Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Нарушают ли антикоррупционное законодательство на Копыльщине? Рассказываем

12.04.2024

Адбылося чарговае выязное пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Капыльскага райвыканкама.

На базе цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый абмяркоўвалі праблемныя пытанні пры правядзенні закупак, нядобрасуседскім пасрэдніцтве, выяўленні парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства.

– У Беларусі створаны і рэалізуюцца на практыцы механізмы дзяржаўнай антыкарупцыйнай палітыкі, якія апраўдалі сваю эфектыўнасць. Пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Прэзідэнта, – адзначыў старшыня камісіі, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. – Для прыкладу, у Беларусі ўдзельная вага злачынстваў карупцыйнай накіраванасці складае 2-3% ад агульнай колькасці зарэгістраваных, аднак ліквідаваць карупцыю, на жаль, не ўдалося ні ў адной дзяржаве. У беларускім заканадаўстве карупцыя адзначана, як «наўмыснае выкарыстанне службовага становішча ў мэтах супрацьпраўнага атрымання маёмасцi або iншай выгады, а таксама подкуп службовай або прыраўнаванай да яе асобы». У нашым грамадстве пераважаюць негатыўныя адносіны да карупцыйных з’яваў. Згодна даследванняў аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце 77,5% рэспандэнтаў указваюць, што карупцыя недапушчальна і адмоўна ставяцца да яе. У краіне створана эфектыўная заканадаўчая база па барацьбе з карупцыяй ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства. Прававыя асновы гэтай базы вызначаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На рэалізацыю норм Канстытуцыі і міжнародна-прававых актаў накіраваны Закон Рэспублікі Беларусь № 305-З ад 15 лiпеня 2015 г. «Аб барацьбе з карупцыяй».

Па словах Сяргея Міхайлавіча, райвыканкамам распрацавана канцэпцыя рэалізацыі комплексу ідэалагічных і асветніцкіх мерапрыемстваў антыкарупцыйнага напрамку. Камісіяй сумесна з рэдакцыяй газеты «Слава працы» рэалізуецца праект «Адзіны дзень без карупцыі», накіраваны на супрацьдзеянне карупцыі, яе праяўленням для стварэння ў грамадстве атмасферы нецярплівасці да іх.

Падчас правядзення «Адзінага дня без карупцыі» звярталася ўвага на выкананне Комплексных планаў па прафілактыцы правапарушэнняў у Мінскай вобласці і Капыльскім раёне на 2024 год і іншых мерапрыемстваў.

Як стала вядома з даклада намесніка кіраўніка цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Уладзіслава Шубіна, у мінулым годзе праблемных пытанняў пры правядзенні закупак не паступала, фактаў парушэння работнікамі ўстановы антыкарупцыйнага заканадаўства не выяўлена. Тым не менш выказана прапанова накіраваць больш сіл камісіі цэнтра на прафілактыку карупцыйных праяў: размяшчэнне тэматычных матэрыялаў на інфармацыйных стэндах установы, на яе сайце, накіроўваць работнікаў на навучальныя курсы, семінары антыкарупцыйнага напрамку, у тым ліку на правядзенне закупак за кошт уласных сродкаў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей