Каталікі адзначаюць Вербную Нядзелю 29 сакавіка, літургічную ўрачыстасць уезду Пана Езуса ў Ерусалім. З яе пачынаецца Вялiкi тыдзень, якi непасрэдна папярэднiчае велiкодным святам. Вербная нядзеля прысвечана асаблiваму разважанню пра пакуты Хрыста i рыхтуе вернiкаў да перажывання iх у набажэнствах Вялiкага тыдня.