Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

×

Внимание

There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: media/k2/galleries/33755

Памятник на перекрестке: история в судьбах (часть 2)

03.07.2024

Сёння кожнаму жыхару Капыля і раёна, а таксама гасцям нашага гарадка добра вядомы помнік воінам-вызваліцелям на скрыжаванні вуліц Цімкавіцкай і Партызанскай. Менавіта там праходзяць мітынгі да памятных дат. Там, на чорнай мармуровай пліце, пазначаны імёны тых, хто аддаў сваё жыццё ў пачатку ліпеня 44-га ў баях за Капыль. Але, упэўнена, мала хто ведае пра лёс гэтых салдат. Ды і наогул, гісторыю самога помніка наўрад ці хто памятае.

Успомнім іх пайменна

Пры абароне горада загінулі афіцэры і радавыя. Мы ўспомнім кожнага, але пра кагосьці вядома больш, пра кагосьці менш.

Гвардыі яфрэйтар 36-га гвардыі мінамётнага палка Архіпаў Пётр Фёдаравіч загінуў 20-гадовым юнаком 6 ліпеня 44-га. Родам з Татарстана. Ён рос вясёлым хлапчуком, добра вучыўся, за што настаўнікі выказвалі словы ўдзячнасці яго матулі. На фронт пайшоў добраахвотнікам у 42-м. У лістах да маці пісаў, каб не хвалявалася за яго, абяцаў вярнуцца пасля перамогі жывым. Не атрымалася…

Тэлефаністам быў Булава Рыгор Сцяпанавіч, які нарадзіўся ў Днепра-пятроўскай вобласці, Пярэшчапінскім раёне, с. Левянцоўка. Месца прызыву – Крываносаўскі РВК. Так і не дачакаўся адзінага сына бацька Сцяпан Іванавіч.

Падносчык снарадаў радавы Даенка Аляксандр Васільевіч з’явіўся на батарэі пасля баёў за Адэсу. «Мужчына гадоў 35, чарнявы – было ў ім нават нешта цыганскае, – успамінаў У.А. Усціменка. – Некаторы час ён жыў на акупіраванай немцамі тэрыторыі. Пасля вызвалення яе Чырвонай Арміяй мабілізаваны. У памяці засталася яго прыгожая белазубая ўсмешка. Не курыў».

На радзіме Дашко Аляксандра Васільевіча, у Днепрапятроўскай вобласці, засталася жонка Наталля Лявонцьеўна. Замест мужа, які загінуў 1 ліпеня 44-га, жанчына сустрэла паштальёна з пахавальным лістом.

Пра Дасаева Ахмеджана Салімжанавіча вядома толькі, што нарадзіўся ў Пензенскай вобласці, Каменскім раёне, с. Кабылкіна, а прызваны ў рады Чырвонай Арміі Каменскім РВК.

Дурасаў Міхаіл Мікалаевіч – рабочы з Масквы. Вайсковая часць, у якой ён служыў, была разбіта яшчэ ў самым пачатку вайны. Але патрыёт працягваў помсціць са зброяй у руках: адным з першых уліўся ў партызанскі рух на Капыльшчыне. Быў камандзірам дыверсійнай групы партызанскага атрада імя Шчорса, падарваў на мінах сем эшалонаў. За мужнасць узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Для яго апошнім стаў Старыцкі бой 7 лістапада 1942 года. Ён неаднаразова падымаў партызан у контратакі. Аднак падарваўся на варожай міне. 1 ліпеня 1944 года цела Дурасава было перавезена ў Капыль і пахавана тут, разам з іншымі вызваліцелямі.

Зараджальнік радавы Пётр Мітрафанавіч Давыбарны. Уладзімір Усціменка пісаў, што ён прыняў мужна сваю смерць. Справа ў тым, што Давыбарны спачатку быў ардынарцам камандзіра батарэі. Недалёка ад г. Стаўрапаля неяк Давыбарны прызнаўся Уладзіміру Апанасавічу, што за 12 кіламетраў знаходзіцца яго роднае сяло. Гаварыў, што яму вельмі сорамна за сваю службу ардынарца. Часць на трое сутак затрымалася: з-за дрэнных дарог не маглі падвезці бензін. Давыбарнаму дазволілі наведаць сям’ю. Вярнуўшыся з дому, 40-гадовы мужчына стаў прасіцца ў гарматны разлік і памяняўся з Шуперам, які стаў ардынарцам, а Пётр Трафімавіч – зараджальнікам у першым гарматным разліку А.Ц. Палякова. Служыў Давыбарны добрасумленна. У адным з баёў вызначыўся, яго ўзнагародзілі медалём «За баявыя заслугі». Пётр Трафімавіч прызнаваўся Усціменку, што лепей было б, каб напісалі пра яго дамоў. Так і зрабілі. Усціменка сам напісаў на яго баявую характарыстыку, яе заверылі ў штабе і выслалі родным у Стаўрапольскі край. Росту П.Т. Давыбарны быў сярэдняга, каржакаваты, меў цёмна-русыя валасы, басавіты голас. Вельмі быў сціплы, нават сарамлівы, не курыў, не піў спіртнога, нават абавязковыя 100 грамаў аддаваў іншым. І самае галоўнае – ніколі ніякай працы не цураўся. Быў самым старэйшым у разліку.

Пра Дзясятава Фёдара Сямёнавіча вядома, што нарадзіўся ён у 1908 годзе ў Пензенскай вобласці. Служыў ездавым з красавіка 1942 года. У 1943 годзе быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі», бо сумеў ва ўмовах бездарожжа на 300-кіламетровым маршруце ад Яльца захаваць укормленасць коней, нягледзячы на тое, што кармоў не было, а 24 лютага таго ж года вывеў сваіх коней з-пад бамбёжкі і выратаваў іх.

Устаноўшчык хуткасці Захараў Барыс Пятровіч, радавы 255-га палка ППА, нарадзіўся ў г. Новачаркаску Растоўскай вобласці. Быў сярэдняга росту, прыгожы. Вельмі ўдумлівы, разважлівы і старанны. Па-геройску загінуў 1 ліпеня 1944 года. Яму было ўсяго 19. Як пазней пісала яго матуля, ён быў вельмі здольны юнак, чытаць навучыўся ў 4 гады. Кожны клас заканчваў з пахвальнай граматай. З музычнай школы таксама меў пахвальныя граматы, выдатна маляваў, іграў на гітары, піяніна, скрыпцы. Калі пачалася вайна, ён скончыў 9 класаў. Пасля курсаў трактарыстаў працаваў у калгасе. Разам з трактарнай брыгадай трапіў у акружэнне. Прарвацца да нашых часцей удалося цудам. Так ён трапіў у армію. Яго маці, васьмідзесяцігадовай Усціне Раманаўне, было вельмі цяжка, але ў 60-я яна прыязджала, каб наведаць магілу сына.

Старшына Збоеў Арсенцій Кузьміч на Капыльшчыну трапіў у складзе ўсё таго ж 255-га палка ППА. Яму быў усяго 21 год, калі ён, ураджэнец г. Саратава, 1 ліпеня 1944-га знайшоў свой апошні прытулак на капыльскай зямлі. Устаноўшчык курса Збоеў быў маленькага росту, каржакаваты. Пад гімнасцёркай заўсёды насіў марскі цельнік. Чарнявы, крыху гарбаносы, з вялікімі вачыма. Быў рэзкаватым у адносінах з таварышамі – так пра яго пісаў Уладзімір Усціменка. А вось што паведаміла пра Збоева цётка: «Нарадзіўся ў 1918 годзе ў Орску Арэнбургскай вобласці.

У школе вучыўся толькі на выдатна, меў здольнасці да малявання, любіў музыку і займаўся ў духавым аркестры. Яго вершы друкаваліся ў «Пионерской правде». Калі пачалася вайна, добраахвотнікам пайшоў на фронт… Атрымаўшы страшную вестку аб смерці сына, яго маці захварэла і хутка памерла».


Галерея изображений

{gallery}33755{/gallery}
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей