Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем, какие сельскохозяйственные работы проходят на полях Копыльщины

07.06.2024

Па стане на 7 чэрвеня гаспадаркамі раёна скошана 17 540 га траў першым укосам (70%) з 25 000 га неабходных, у тым ліку 7460 га люцэрны.

Гэта работа вядзецца ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах. Найбольш паспяхова ідуць справы ў філіяле «В. Раёўка» і ААТ «Капыльскае», дзе касавіца ўжо закончана. Нізкія тэмпы работ у ААТ «Ціміразеўскі», «Старыца-Агра», «Піянер-Агра».

✓ Закладку сенажу вядуць усе сельгаспрадпрыемствы, нарыхтавана 24% да плана. На 47% выканалі заданне ў ААТ «Праснакі» і на 44 – у «Семежава».

✓ Сіласу са свірэпіцы закладзена 3634 т, найбольш – 1300 т у ААТ «Старыца-Агра» і 938 т – у СГФ «Руднае».

✓ У ААТ «Капыльскае» назапашана звыш 100 тон сена (22% да плана).

✓ Найбольш нарыхтавалі травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы – 8,9 і 8,0 ц кармавых адзінак – у ААТ «Семежава» і «Скабін» адпаведна.

✓ Кукурузы на зерне пасеяна 5900 га, на сілас і зялёны корм – звыш 20 тыс. га.

✓ Хімікатамі апрацаваны 27 534 га азімых збожжавых і звыш 30 000 га рапсу. На 102% выканана заданне па хімпраполцы яравых збожжавых.

✓ Вялікая ўвага надаецца і іншым сельгаскультурам. Так, гербіцыдамі апрацаваны 1388 га цукровых буракоў, 17 366 га кукурузы, 15 620 га азімых збожжавых. Выканалі планавае заданне па хімпраполцы буракоў усе гаспадаркі з 11, што займаюцца іх вырошчваннем.

✓ Надой ад адной каровы ў сярэднім па раёне складае 19,7 кг, і гэта на 0,2 кг больш, чым летась. Атрыманы валавы надой 489 200 кг (103,1%). Таварнасць 91,3%.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей