Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

На Минщине прошел республиканский форум сельской молодежи

«Сяло – тэрыторыя развіцця»

24.11.2023

Менавіта так называўся рэспубліканскі форум сельскай моладзі, адкрыццё якога адбылося ў Нясвіжы. Нагадаем, што праходзіў ён адразу ў трох раёнах: Нясвіжскім, Стаўбцоўскім і Клецкім.

– Штогод мы праводзім сустрэчы з маладымі спецыялістамі Мінскай вобласці, абмяркоўваем на-дзённыя пытанні. Моладзь у вёсцы трэба падтрымліваць. Маладыя спецыялісты АПК Міншчыны ўжо змаглі ацаніць добраўпарадкаванне і развіццё аграгарадкоў. І надалей мы бу-дзем старацца аказваць дапамогу маладым спецыялістам, падтрымліваць іх, — адзначыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Васіль Сысоеў.

Падчас цырымоніі адкрыцця форуму ўдзельнікаў вітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі, а начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадравай палітыкі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Самсановіч уручыў падзякі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь пераможцам рэспубліканскага праекта «Моладзь – за ўраджай!». Узнагароды маладым спецыялістам уручыў і першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аляксандр Лук’янаў. Звяртаючыся да прысутных, выступоўцы адзначылі, што сёння на вёсцы працуюць каля 290 тыс. маладых спецыялістаў. Гэта значная лічба, але хацелася б, каб яна павялічвалася. Менавіта сельская моладзь – рухавік прагрэсу. І форум сельскай моладзі дазволіць усім пагутарыць, абмяняцца вопытам і падзяліцца ведамі.

Нагадаем, што раней у Стоўбцах прайшоў абласны форум маладых спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў Мінскай вобласці. Мерапрыемства сабрала больш за 300 удзельнікаў, сярод якіх 14 прадстаўнікоў Капыльшчыны. Новыя супрацоўнікі аграпрамысловага комплексу змаглі звярнуцца з хвалюючымі пытаннямі да прадстаўнікоў Мінскага аблвыканкама.

Несумненна, такія мерапрыемствы паказваюць, наколькі важна і каштоўна збіраць разам сельскую моладзь. Ад іх працы залежыць не толькі харчовая бяспека, але і тое, наколькі камфортным можа быць жыццё за межамі вялікіх гарадоў. Толькі дзякуючы ўліванню маладых сіл Беларусь зможа заставацца квітнеючай краінай, дзе хочацца жыць і гадаваць дзяцей.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/31552-51na-minshchine-proshel-respublikanskij-forum-selskoj-molodezhi#sigProId9ba12eb418
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей