Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

И камни, говорят, даже плачут

15.05.2024

Трагедыі вёскі Дусаеўшчына прысвячаецца…
(23 лютага 1943)

І каменні, кажуць,нават плачуць,

А людзі не каменні.

Іх памяць і сёння яшчэ бачыць

Вайны далёкай цені,

Што гадамі іх вядуць у поцемкі –

На бераг смерці, бераг стромкі…

Расказ нашчадкам пра вайну

Яны вядуць, як пра віну,

Што землякоў іх загубіла:

Адных у агні жыўём спаліла,

Другім страляла прама ў грудзі:

Матулі, сыну, унуку… Людзі!..

У сведках з жаху стылі жылы

У той момант і ў тыя хвілі.

У брацкай магіле зямелька іх туліць

І ёй давялося пакуты прыняць.

А над плітамі мёртвых нязгасна гарыць

Запаленай свечкай землякоў ПАМЯЦЬ.

* * *

Кладзіце кветкі ля магіл загінуўшых

Кладзіце кветкі ля магіл загінуўшых,

Расстраляных, спаленых, павешаных,

Навечна ў неўміручасць згінуўшых,

І не ў пару з зямлёй абвенчаных.

Кладзіце кветкі ля магіл загінуўшых,

Прыходзьце пакланіцца ім, прыходзьце.

Бо душы мёртвых, нас пакінуўшых,

Заўсёды з намі і заўсёды ў маркоце.

Ядвіга МАЛЕВІЧ


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей