Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Пятница, 20 ноября 2015 15:46

Эдуард Короткин - человек от земли

У тых, хто нарадзіўся ў перадваенныя гады, дзяцінства ў вёсцы бестурботным і шчаслівым не назавеш. На іх памяці суровыя гады Вялікай Айчыннай, пасляваенная разруха, амаль бясплатная праца людзей у калгасе, сціплыя абеды і вячэры, калі кавалачак хлеба быў ледзь не самым лепшым ласункам. А яшчэ — праца па хатняй гаспадарцы і ў полі, цяжкая праца, дзе не было палёгкі ні малым, ні старым. [caption id="attachment_43982" align="alignleft" width="238"]Э.Р. Кароткін, 1976 г. Э.Р. Кароткін, 1976 г.[/caption] Пасля заканчэння базавай школы юнак паступіў у Мінскую сярэднюю школу па падрыхтоўцы старшынь калгасаў. Вучыўся добра, і ўжо з 1956 года пачаўся адлік яго працоўнай біяграфіі — Эдуарда прызначылі аграномам у Замасточную МТС Чэрвеньскага раёна. Менавіта там адбыліся прыемныя перамены ў яго жыцці — юнак сустрэў сваю суджаную. Надзея працавала загадчыцай клуба. Хутка згулялі вяселле, і маладая пара зажыла ў каханні і павазе. Праз год пераехалі ў Капыльскі раён. Напэўна тады, у канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя, Эдуард Кароткін і думаць не мог, што Капыльшчына стане для яго месцам, якому ён аддасць усе свае сілы, што менавіта тут ён даб’ецца шчырай любові і павагі ад людзей, спазнае смак перамогі і горыч расчараванняў. Але пра ўсё па парадку… У Цімкавіцкай МТС з’явілася вакансія агранома па тэхнічных культурах, якую і прапанавалі заняць Эдуарду. Пасля прыняцця рашэння аб расфарміраванні МТС (у 1958 годзе) і перадачы ўсёй тэхнікі калгасам, малады аграном непрацяглы час працаваў у калгасе імя Ульянава, а затым быў накіраваны ў райсельгасінспекцыю, якую ўзначаліў Мікалай Іосіфавіч Апацкі. Хлопец адчуваў, што ведаў для такой адказнай працы не хапае, а таму вырашыў паступіць на завочнае аддзяленне Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. …Мы сядзім у цеснаватым, сціпла абстаўленым пакоі кватэры, дзе зараз жывуць Кароткіны. Эдуард Рыгоравіч і Надзея Кузьмінічна пераехалі сюды нядаўна, уступіўшы сваю (больш свабодную кватэру) унучцы. «У іх дзеці, ім больш месца трэба. А нам і тут добра: першы паверх, цёпла і ўсе зручнасці ёсць», — расказвае Надзея Кузьмінічна. Эдуард Рыгоравіч вядзе аповед пра гады напружанай працы ў сельскай гаспадарцы. Раз-пораз на яго вачах, крыху выцвілых ад часу, з’яўляецца няпрошаная сляза. Але ён хуткім рухам змахвае яе са шчакі і працягвае дзяліцца ўспамінамі. Адзін з самых яркіх — як яго выбіралі старшынёй калгаса. [caption id="attachment_43944" align="aligncenter" width="581"]Калектыў райсельгасінспекцыі: Эдуард Кароткін — у цэнтры стаіць, Мікалай Апацкі (начальнік) — у цэнтры сядзіць, 1961 г. Калектыў райсельгасінспекцыі: Эдуард Кароткін — у цэнтры стаіць, Мікалай Апацкі (начальнік) — у цэнтры сядзіць, 1961 г.[/caption]

— Мяне і да гэтага некалькі разоў выклікалі ў райкам партыі і настойліва прапаноўвалі «ўзяць» гаспадарку. Але я адмаўляўся. На гэты раз не атрымалася. Сярод шасці калгасаў, якія мне назвалі, выбраў «1 Мая». На той час гэта была гаспадарка, якая атрымалася пасля злучэння дзвюх суседніх. Кіраваў аб’яднаным калгасам Васіль Адамавіч Лобан — чалавек сталага ўзросту, ён не меў спецыяльнай адукацыі і папрасіў вызваліць яго ад пасады (цяжка было спраўляцца з нагрузкамі і нават з людзьмі, якімі папоўнілася аб’яднаная гаспадарка). На агульны калгасны сход я прыехаў з тадышнім старшынёй райвыканкама Мікалаем Андрэевічам Сухім. Ён прадставіў мяне і запрасіў на трыбуну — «расказвай аўтабіяграфію». А якая ў мяне, дваццацічатырохгадовага хлопца, тады была біяграфія — нарадзіўся, вучыўся, ажаніўся… Словам, я быў упэўнены, што за мяне не прагаласуюць і недзе ў глыбіні душы гэтаму радаваўся. Але якім было маё здзіўленне, калі ўсе прысутныя (а зала калгаснага клуба была перапоўнена) паднялі рукі «за». Не ведаю, чым я ім глянуўся, а можа проста ўжо не было розніцы, за каго галасаваць, але я стаў старшынёй праўлення калгаса «1 Мая». Адзінае, пра што ў тое імгненне падумалася: «Бывай, маладосць! Бывай, свабода!».

І сапраўды, для Эдуарда Кароткіна пачаліся дні, месяцы, гады напружанай працы, калі ён уставаў з думкамі пра работу, клаўся з думкамі пра яе і ўначы таксама сніліся «сюжэты з калгаснага жыцця». Старшыні неабходна было не толькі мець і ўдасканальваць спецыяльныя веды — аграном, заатэхнік, інжынер, будаўнік, але спасцігаць псіхалогію  падначаленых яму людзей. «Напачатку даводзілася кожны вечар правяраць гузікі на кашулі мужа, — усміхаецца Надзея Кузьмінічна. — Часта і за грудкі хапалі: асобным калгаснікам, якія любілі зазірнуць у бутэльку, ніяк не хацелася пасля ранейшай вольніцы прывыкаць да парадку і дысцыпліны». Эдуард Рыгоравіч беражліва захоўвае свае даклады, якія ён рыхтаваў на справаздачныя сходы за 1961 і 1976 гады. Тут прыводзяцца вельмі цікавыя лічбы, якія хочацца параўнаць. Так, у 1961 годзе было атрымана па 11,5 цэнтнера на круг збожжавых і зернебабовых культур, па 82 ц/га бульбы, па 167 ц/га кукурузы і 118,5 ц/га цукровых буракоў. Надой ад каровы складаў у сярэднім за год 1874 кг. За адзін працадзень калгаснікам плацілі па 20 капеек. Канечне, гэтыя лічбы не маглі задавальняць, і старшыня ставіць задачу: «…улічыць усе нашы недахопы і ў 1962 годзе іх поўнасцю ліквідаваць». Была перагледжана структура пасяўных плошчаў у бок павелічэння збожжавых, цукровых буракоў, кукурузы. Больш увагі вырашана надаваць правільнаму выкарыстанню тарфянікаў, унясенню арганічных і мінеральных угнаенняў. Запланавана будаўніцтва новых жывёлагадоўчых аб’ектаў, жылых дамоў, школы ў Комсічах, лазні і інш. Малады кіраўнік разумеў, што пастаўленыя задачы немагчыма вырашыць без належнай арганізацыі працы калгаснікаў, для чаго прапанаваў кожную брыгаду перавесці на гаспадарчы разлік, давесці планавыя заданні кожнай ферме, кожнай даярцы і свінарцы. Навесці парадак з улікам і расходаваннем працадзён. Пачынаючы з 1962 года — выдаваць дадатковую аплату калгаснікам, якія занятыя на вырошчванні кукурузы, цукровых буракоў, ільну. Былі распрацаваны і іншыя меры заахвочвання, што дазволіла гаспадарцы з года ў год нарошчваць вытворчасць, мець высокія рэзультаты. Калгас трэцім у раёне стаў мільянерам, па выніках 1976 года працадзень ужо «важыў»… 5 рублёў. А вось лічбы з другога даклада. За 1976 год ужо было атрымана збожжавых и зернебабовых па 38,2 ц/га (дарэчы, у той год па Беларусі гэты паказчык складаў 26,7 ц/га, а па ўсім Савецкім Саюзе — 17,5 ц/га), бульбы — па 215 ц/га, цукровых буракоў — па 253 ц/га, кармавых — па 456 ц/га. Надой малака ад каровы быў 2953 кг. Задачы на будучы, 1977 год, ставілі яшчэ больш высокія. Але выконвалі іх ужо без Эдуарда Рыгоравіча… Пасля аўтамабільнай аварыі, у якую ён трапіў, урачы вынеслі вердыкт: хочаш жыць — мяняй месца працы. І Эдуард Рыгоравіч, якому тады было крыху больш за 40 гадоў, папрасіў калгаснікаў даць згоду на яго звальненне. Вядома, вельмі цяжка пасля такога напружанага рытму выпасці з жыццёвай абоймы. Было шмат зроблена для роднай гаспадаркі. Яго грудзі ўжо ўпрыгожваў ордэн Леніна, які ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі ў 1971 годзе. У 1973-м да яго далучыўся ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

— На душы было вельмі цяжка. І больш за ўсё скруха адольвала з-за таго, што не паспеў завяршыць адну вельмі важную справу. Мы запусцілі агрэгат для прыгатавання травяной мукі «Астра», нават паспрабавалі на ім сушыць зерне. Ён мог бы стаць добрай асновай для камбікормавага завода. Ужо было набыта неабходнае абсталяванне, закупілі два вагоны рыбнай мукі. Заставалася толькі пабудаваць сцены, дах і правесці мантажныя работы. Але стан майго здароўя не дазволіў закончыць гэту справу. А мае паслядоўнікі адправілі яе ў нябыт…

Пра сваю працу пасля таго, як пайшоў з калгаса, Эдуард Рыгоравіч расказвае немнагаслоўна. Па ўсім відаць, што яна вялікага задавальнення не прыносіла. Усе яго ўспаміны звязаны толькі з тымі 17 гадамі, не толькі напоўненымі працай, што называецца, пад самую завязку, але і самымі шчаслівымі ў яго жыцці. Днямі Эдуард Кароткін атрымаў віншаванні са сваім 80-годдзем. Яму прыемна, што яго помняць, у тым ліку і ў сельгаспрадпрыемстве, у склад якога ўвайшоў калгас «1 Мая». Згодна з рашэннем сходу акцыянераў ААТ «Капыльскае» штомесяц ветэран працы атрымлівае даплату, а да святаў і харчовыя наборы. З гордасцю Эдуард Рыгоравіч паказваў і паштоўку за подпісам першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Анатоля Ладыгі са словамі віншавання і самымі цёплымі пажаданнямі. [caption id="attachment_43941" align="aligncenter" width="581"]Эдуард Рыгоравіч, Надзея Кузьмінічна Кароткіны і іх сыны — Віктар і Станіслаў, 1967 г. Эдуард Рыгоравіч, Надзея Кузьмінічна Кароткіны і іх сыны — Віктар і Станіслаў, 1967 г.[/caption] А яшчэ Эдуард Рыгоравіч вельмі ўдзячны сваёй жонцы: «Яна ніколі не лічыла патрэбным умешвацца  ў мае справы, заўсёды падтрымлівала мяне». Надзея Кузьмінічна ўсё жыццё працавала ў школе — спачатку ў Комсічах, а калі Кароткіны атрымалі кватэру і пераехалі ў Капыль — у СШ № 2. Не сакрэт, што большасць хатніх спраў ляжала на яе жаночых руках. Але жонка бачыла, якую цяжкую ношу муж узяў на свае плечы, і не крыўдавала. Яна заўсёды была для яго надзейным тылам. Ужо амаль 60 гадоў яны разам. Выгадавалі двух сыноў, ёсць тры ўнучкі і нават трое праўнукаў. У вёсцы Арэхаўка ў 2001 годзе пабудавалі дачу — сваімі сіламі. Там і цяпер садзяць агарод — дапамагае сын Станіслаў, які працуе токарам у ААТ «Капыльскае». Вырашчанае збожжа здалі ў гаспадарку. «Намалацілі недзе дзве тоны», — канстатуе Надзея Кузьмінічна. Так, героі нашага часу жывуць сярод нас. Яны сваёй шматгадовай, добрасумленнай працай рабілі і робяць усё для таго, каб наша Беларусь багацела. Сярод іх  — Эдуард Рыгоравіч Кароткін. Гонар і пашана яму! Маргарыта САКОВІЧ Фота з архіва сям’і Кароткіных
Понедельник, 23 ноября 2015 11:35

Фельдшера в Скабине все знают и уважают

Пяцьдзясят гадоў таму ў сям’і Раеўскіх са Скабіна, дзе ўжо падрастаў сынок Саша, нарадзілася дачушка Жанна. [caption id="attachment_43940" align="aligncenter" width="580"]Жанна Раеўская Жанна Раеўская[/caption] Дзяўчынка была вяртлявая, да ўсяго дасціпная, словам, была завадатарам. Хлопчыкі яе слухаліся і цішком заглядаліся, бо яна была вельмі прыгожая. З маленства Жанна марыла стаць доктарам. Таму і паступіла на акушэрска-фельчарскае аддзяленне Мінскага медвучылішча № 2, якое паспяхова закончыла. Па накіраванні працавала акушэркай на ФАПе на Случчыне. Марыла вучыцца далей, але здарылася вялікая бяда — трагічна загінула яе матуля. Дзяўчыне было 20 гадоў, а малодшаму браціку Сяргею — 15. Трэба было дапамагаць бацьку, і яна пайшла працаваць акушэркай агляднага кабінета Капыльскай ЦРБ. Не цуралася ніякай работы: па просьбе кіраўніцтва выходзіла на замены ў розныя аддзяленні цэнтральнай бальніцы і ў Грозаўскую ўчастковую. Вельмі добра ў яе атрымлівалася ставіць кропельніцы. У 1990 годзе адкрыўся  ФАП у в. Скабін. З таго часу яго і ўзначальвае Жанна Вячаславаўна. Дарэчы, яе дом знаходзіцца ў адным будынку з ФАПам. І днём, і ноччу яна спяшаецца на дапамогу хворым. Заўсёды ўважліва выслухае скаргі, памерае ціск, паслухае дыханне, акажа першую медыцынскую дапамогу і, калі трэба, накіруе ў раённую бальніцу. Памяшканне ФАПа вельмі  прыгожае, патанае ў кветках.  Унутры светла і ўтульна. Пры дапамозе спонсараў Жанна Вячаславаўна абсталявала прасторны спартыўна-фізкультурны кабінет, дзе можна адпачыць пасля працэдур, атрымаць слушную параду па прафілактыцы захворванняў, па жаданні выканаць лячэбна-фізічныя практыкаванні. Медыцынскую ўстанову можна назваць сапраўдным астраўком здароўя. Пры падвядзенні вынікаў года Скабінскі ФАП неаднаразова займаў прызавыя месцы ў раёне, а фельчар Жанна Раеўская была ўзнагароджана ганаровымі граматамі. Пацыенты вельмі паважаюць і шчыра дзякуюць Жанне Вячаславаўне за дапамогу. Жанчына выхавала сына Дзіму, які не баіцца цяжкасцей і даволі рана пайшоў працаваць. Ажаніўся, вельмі любіць жонку Аксану і сыночка Жэньку. Маладой сям’і далі дом у аграгарадку, працуюць яны ў ААТ «Скабін». Унучак таксама вельмі радуе бабулю, кожны выхадны ён у яе першы госць. Словам, жывуць у ладзе і згодзе. Ліна ПУСТАВАЯ, урач-анколаг Капыльскай ЦРБ
Воскресенье, 22 ноября 2015 18:33

Строки от сердца (CMigrator copy 1)

Это письмо было адресовано в Администрацию Президента Республики Беларусь. Отрадно то, что туда обращаются люди не только с жалобами, но и рассказывают о хороших людях, их делах. Данный текст был зачитан на планерке у председателя Копыльского райисполкома А. Жданени, и по его рекомендации мы публикуем для читателей нашей газеты. письмо «С большим уважением пишет вам многодетная пожилая женщина, которая вырастила шестерых детей, дождалась семнадцати чудесных, добрых, честных внуков. Мне шестьдесят восемь лет. Я верую в Бога, молюсь, прошу мира и добра, чтобы все люди были счастливы. Молилась и молюсь за  Александра Григорьевича Лукашенко, за его семью, которую я очень люблю, дорожу нашими законами. Прошу ему и его семье здоровья, мира и добра. Бог мне помог. Он у нас опять Президент. Также хочу пожелать добра, здоровья и мира начальнику управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома Валентине Семеновне Козич, директору Копыльского ТЦСОН Светлане Станиславовне Малиновской, специалисту по социальной работе ТЦСОН Александру Сергеевичу Бородину и главному специалисту  сектора  по  работе  с обращениями граждан и юридических лиц райисполкома Наталье Ивановне Сикорской за их любовь  и заботу к пожилым людям, к детям. Вам и вашим близким желаю также крепкого здоровья, счастья, тепла. С уважением — З. А. Шубина, г. Копыль, Минская область»
Воскресенье, 22 ноября 2015 12:31

Побывали в «Вясёлай хаце»

Что такое агроэкотуризм? По-настоящему узнать это можно только посетив объект агроэкотуризма. Это и смогли сделать учащиеся 2 «Б» и 5-х классов средней школы № 3 г. Копыля. Они посетили усадьбу«Вясёлая хата», которая находится в живописной местности — деревне Калюга Копыльского района. вясёлая хата Школьники стали участниками анимационной программы «Священный тотем индейцев». Как только школьный автобус подъехал к усадьбе, гостей встретили вожди двух воинствующих племен индейцев — Ирокезы и Команчи — Дикий Глаз и Орлиный Рык. Они рассказали, что раньше эти племена объединял защитный магический Тотем, однако злой Дух украл его. С тех пор племена и враждуют. Чтобы найти Тотем и помирить два племени, ребята, перевоплотившись в индейцев, отправились на поиски священной карты, которая была разорвана на части зловещим Кукарямбой. Вместе с вождями племен и шаманом Апачи ребята прошли обряд очищения огнем.  А ритуальные танцы двух племен помогли свергнуть злого Духа. Для того, чтобы получить заветный Тотем, пришлось совершить жертвоприношение у алтаря. Пройдя все испытания и собрав карту воедино, ребята смогли примирить два племени. Конечно, для того, чтобы пройти все испытания, пришлось потратить много сил. Поэтому хозяин усадьбы пригласил гостей в дом, которому уже более 125 лет, чтобы подкрепиться. Войдя в дом, мы смогли представить, как жили наши предки. Небольшие комнаты, печь, старинные картины и предметы интерьера — все передает колорит того далекого времени. Угощали нас блинами и травяным чаем (в состав которого входит 14 трав!). Никогда еще мы не пили такой вкусный чай. После обеда всех пригласили на танцевальные состязания. А затем каждый из нас смог посетить сувенирную лавку. В завершение программы все сфотографировались на память. Конечно, покидать «Вясёлую хату» нам совсем не хотелось. В душах ребят эта экскурсия оставила неизгладимое впечатление и желание вернуться сюда вновь. Никита БЕРНОВИЧ, юнкор «СП»
Музычны падарунак з нагоды дня работнікаў сельскай гаспадаркі падрыхтавалі настаўнікі і вучні Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната. У гэты дзень падводзяць вынікі працы на палях, выказваюць словы падзякі і павагі працаўнікам вёскі за іх працу і вернасць сялянскай справе. поздравление «Ад усёй душы» — менавіта такую назву насіла канцэртная праграма, прысвечаная людзям, праца якіх звязана з зямлёй. Змястоўнымі і цікавымі былі нумары, вынесеныя на суд гледачоў. Песні пра школу і маці, пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і родны край прагучалі ў выкананні дзіцячай вакальнай групы «Звонкія галасы» (музычны кіраўнік Р.А. Рэвяка). Спадабаліся і гумарыстычныя народныя песні мужчынскага трыа (А.І. Нікалаевіч, М.П. Майсюк, М.З. Ярац). Гледачы з удзячнасцю ўспрымалі кожны нумар, не шкадуючы далоняў і шчырасці. З вялікай цеплынёй слухалі працаўнікі КСУП «С «Лясное» і ААТ «Старыца-Агра» песні ў выкананні дзяцей. «Дзякуй!», «Прыязджайце яшчэ!», «Чакаем!» — гучала на развітанне. Бясспрэчна, такія сустрэчы карысныя для ўсіх. Яны запамінаюцца надоўга, як  нешта светлае, добрае і жаданае. Мікалай МАЙСЮК, настаўнік Капыльскай дапаможнай  школы-інтэрната
Страница 4630 из 4908