Выступаючы перад парламентарыямі, першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
Мікалай Снапкоў расказаў аб рабоце эканомікі на сучасным этапе развіцця. Адзначана, што мінулы год стаў выпрабаваннем на трываласць. Санкцыі аказалі сур'ёзны ўплыў на эканоміку краіны. У гэтых умовах урад працаваў над выкананнем дзвюх базавых задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы, – забеспячэннем устойлівай работы прадпрыемстваў і мінімізацыяй негатыўных наступстваў знешняга ціску на грамадзян Беларусі. Адначасова ў цесным узаемадзеянні з парламентам закладвалася аснова для росту эканомікі і дасягнення задач, пастаўленых Прэзідэнтам на Усебеларускім народным сходзе.
– Мне пашчасціла прыняць удзел у сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, – дзеліцца ўражаннямі першы сакратар РК ГА «БРСМ»
Настасся Збіруховіч. – Для мяне, як для маладога парламентарыя, важна быць у курсе, як працуе сектар эканомікі Рэспублікі Беларусь. Для дзяржавы, як і раней, у прыярытэце стаіць сацыяльная сфера. У нашай краіне заўсёды надавалася высокая ўвага чалавеку і яго патрэбам. Што вельмі важна – будуюцца ўстановы адукацыі і аховы здароўя, пенсіі і зарплаты выплачваюцца своечасова і ў поўным памеры. Таксама кіраўніцтва краіны надае вялікую ўвагу выклікам і пагрозам сучаснасці, за самыя кароткія тэрміны распрацоўваюцца антысанкцыйныя меры. Было заўважана, што важная ініцыятыва не толькі кіраўніцкага звяна, але і кожнага на месцах. Пасля дакладу былі ўзняты пытанні, якія тычацца страхавання дзейнасці малога бізнесу, таксама гаварылася і пра перспектывы рэалізацыі праектаў мадэрнізацыі дарогі М10. У рамках пасяджэння была пастаўлена мэта на 2023 год – адмовіцца ад разлікаў у доларах ЗША і еўра ў гандлі з Расіяй і іншымі краінамі ЕАЭС.
Комментарии