Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

До плюс 26 градусов прогнозируется 1 июня в Беларуси, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды. Сегодня днем будет переменная облачность и преимущественно без осадков. Ветер западный умеренный. Температура воздуха днем будет в пределах от плюс 18 до плюс 24 градусов, а по югу достигнет 26 градусов тепла.
Актыўную і ініцыятыўную моладзь ушаноўвалі ў Мінаблвыканкаме. Прыемна адзначыць, што ў ліку ўдзельнікаў конкурсу «Малады лідар Міншчыны» ёсць і капыляне. Усяго на абласны этап з раёнаў паступіла 30 заявак ад маладых людзей ва ўзросце ад 21 да 31 года. Пераможцы аб'яўлены ў 12 намінацыях – у адукацыі, ахове здароўя, культуры, спорце, грамадскай рабоце, у сферах вытворчасці, лясной гаспадаркі і інш. Як адзначыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, конкурс набірае папулярнасць: – Падводячы вынікі, пераканаліся: наша моладзь таленавітая, крэатыўная, разумная. Самае галоўнае – імкнецца быць у лідарах: маладыя людзі становяцца кіраўнікамі, дырэктарамі, навуковымі супрацоўнікамі. У іх няма абыякавасці. Яны вызначылі: у жыцці трэба ставіць мэты і дасягаць найлепшых вынікаў, працаваць над сабой, вучыцца, удасканальвацца. [caption id="attachment_132217" align="alignnone" width="840"] Пераможца конкурсу ў сферы лясной гаспадаркі Сяргей Яўсючэня[/caption] Галоўны інжынер Капыльскага вопытнага лясгаса Сяргей Яўсючэня перамог у конкурсе ў сферы лясной гаспадаркі з праектам «Санкцыі=новыя магчымасці». Умелы арганізатар паспяхова каардынуе дзейнасць падначаленых, а прафесійна-дзелавымі яго якасцямі з'яўляюцца імкненне павышаць свой прафесійны ўзровень, здольнасць аналізаваць новую сітуацыю і прымаць адпаведныя рашэнні, спраўляцца з вялікім аб'ёмам працы і несці адказнасць за яе вынікі. У чым жа заключаецца праект, малады лідар адзначыў «СП»: – Вырашана было прадставіць вопыт працы на ўнутранае спажыванне. І Прэзідэнт, і ўрад сёння патрабуюць ад нас быць даступнымі для насельніцтва: людзі павінны карыстацца мясцовымі матэрыяламі. Таму для пашырэння рынкаў збыту, павелічэння продажаў, зніжэння рэшткаў гатовай прадукцыі і павелічэння выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг Капыльскі вопытны лясгас рэалізаваў новы праект — адкрыў гандлёвыя аб'екты. Адзін з іх знаходзіцца ў горадзе-спадарожніку Мінска – у Дзяржынску, а другі – у сталіцы, на Лагойскім тракце. Праца з насельніцтвам заўсёды стаяла ў прыярытэце ў кіраўніцтва Капыльскага вопытнага лясгаса. Цэны даступныя для насельніцтва, а якасць пацвярджаецца ДАСТамі і вытворчымі тэхнiчнымi ўмовамi. Піламатэрыялы, паганажныя вырабы, шматлікія сталярныя вырабы – тронкі для рыдлёвак, качалкі, апрацоўчыя дошкі і многія іншыя тавары па прымальных цэнах прыйшліся да душы пакупнікам. [caption id="attachment_132216" align="alignnone" width="840"] Іван Маркевіч падчас узнагароды Людмілы Шаблюк і Паліны Була[/caption] У ліку ўзнагароджаных – выкладчык першай кваліфікацыйнай катэгорыі Капыльскага дзяржаўнага каледжа Людміла Шаблюк. На конкурсе дзяўчына выступала з праектам «Апрабацыя арганізацыйна-метадычнай структуры суправаджэння інклюзіўнай прафесійнай адукацыі». – Мой праект пра тое, што кожны мае права на навучанне, – расказвае Людміла. – І, працуючы з дзецьмі, якія патрабуюць асаблівай увагі і адукацыйных патрэбаў, выкладчыку неабходна распрацаваць і ўкараніць розныя новыя формы і метады навучання, якія дапамогуць дасягнуць пэўнага поспеху. У нашай установе адукацыі маецца вопыт, і мы гатовы яго трансляваць, што, у прынцыпе, і робім не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і за мяжой. Дарэчы, я таксама з'яўляюся спікерам школы інклюзіўнага педагога ва УА «РІПА». Настаўнік фізвыхавання дзіцячага сада N2 г. Капыля Паліна Була прадставіла праект «Дзіцячы фітнес»: – Лічу, што маладыя людзі абавязкова павінны займацца грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю, таму што гэта, у першую чаргу, фарміруе чалавека як асобу. Я ніколі не ставіла сабе рамак і абмежаванняў, для мяне не існавала паняццяў «занадта рана» або «недастаткова вопыту». Я заўсёды выразна пазначала свае мэты і імкнулася да іх дасягнення. Калі мне не хапала вопыту ці ведаў, то шукала крыніцы, дзе магу іх атрымаць. Вельмі важна не расслабляцца, і нават пасля сур'ёзных дасягненняў працягваць павышаць планку для далейшых здзяйсненняў і новых перамог. Калі ж дзяліцца эмоцыямі пра конкурс, то я апынулася пад уражаннем не толькі ад драйву мерапрыемства, але і ад экскурсійнай праграмы, арганізаванай аблвыканкамам. Даўно хацела наведаць Хатынь, асабліва новы музей. Ён выклiкаў у мяне моцнае ўражанне: там усё так інтэрактыўна, відовішчна, таму немагчыма застацца абыякавым. Я вельмі ўдзячна арганізатарам за такую магчымасць. І мне вельмі прыемна, што мой праект адзначылi на такiм высокiм узроўнi. Спадзяюся, што ён прынясе карысць грамадству. Таццяна БОХАН Фота аўтара і з архіва ўдзельнікаў конкурсу
Среда, 31 мая 2023 19:12

Для молодых это важно...

Выступаючы перад парламентарыямі, першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў расказаў аб рабоце эканомікі на сучасным этапе развіцця. Адзначана, што мінулы год стаў выпрабаваннем на трываласць. Санкцыі аказалі сур'ёзны ўплыў на эканоміку краіны. У гэтых умовах урад працаваў над выкананнем дзвюх базавых задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы, – забеспячэннем устойлівай работы прадпрыемстваў і мінімізацыяй негатыўных наступстваў знешняга ціску на грамадзян Беларусі. Адначасова ў цесным узаемадзеянні з парламентам закладвалася аснова для росту эканомікі і дасягнення задач, пастаўленых Прэзідэнтам на Усебеларускім народным сходзе. – Мне пашчасціла прыняць удзел у сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, – дзеліцца ўражаннямі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Збіруховіч. – Для мяне, як для маладога парламентарыя, важна быць у курсе, як працуе сектар эканомікі Рэспублікі Беларусь. Для дзяржавы, як і раней, у прыярытэце стаіць сацыяльная сфера. У нашай краіне заўсёды надавалася высокая ўвага чалавеку і яго патрэбам. Што вельмі важна – будуюцца ўстановы адукацыі і аховы здароўя, пенсіі і зарплаты выплачваюцца своечасова і ў поўным памеры. Таксама кіраўніцтва краіны надае вялікую ўвагу выклікам і пагрозам сучаснасці, за самыя кароткія тэрміны распрацоўваюцца антысанкцыйныя меры. Было заўважана, што важная ініцыятыва не толькі кіраўніцкага звяна, але і кожнага на месцах. Пасля дакладу былі ўзняты пытанні, якія тычацца страхавання дзейнасці малога бізнесу, таксама гаварылася і пра перспектывы рэалізацыі праектаў мадэрнізацыі дарогі М10. У рамках пасяджэння была пастаўлена мэта на 2023 год – адмовіцца ад разлікаў у доларах ЗША і еўра ў гандлі з Расіяй і іншымі краінамі ЕАЭС.
На працягу дзвух дзён фестываля:
Вуліцы горада, плошчы, гарадскі парк
  “Бачу Беларусь такой” – размяшчэнне чатырохрадкоў паэтаў-класікаў, фотаработ сучасных творцаў, надрукаваных на банерарах і інфармацыйных лістоўках, на аўтобусных прыпынках, у грамадскім транспарце, білбордах, інфармацыйна-рэкламных стэндах. АРТ-праект “Фестывальны шлях” – размяшчэнне на агароджах гарадскога парку ўздоўж вуліцы В.Гасцінец з тэматыкай фестываля розных гадоў. “Горад майстроў” – экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. “Картоны горад” – інтэрактыўная пляцоўка для жыхароў і гасцей горада . “Пляцём узор краіны роднай” – творчы арт-пляц удзельнікаў ІІ фестывалю лозапляцення “ДзіваФэст”. Выставы-прэзентацыі і майстар-класы лепшых майстроў лазапляцення Беларусі.
Вуліца Прытыцкага, пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”
  “Міншчына – сэрца Беларусі” – жывое ўвасабленне твораў беларускай літаратуры, экспазіцыя, прадстаўленая раёнамі Мінскай вобласці. Выстава дэкаратыўна-прыкладного мастацтва майстроў з усіх абласцей і г.Мінска, гасцей з Расійскай Федэрацыі. - інтэрактыўныя пляцоўкі,  тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі творчасці  вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў Міншчыны - “Новы позірк” – выставы маладых мастакоў-партрэтыстаў,  інтэрактыўная пляцоўка з удзелам маладых фатографаў фотаклуба “Проявление” ДУ “Палаца культуры г.Маладзечна”, фотабудка (насупраць кінатэатра “Радзіма”); - “Танцавальная майстэрня” – пляцоўкі для майстар-класаў па нацыянальных танцах; - тэатр пад адкрытым небам – народныя тэатры Мінскай вобласці; - продаж сувенірнай прадукцыі.
КУП “Тэлевізійная вяшчальная сетка”, тэлепраграма “МКТБ”
  Тэлеперадача “Фестываль у аб’ектыве” з удзелам дзеячаў культуры і мастацтва  Беларусі: - мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі Максім Рассоха; -  заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алег Елісеенкаў; - кампазітар, член саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сушко; - член беларускага саюза мастакоў Мікалай Аўчыннікаў; - удзельнікі Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Першы дзень
Мінскі абласны драматычны тэатр
1100 Спектакль “Вучань ведзьмака, альбо бітва чарадзеяў” - казка па п’есе Сяргея Бялова. Кампазітар Алег Залётнеў.
Выставачная зала Палаца культуры
1200 Творчая інтэрактыўная пляцоўка “Колеры роднага слова” - выстава работ мастакоў Міншчыны (ілюстрацыі да твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў у суправаджэнні аўдыёзапісу вершаў або прозы).
Мінскі абласны  краязнаўчы  музей
1200 Выстава “Паэзія музейных каштоўнасцей” - дэманстрацыя прадметаў з фонда музеяў Мінскай вобласці разам з іх галаграмамі, магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй.
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”
1200 Спектакль “История маленькой улитки” – экалагічная казка.
Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ
1400 Канцэрт акадэмічнай музыкі Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік Максім Расоха.
Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”
1500 Выступленні народных тэатраў Мінскай вобласці па творам класікаў беларускай драматургіі
Пляцоўка – Гарадскі парк
1500 “Беларускі АРТкуток”: - выступленне дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў г. Маладзечна і гасцей фестывалю (рэпертуар -  беларускія народныя, аўтарскія песні, вершы і танцы); - майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці; - беларускі фэйс-арт (аквагрым); - “Бабулін куток” – тэматычная фотазона; - “Беларуская маляванка” – арт-зона для малявання каляровымі алоўкамі, маркерамі, складанне агульнага арнаменту з размаляваных элементаў.
1500 Выстава работ па выніках адкрытага конкурсу жывапісу, графікі і фатаграфіі для мастакоў-аматараў прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна.
Малая зала Палаца культуры
1500 Праект “Асоба эпохі” – творчая сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алегам Елісеенкавым. Вядучая - галоўны рэдактар музычных праграм Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Якушава.
Пляцоўка – Цэнтральная плошча
1700-1930 Арт-фэст- творчая крэатыўная прастора для моладзі: -фестываль-конкурс беларускай эстраднай песні маладых аўтараў і аўтарскіх калектываў, прысвечанага “Году міра і стварэння”; - канцэртная праграма Дзяржаўнага ансамбля народнага танца Рэспублікі Інгушэціі.  
Канцэртная зала Палаца культуры
1800 Творчы вечар кампазітара Алега Елісеенкава “Добрыя людзі” з удзелам артыстаў беларускай эстрады.
Мінскі абласны драматычны тэатр
1800 Спектакль “Шукаю сапраўднага мужчыну” па п’есе драматурга Алены Паповай.
Пляцоўка – Цэнтральная плошча
1930-2100 Арт-фэст - творчая крэатыўная прастора для моладзі: канцэртныя праграмы з удзелам артыстаў дзяржаўнай Тэатральна-відовішчнай ўстановы "МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР ЭСТРАДЫ»;
Амфітэатр
2030 -2100 Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар М.Я.Фінберга.
2100 Урачыстае адкрыццё ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”. Канцэртная праграма з удзелам артыстаў тэлевезійных праектаў “Х-Фактар”, “Фактар Бай” ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха
Пляцоўка – Цэнтральная плошча
2300- 0200 “Магія начы”- вячэрні паказ мастацкіх фільмаў пад адкрытым небам (“Белыя росы”,Кадзет)
  ДРУГІ ДЗЕНЬ
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”
1000-1200 “Паэтычныя старонкі роднай Беларусі” – паэтычныя чытанні паэтаў, членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Канцэртны зал Палаца культуры
1130 ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні (Прамая трансляцыя Белтелерадыёкампаніі).  
Амфітэатр
1100 Святочнае шэсце выпускнікоў Маладзечанкага раена.
1200- 1400 “ВЫПУСКНЫ-2023”.Урачыстае ўручэнне залатых медалёў і атэстатаў лепшым выпускнікам Маладзечанскага раёна 2023 года.
Касцёл святога Юзафа
1200 Канцэрт ў выкананні струннай группы Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха
Мінскі абласны краязнаўчы музей
1200 Выстава “Паэзія музейных каштоўнасцей” - дэманстрацыя прадметаў з фонда музеяў Мінскай вобласці разам з іх галаграмамі, магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй.
Пляцоўка – Гарадскі парк
1200 Выстава работ па выніках адкрытага конкурсу жывапісу, графікі і фатаграфіі для мастакоў-аматараў прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна.
Пляцоўка – Цэнтральная плошча
1200 – 1330 “Свята саксафона” – канцэртная праграма лаўрэатаў IV Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу.
Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”
1300 Канцэртныя праграмы творчых калектываў Маладзечанскага раёна
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”
1300 Спектакль “Цудоўная дудка” – фантастычныя апавяданні, міфы і легенды старажытнай Беларусі
Цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча
1300 Сустрэча  з членам беларускага саюза мастакоў Мікалаем Аўчыннікавым, выстава “Прыцяжэнне”. Экспазіцыя майстра – гэта пейзажы рамантычных матываў з архітэктурнымі дамінантамі, помнікамі мінуўшчыны, выявамі летняй і зімовай прыроды краю, нацюрморты.  
Канцэртная зала Палаца культуры
1530   III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха
Пляцоўка – Гарадскі парк
1500 “Акадэмія дзяцінства” – канцэртна-забаўляльная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў: -канцэртная праграма дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў; - гульнёвыя праграмы; - дзіцячая фотазона; - арт-зона для малявання; - майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці; - бяспройгрышная латарэя; - гульнёвая прастора (мега-шашкі, мяккі канструктар, сухі басейн, крэсла-мяшкі, гульнёвыя канструкцыі “Закати мячик” і “Поймай мячик”); - фэйс-арт (аквагрым).  
Малая зала Палаца культуры
1500 Літаратурна-музычная гасцёўня “Радзіма мая міралюбная”  з удзелам паэтаў і артыстаў ( Уладзімір Мазго, Іна Фралова, Людміла Кебіч, Таццяна Дземідовіч, Іван Юркін, Яўген Хаменка, Алег Елісеенкаў) - падведзенне вынікаў Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Радком вярнуся па вясне” сярод маладых паэтаў ў гонар памяці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага (фестываль у Маладзечна быў яго любімым, фестывалю прысвечаны вершы паэта)
Пляцоўка – Цэнтральная плошча
1600- 2100 “Міншчына яднае” - канцэртная праграма творчых калектываў  Брэстскай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілеўскай абласцей і г.Мінска, калектываў з Расійскай Федэрацыі: Смаленскай, Ніжагародскай, Бранскай абласцей і Калінінскага раёна г.Санкт-Пецярбурга, Мардовіі.
Канцэртная зала Палаца культуры
1900   Канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”, мастацкі кіраўнік народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны
Чысцінскі сельскі дом культуры
1800 Эстрадна-песенны канцэрт (толькі вакалісты Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”). Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха
Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”
1830 Паэтычная пляцоўка з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва.
Амфiтэатр
2100 Гала-канцэрт закрыцця ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”: - Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. - Сучасныя хіты беларускіх эстрадных выканаўцаў
Пляцоўка – Цэнтральная плошча
2300- 0200 “ФэстМ” – маладзёжная дыскатэка з удзелам DJ Jeneva і групы “Рэтра Вуман Трыа “Розовые розы”
Страница 1058 из 4926