Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

2_prodam-nezhiloe-zdanie-pod-razborkuНа працягу гэтага года на тэрыторыі сельсаветаў раёна неабходна захаваць 175 безгаспадарных старых пабудоў. Па стане на 12 чэрвеня, як паведамілі ў райсавеце дэпутатаў, знесена 38 пустуючых дамоў і 45 фундаментаў. Найбольш актыўна гэтыя работы вядуцца на тэрыторыі Цімкавіцкага, Капыльскага і Бабаўнянскага сельсаветаў. Сяргей КОЗЕЛ
Понедельник, 22 июня 2015 19:31

Советовались профсоюзы

001098_00000696434 Асноўным пытаннем, вынесеным на парадак дня пасяджэння Капыльскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, стаў разгляд вынікаў работы VІІ З’езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Разам з гэтым аднагалосна Ірына Сцяпура ўведзена на пасаду старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК і абрана намеснікам старшыні Капыльскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. Акрамя гэтага разгледжаны пытанні летняга аздараўлення дзяцей і корманарыхтоўчай кампаніі. Святлана АПАНАСЧЫК
Понедельник, 22 июня 2015 19:20

Рассмотрели актуальные вопросы

proverka_1 На пасяджэннях сельскіх выканаўчых камітэтаў разгледжваюцца актуальныя пытанні. Так, у Бабаўнянскім, Доктаравіцкім, Пацейкаўскім сельвыканкамах абмяркоўваюцца меры па ўзмацненні супрацьпажарнай бяспекі. Аналізуецца стан злачыннасці і работа па папярэджанні п’янства і алкагалізму на тэрыторыях Бучацінскага, Капыльскага і Семежаўскага сельсаветаў. Таксама размова ідзе пра сумесную работу Сл.-Кучынскага сельвыканкама і ДУ «Капыльскі ТЦСАН» з сацыяльна неабароненай катэгорыяй грамадзян, пра паляпшэнне культурна-масавай работы на тэрыторыі Блеўчыцкага сельсавета, пра работу гандлёвых прадпрыемстваў Грозаўскага сельсавета. Маргарыта САКОВІЧ
Чарговая выязная прэс-канферэнцыя старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры для рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі адбылася 12 чэрвеня ў Крупскім раёне. Журналістаў цікавіла развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, турызму ў сталічнай вобласці, іншыя надзённыя пытанні. Гутарка праходзіла ў добразычлівай атмасферы. Губернатар адказваў на пытанні, як звычайна, шчыра, не абыходзячы вострых вуглоў, прыводзячы мноства лічбаў і фактаў. Усё вырашаюць кадры Перад пачаткам прэс-канферэнцыі Сямён Шапіра сустракаўся з калектывам і кіраўніцтвам Маладзечанскага завода металаканструкцый, дзе існуюць праблемы з выплатай заработнай платы. «Я яшчэ раз упэўніўся ў тым, што мы не ўмеем размаўляць з людзьмі, — адзначыў Сямён Барысавіч. — На жаль, у нас ёсць некалькі такіх прадпрыемстваў, дзе сітуацыя патрабуе вырашэння». Губернатар расказаў, што паўгода таму нешта падобнае было з будаўнічым трэстам у Салігорску, дзе тэрмінова трэба было мяняць кіраўніка. Паставілі іншага чалавека, і работа пайшла. І хаця за мінулы год звольнілася 800 чалавек, цяпер трэст выйшаў на аб’ёмы. Што тычыцца сітуацыі ў Маладзечна, там патрабуецца загрузіць прадпрыемства работай. Будуць аб’ёмы — будуць і заробленыя грошы. «Кіраўніку завода металаканструкцый трэба было не спаць, а 2-3 гады назад думаць, як быць канкурэнтаздольным на рынку, — упэўнены губернатар. — А там лічылі, што заўсёды будзе дзяржзаказ». Днямі на прадпрыемстве з’явіцца новы кіраўнік. [caption id="attachment_41116" align="aligncenter" width="580"]A2_.indd Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра (справа) і старшыня Крупскага райвыканкама Ігар Часнок[/caption] «Наша бяда ў тым, што мы няправільна падбіраем кадры, — адзначыў старшыня аблвыканкама. — Усё вырашаюць людзі. І нават сёння ёсць прадпрыемствы, з якіх можна браць прыклад, якія эфектыўна развіваюцца. Чаму я так упэўнена пра гэта кажу: Мінская вобласць па-ранейшаму выконвае прагнозныя паказчыкі. Адзіная ў краіне. Выконвае больш, чым на 100% аб’ём вытворчасці. Паўтаруся: усё вырашаюць кадры!» Гарады-спадарожнікі Жыллё для мінчан у Дзяржынску, Фаніпалі і Заслаўі будаваць не будуць. Пра гэта заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра. «Раней планавалася, што гарадамі-спадарожнікамі Мінска стануць шэсць населеных пунктаў (Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы, Фаніпаль). Але жыллёвае будаўніцтва прадугледжвае і прадастаўленне мінчанам працоўных месцаў, развіццё інфраструктуры, правядзенне камунікацый, будаўніцтва бальніц, школ, дзіцячых садоў і многае іншае. Аднак ні ў Дзяржынску, ні ў Фаніпалі, ні ў Заслаўі магчымасцей для гэтага ў такіх аб’ёмах няма», — адзначыў губернатар. Паводле слоў Сямёна Шапіры, пасля дэталёвага вывучэння ўсіх участкаў, якія планаваліся пад будаўніцтва жылля для мінчан, было вырашана асвоіць 73 га ў Смалявічах, дзе ўжо пабудаваны першы жылы дом. Галоўным горадам-спадарожнікам сталіцы, згодна з новым планам, будзе Рудзенск Пухавіцкага раёна. «Каля Рудзенска знаходзіцца Мінская ЦЭЦ-5, якая можа забяспечыць электра- і цеплавой энергіяй статысячны горад. Акрамя таго, у Пухавіцкім раёне — вялізныя тэрыторыі зямель, прыдатных для развіцця сельскай гаспадаркі, што дасць магчымасць стварыць дадатковыя працоўныя месцы», — падкрэсліў Сямён Шапіра. Дзецьмі трэба займацца Цікавіла журналістаў занятасць дзяцей і падлеткаў у вячэрні час, асабліва летам, а таксама адносіны губернатара да правядзення Дзён цвярозасці. «Даўно вядома, што толькі забаронай праблему вырашыць немагчыма, — адзначыў Сямён Шапіра. — Мне здаецца, што многія нашы маці перасталі займацца сваімі дзецьмі: нарадзіла, накарміла, выпусціла, а там далей вуліца фарміруе. Правілы нейкія павінны быць. Давайце гаварыць шчыра: сёння самай бяскрыўднай звычкай ужо стала цыгарэта». Сямён Барысавіч прывёў прыклады, калі ў некаторых раёнах увогуле адмаўляліся ад продажу пладова-ягадных вінаў. Але, па яго меркаванні, такім чынам перамагчы п’янства немагчыма. Новы аўтамабільны завод Задавалася пытанне і аб тэрмінах уводу ў дзеянне новай чаргі беларуска-кітайскага аўтамабільнага завода СЗАТ «Белджы». Паводле слоў губернатара, у будаўніцтва трэба ўкласці каля 120 млн долараў. Пасля візіту кіраўніка КНР быў падпісаны дагавор паміж Мінскай вобласцю і правінцыяй Чжэцзян, дзе і размешчаны завод па вытворчасці аўтамабіляў «Джылі». Чакаецца візіт кіраўніка нашай дзяржавы ў Кітай, у скла-дзе дэлегацыі будуць і прадстаўнікі сталічнай вобласці. «Спадзяёмся, што гэты візіт дазволіць паскорыць тэмпы работ. Зямля паміж Барысавам і Жодзіна выдзелена, будаўнічая пляцоўка расчышчана. Думаем, 2-3 гады — і завод пачне працаваць. Яго магутнасць — 120 тыс. аўтамабіляў у год». Пра інвестыцыі ў турызм і не толькі «Ці будуць на Міншчыне адкрывацца новыя турыстычныя аб’екты?» — адказам на гэта пытанне распачалася размова пра інвестыцыі. «Мы адкрыты для інвестыцый, і да нас прыйшло ўжо нямала інвестараў, — адзначыў старшыня аблвыканкама. — Такіх аб’ектаў шмат на во-зеры Нарач, у Мядзельскім раёне адкрываецца шмат аграсядзіб. А ўсяго іх у вобласці звыш 500. Многія інвестары цяпер адчуваюць цяжкасці, стала менш грошай, зменшылася і колькасць крэдытаў, якія выдаюцца банкамі для развіцця галіны. Аднак, нягледзячы на гэта, працэс ідзе. І сёння я патрабую ад кожнага старшыні райвыканкама, каб неэфектыўна выкарыстоўваемыя землі ў рэгіёнах былі аддадзены пад турыстычныя аб’екты», — распавёў старшыня аблвыканкама. Сямён Барысавіч паведаміў, што старшыням райвыканкамаў дадзена даручэнне фарміраваць участкі, прыдатныя для арганізацыі фермерскіх гаспадарак, і шукаць патэнцыяльных фермераў. «Хаця і фермеры па-рознаму адносяцца да зямлі. Часам яе даводзіцца забіраць». Усяго ж на тэрыторыі Мінскай вобласці тры гады таму было заключана 600 інвестпраектаў, сёння палова з іх скасавана, паколькі там ніякага будаўніцтва не вялося. Аднак ёсць і станоўчыя прыклады. «Толькі ў мінулым годзе ў Мінскім раёне ўведзена 10 тыс. новых працоўных месцаў, — паведаміў губернатар. — І ўведзены яны ў большай ступені дзякуючы інвестарам». Пра пустуючыя сядзібы Была абмеркавана і праблема пустуючых сядзіб у сельскіх населеных пунктах. «У кожным раёне Мінскай вобласці праводзіцца актыўная работа па скарачэнні пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці. Па выніках мінулага года лепш за ўсіх спрацаваў у гэтым кірунку Клецкі раён, дзе было знесена больш за 120 невыкарыстоўваемых жылых памяшканняў», — адзначыў Сямён Шапіра. Паводле слоў губернатара, працэдура гэта вельмі складаная. На пошукі гаспадароў пустых дамоў часам траціцца шмат часу. Здараецца, ужо пасля зносу дома раптам аб’яўляецца яго гаспадар і падае ў суд на сельвыканкам. Такі выпадак, напрыклад, адбыўся нядаўна ў Салігорскім раёне — штраф, які прыйшлося выплачваць уладальніку дома, склаў Br65 млн. На жаль, участкаў з невыкарыстоўваемымі жылымі памяшканнямі сёння шмат,  канстатаваў Сямён Шапіра. «Мінскі аблвыканкам прапанаваў ураду вырашыць гэтую праблему шляхам эканамічнага прымусу, г. зн. павелічэннем падатковых ставак у выпадку неэфектыўнага выкарыстання або невыкарыстання аб’ектаў нерухомасці і зямельных участкаў. Калі кошт падатку перавысіць ацэначны кошт дома, трэба прымаць рашэнне аб яго далейшым зносе». Падчас прэс-канферэнцыі ўздымаліся пытанні замацавання маладых спецыялістаў, будаўніцтва дзіцячых садоў і іншых сацыяльных аб’ектаў. Маргарыта САКОВІЧ
0-140417 Как только об этом стало известно, срочно собралось Политбюро ЦК ВКП(б) для принятия неотложных мер по отражению нападения. Наряду со срочными мерами военного характера было принято решение выступить по радио с обращением к населению в связи с началом войны. Политбюро полагало логичным, чтобы с обращением к народу выступил И. В. Сталин – глава Коммунистической партии и Советского правительства. Однако Сталин, мотивируя свой отказ политическими причинами, предложил поручить выступление народному комиссару иностранных дел В. М. Молотову. В полдень 22 июня 1941 года В. М. Молотов выступил с обращением к гражданам Советского Союза, а в последующие дни это обращение было опубликовано во всех газетах с портретом Сталина рядом с текстом. Точное время выхода обращения в эфир 12:15 минут 22 июня 1941 года. В 12:05 Молотов вышел из кабинета И. В. Сталина с текстом выступления и направился на Центральный телеграф, откуда осуществлялась трансляция. По окончании трансляции, он в 12:25 вернулся в кабинет И. В. Сталина.
Страница 5265 из 5409