Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

Новости Бучатинского сельсовета

Усе на ўборку снегу

07.12.2023

Вуліцы засыпала снегам, і барацьба з ім, у сувязі з існуючымі ўмовамі надвор’я, стала клопатам не толькі зацікаўленых структур, але і ўсіх жыхароў Бучацінскага сельсавета.

Многія актыўна падключыліся да ўборкі снегу і запрашаюць усіх далучыцца да агульнай добрай справы. Нагадаем, што снег на тэрыторыі сельсавета ўбіраецца сіламі філіяла ААТ «Мінаблдарбуд» – «ДРБУ № 124», камунальнікаў і пры дапамозе тэхнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства.

У аснове – прафілактыка

Члены назіральнай камісіі сельвыканкама прадаўжаюць прафілактычную работу з насельніцтвам па месцы жыхарства.

Падчас наведванняў дамоў правяраецца бяспека пражывання грамадзян, даюцца парады і рэкамендацыі, уручаецца інфармацыйная прадукцыя.

Стоп СНІД

Падчас тэматычных дыскатэк, арганізаваных у Бучацінскім і Жыліхаўскім сельскіх дамах культуры, падлеткі даведаліся аб праблеме ВІЧ/СНІДу.

Былі яшчэ раз агучаны рэкамендацыі, як пазбегнуць заражэння, а ў канцы – уручаны тэматычныя буклеты (на здымку).

Таксама да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам Жыліхаўскі сельскі дом культуры сумесна з сельскай бібліятэкай правялі антынаркатычную акцыю «Усе супраць СНІДу». У ходзе акцыі загадчык СДК і бібліятэкар уручылі жыхарам аграгарадка інфармацыйныя буклеты і расказалі аб аб тым, як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад гэтай хваробы.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/31738-novosti-buchatinskogo-selsoveta#sigProId58f14096ba
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей