Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что думают о родном языке на Копыльщине? Рассказываем

20.02.2024

Таццяна ГНЯЦЬКО, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі:

– Родная мова, на маю думку, – гэта мова, якую мы чуем з першых хвілін нашага нараджэння і якая акружае нас практычна ўвесь час. Мае бацькі размаўлялі на беларускай мове, а сваім прыкладам нас, дзяцей і ўнукаў, выхоўвалі ў духу павагі і любові да роднага слова. Беларуская мова – безумоўна, займае асаблівае месца ў маім жыцці, бо гэта мая родная мова, на якой я размаўляю, чытаю і іншым раю.

Ілья КІВАЧУК, навучэнец І курса Капыльскага дзяржаўнага каледжа (Брэсцкая вобласць, Маларыцкі раён, вёска Арэхава):

– У верасні мінулага года разам з сяброўкай вырашылі паспрабаваць размаўляць толькі на беларускай мове. І атрымалася. Да прыняцця такога рашэння натхніла нас мая старэйшая сястра Валянціна, якая працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Спачатку, канешне, было цяжка, бо прывычнай, як і для ўсіх, была трасянка. Зараз я выкарыстоўваю ў паўсядзённым жыцці толькі беларускую мову. І гэта, лічу, прыгожа, цікава, бо ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе са сваякамі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Ларыса НІКАЛАЕВА, настаўнік гісторыі, краязнаўца, ветэран працы:

– Беларуская мова – гэта, як я лічу, візітная картка кожнага сапраўднага беларуса. Яна прыгожая, мілагучная, а колькі цудоўных твораў напісана на ёй! Беларуская мова – гэта люстэрка майго народа, маёй сям’і, мяне асабіста.
Я мяркую, што любоў да яе пачынаецца з настаўніка. Мне пашчасціла, што мае педагогі па першай капыльскай школе Алена Карнейчык і Марыя Корнева літаральна жылі беларускай мовай. За гэта я ім бязмерна ўдзячна, як і многім сваім калегам. Што значыць беларуская мова для мяне? Нават не ведаю. Мне проста падабаецца тое, што я гавару на абедзвюх мовах, што стараюся адказаць чалавеку на той мове, на якой ён да мяне звярнуўся, а не чырванець ад таго, што не ведаю, напрыклад, беларускіх слоў.
І яшчэ адно маё пастаяннае пажаданне нашай газеце «Слава працы»: ствараць больш матэрыялаў па-беларуску, прапагандаваць родную мову.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей