Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Два приема граждан провел председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик

16.12.2023

Два прыёмы грамадзян на гэтым тыдні правёў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. Адзін з іх — выязны — адбыўся на базе філіяла «Аўтапарк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс», другі — у райвыканкаме. Таксама была магчымасць у вызначаны час звярнуцца па тэлефоне.

З кіраўніком раёна прыйшлі абмеркаваць набалелыя пытанні чацвёра грамадзян і дзве юрыдычныя асобы. Як звычайна, не абышлося без нараканняў у адрас жыллёва-камунальнай службы.

Жыхарка корп. 2 дома 6 па вул. Партызанскай скардзілася на нізкі ўзровень тэмпературы ў жылых памяшканнях, якая бывае, не дасягае нават сацыяльнага стандарта ў 18 градусаў. Пасля звароту ў ЖКГ у кватэры зрабілі замеры, якія нават перавышалі 19-градусную адзнаку. Жанчына просіць выясніць, у чым жа прычына? Сяргей Пілішчык даў даручэнне адпаведным службам вывучыць пытанне і трымаць заяўку на кантролі.

Жыхарка вул. М. Горкага баіцца, што пасля моцных ападкаў над яе кватэрай будзе працякаць дах. Жанчына таксама прасіла спілаваць дрэвы ў двары дома № 10 і ўстанавіць лавачкі. Пытанне знаходзіцца на кантролі ў службе ЖКГ.

Дэталёвага вывучэння патрабуе зварот жыхаркі в. Васільчыцы для ўступлення ў спадчыну ў жыллёва-будаўнічым кааператыве ў Капылі (кватэра належала яе пакойнай маці, зараз жа на яе пераафармленне не хапае даведкі аб выплаце паявых узносаў). У дадзенай праблеме даручана разабрацца ўсім зацікаўленым службам.

Апошнім часам даволі актуальным з’яўляецца пытанне аб падключэнні электраацяплення. Не абышлося без яго і падчас гэтага прыёму. Магчымасцю карыстання ім у прыватным доме цікавіўся капылянін-інвалід, якому дадзены адпаведныя тлумачэнні.

Прыватны прадпрымальнік прасіў дапамогі ў спагнанні запазычанасці з аднаго з прадпрыемстваў раёна.

Падчас прыёму заслухана пытанне аб вылучэнні зямельнага ўчастка таварыству з абмежаванай адказнасцю.

Фота аўтара


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/31856-dva-priema-grazhdan-provel-predsedatel-kopylskogo-rajispolkoma-sergej-pilishchik#sigProId7ee759561f
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей