«Наташка, я больш ніколі не вярнуся… гадуй дзяцей і беражы сябе. Я люблю вас…»
Гэтыя балючыя словы давялося прачытаць і зразумець як належнае, як тое, што не зменіш. Пісьмо, якое ў дрыжачых руках трымала мая прапрабабуля Очкас Наталля Паўлаўна, пісьмо, якое аддзяляе ад усяго, што было раней... Слёзы, гарачыя слёзы каціліся па яе шчаках, але яна верыла, верыла ўсім сэрцам, што ўсё будзе добра: «Ты вернешся, Ванька...» Так і сталася.