Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слобода-Кучинский сельисполком. Что нового?

Сельскі сход – першы крок да вырашэння праблем

10.12.2023

Сходы ў населеных пунктах Слабада-Кучынскага сельсавета па-ранейшаму застаюцца адной з самых эфектыўных форм узаемадзеяння органаў улады і грамадзян.

Вяскоўцы маюць магчымасць агучыць актуальныя для іх праблемы, вырашэнне якіх ім самім часта не пад сілу.

Дарэчы, удзел у апошнім сходзе грамадзян у в. Слабада-Кучынка прынялі старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк (на здымку), дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў па Слабада-Кучынскай выбарчай акрузе № 5 Барыс Дзенісюк, дырэктар Капыльскай ЖКГ Сяргей Абрамовіч і старшы ўчастковы інспектар Дзмітрый Кукушкін. На падобных сустрэчах абмяркаўваюцца пытанні выбараў 2024 года. Старшыня сельскага Савета дае справаздачу аб праведзенай рабоце сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання, расказвае аб рабоце сельскага выканаўчага камітэта з дэманстрацыяй фотаматэрыялаў аб выкананых мерапрыемствах. Акрамя таго, разглядаюцца пытанні прафілактыкі пажараў, стану правапарадку на тэрыторыі сельсавета, жыццезабеспячэння сельскіх жыхароў.

Эстафета дабра

Асаблівае захапленне выклікаюць мамы, якія даглядаюць сваіх дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, нягле-дзячы на складанасці і цяжкія выпрабаванні, што стаяць перад імі.

Таму лідар раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Кісляк зрабіла падарунак Настассі Бойка і яе шасцігадоваму сыну Андрэю з аграгарадка Старыца: салодкія прысмакі і цацку.

Выстава малюнкаў

Удзельнікамі клубных фарміраванняў у Старыцкім сельскім доме культуры была арганізавана выстава малюнкаў.

Дзеці намалявалі шмат цікавых работ, якія аб’ядноўвала тэма павышэння ведаў аб прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і неабходнасць прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.

Вялікая дапамога маленькаму сябру

У Старыцкай СШ прайшла акцыя «Вялікая дапамога маленькаму сябру», накіраваная на вырашэнне адной з актуальных праблем нашага часу – дапамога бяздомным жывёлам. Важнай яе часткай стаў дабрачынны збор кармоў для жывёлін. У зборы прынялі ўдзел дзеці, іх бацькі, а таксама педагогі.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/31770-sloboda-kuchinskij-selispolkom-chto-novogo#sigProIdaf2e9246df
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей