Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Как на Копыльщине отметили Купалье: венки, костер и дискотека

08.07.2024

Капыльская зямля са старажытнасці захавала традыцыю святкаваць свята Купалле. І гэты год не стаў выключэннем. Паспрыяла, што свята адзначалі з суботы на нядзелю, таму жадаючых прыняць у ім удзел было нямала. Пад вечар на танцавальную пляцоўку пачалі збірацца людзі – цікавіліся, што падрыхтавала гэтая таямнічая ноч.

Перш-наперш людзей сустракалі гандлёвыя рады: жадаючым прапаноўвалі мясныя прысмакі, якія на вачах з шампуроў знімалі, салодкую вату, папкорн і кактэйлі з “шапачкай” ад сухога льду. А дзяцей цікавілі прадаўцы з цацкамі, вялікая горка і батуты.

Праходзім далей  - і паглынае атмасфера свята. Фонам гучаць песні з фальклорным матывам, паўсюль ходзяць прыгажуні з вянкамі на галаве. Хтосьці рабіў сам, а некаторыя набывалі традыцыйны элемент свята ў майстрых з Лясноўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Старыцкага СДК і Скабінскага клуба-бібліятэкі.  Асабліва ўпрыгожванні падабаліся маленькім дзяўчаткам.

Увага на сцэну – а там усіх зацікаўленых чакала тэатралізаванае прадстаўленне “Купальская ночка чароўная”, падрыхтаванае раённым цэнтрам традыцыйнай культуры сумесна з артыстамі РЦК і “Лоцвінскімі ўдалухамі”. Гледачы не сумавалі – для закаханых быў падрыхтаваны конкурс, у якім хлопцы з завязанымі вачыма шукалі сваіх дзяўчат.  Паміж сцэнкамі на тэму купальскай ночы і жарцікамі на сцэне гучалі і сучасныя песні ў выкананні Дзяніса Сельвановіча, Уладзіміра Дрожжа з унукам Кірылам Монакам, Алега Ваўчаніна і Станіслава Цвіркі.

Доўгачаканы момант – купальскае ігрышча. Два вялікія карагоды абступілі сімвал свята – ляльку Мару. Ярка гарэла Мара, з гарачынёй агню кожны адпускаў крыўду і злосць, што накапіліся за год.

Купальская ноч – час для варажбы. Хлопцы і дзяўчаты кідалі на маладую бярозку свае вянкі. Пападзеш на галіну – будзе шчасце ў асабістым жыцці. Калі не цікавіць каханне, то патаемныя жаданні можна было загадаць і павязаць на галінцы дрэва стужку, каб абавязкова здзейсніліся. Некаторыя спускаліся да возера і апускалі вянкі ў воду. Калі не патануў – чакай шчасця ў гэтым годзе.

Не абышлося без традыцыйных скокаў праз вогнішча. Скакалі не толькі пары закаханых, але і бацькі з дзецьмі ды і проста сябры. Агонь на Купалле цудадзейны: і ад дрэннага ачысціць, і каханне замацуе. У поцемках між дрэў знайшлі і таямніцу Купалля – папараць-кветку. Завяршэнне свята было сучасным – дыскатэка. Ад танцаў гасцям свята было цёпла і без вогнішча!


Слава працы Автор:

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/33789-kak-na-kopylshchine-otmetili-kupale-venki-koster-i-diskoteka#sigProIdbb10b3e495
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей