакаем пераадолення рубяжу ў 2000 тон.
Ганна МАТУСЕВІЧ,
студэнтка факультэта журналістыкі БДУ
Комментарии