Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

2 ноября - День поминовения усопших

01.11.2023

Пробашч касцёла Святых Пятра і Паўла ў г. Капылі Андрэй Калядка падкрэсліў: нягледзячы на тое, што традыцыя маліцца за памерлых 2 лістапада — тыпова каталіцкая, гэты дзень з’яўляецца днём памінання памерлых для ўсіх беларусаў.

Вядомы яшчэ ў дахрысціянскія часы пад назвай «Дзяды», гэты дзень калісьці быў нават вольным ад працы, каб людзі маглі наведаць магілы сваіх родных і блізкіх, ушанаваць памяць сваіх продкаў і ўсіх памерлых, асабліва ахвяраў войнаў і рэпрэсій, ціхім удзячным успамінам і малітвай.

Далучыцца ў гэты дзень да малітваў за памерлых імкнуцца ўсе вернікі.

– Да лістападаўскіх святаў мы рыхтуемся не толькі духоўна, – дадае айцец Андрэй Калядка. – Не забудземся спачатку прыбраць магілы нашых родных і блізкіх, а таксама магілы побач, якія ўжо ніхто не даглядае. Варта падкрэсліць, што нашы малітвы за памерлых неабходныя тым з іх, чые душы не дасягнулі неба і знаходзяцца ў стане ачышчэння. Паколькі вечнасць, у якой знаходзяцца душы памерлых, пазбаўлена прывычнай нам катэгорыі часу, нашы малітвы ніколі не бываюць запозненымі або непатрэбнымі. Пры гэтым мы не молімся за святых, таму што яны ўжо дасягнулі шчаслівага знаходжання з Богам і не маюць патрэбы ў нашых малітвах, але самі моляцца за нас на нябёсах. Memento mori – памятай аб смерці.

Калі наведваем могілкі, нельга класці на магілы грошы, цукеркі, любыя іншыя прадукты. Гэтага не трэба рабіць на Вялікдзень і іншыя святы. На могілкі мы прыносім жывыя кветкі, запальваем там свечкі або знічы і молімся за супакой душаў нашых родных і блізкіх памерлых. За памерлых мы звычайна чытаем малітвы «Анёл Панскі», «Вяночак да Божай міласэрнасці», «Вітай, Каралева».

Трэба таксама адзначыць, што ў першы дзень лістапада Каталіцкі касцёл узгадвае і ўшаноўвае ўсіх святых: як вядомых, так і невядомых. «Сёння свята тых, хто дасягнуў мэты, пазначанай на гэтай карце: гэта не толькі святыя з календара, а таксама шматлікія браты і сёстры што «жывуць па суседстве», якіх, магчыма, мы сустракалі і ведалі. Сёння – сямейнае свята: свята шматлікіх простых і незаўважных людзей, якія насамрэч дапамагаюць Богу весці свет наперад. І сёння іх так шмат! Іх шмат. Дзякуй гэтым невядомым братам і сёстрам, якія дапамагаюць Богу весці свет наперад», – адзначыў папа Францішак. «Мы верым, што мноства душаў, сабраных вакол Езуса і Марыі ў Раі, утвараюць Касцёл на нябёсах, дзе ў вечным шчасці яны сузіраюць Бога такім, які Ён ёсць, і дзе яны таксама разам са святымі анёламі ўдзельнічаюць у Божым Валадарстве, якое здзяйсняе Хрыстус у хвале – заступаючыся за нас, дапамагаючы нашай слабасці сваім братнім клопатам» (Катэхізіс Каталіцкага Касцёла 1053).
Такім чынам, 1 лістапада – гэта свята ўсяго трыумфуючага, пераможнага, праслаўленага Касцёла ў нябёсах, далучыцца да якога мы імкнёмся і які ўшаноўваем на зямлі.

Расклад набажэнстваў у касцёле:

1 лістапада (серада) – Урачыстасць Усіх Святых (молімся аб здароўі)
10.00 – св. Імша
18.00 – св. Імша
2 лістапада (чацвер) – успамін усіх памерлых (Дзяды)
17.30 – набажэнства за памерлых
18.00 – св. Імша
3 лістапада (пятніца)
17.30 – набажэнства за памерлых
18.00 – св. Імша
4 лістапада (субота)
08.30 – набажэнства за памерлых
09.00 – св. Імша
5 лістапада (нядзеля)
08.30 – набажэнства за памерлых
09.00 – св. Імша.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА МОГІЛКАХ

04.11 субота

09.45 – г. Капыль

10.30 – в. Якубавічы

11.15 – в. Чырвоны Партызан

11.45 – в. Чарнагубава

12.45 – а.г. Цімкаквічы

13.30 – а.г. Быстрыца

13.45 – в. Дзярэчына

14.30 – в. Варонаўшчына

15.15 – в. Руднае (Прусы)

15.45 – в. Савічы

17.00 – в. Калодзезнае

05.11 нядзеля

17.00 – а.г. Грозава

06.11 панядзелак

09.45 – в. Кацельнікі

10.30 – в. Ржаўка

10.45 – в. Бабоўня

11.30 – в. Клецішча

12.15 – в.Язвіны

13.00 – в. Руднікі

14.30 – в. Думічы

07.11. аўторак

09.45 – в. Вошкаты

10.15 – в. Русакі

10.45 – а.г. Старыца

11.15 – в. Бор

12.00 – в. Харытонаўка

12.45 – в. Лугавая

13.15 – в. Вялешына 2-е (за в. Слабада-Кучынка)

13.45 – в. Слабада-Кучынка


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей