Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Фельдшера в Скабине все знают и уважают

23.11.2015
Пяцьдзясят гадоў таму ў сям’і Раеўскіх са Скабіна, дзе ўжо падрастаў сынок Саша, нарадзілася дачушка Жанна. [caption id="attachment_43940" align="aligncenter" width="580"]Жанна Раеўская Жанна Раеўская[/caption] Дзяўчынка была вяртлявая, да ўсяго дасціпная, словам, была завадатарам. Хлопчыкі яе слухаліся і цішком заглядаліся, бо яна была вельмі прыгожая. З маленства Жанна марыла стаць доктарам. Таму і паступіла на акушэрска-фельчарскае аддзяленне Мінскага медвучылішча № 2, якое паспяхова закончыла. Па накіраванні працавала акушэркай на ФАПе на Случчыне. Марыла вучыцца далей, але здарылася вялікая бяда — трагічна загінула яе матуля. Дзяўчыне было 20 гадоў, а малодшаму браціку Сяргею — 15. Трэба было дапамагаць бацьку, і яна пайшла працаваць акушэркай агляднага кабінета Капыльскай ЦРБ. Не цуралася ніякай работы: па просьбе кіраўніцтва выходзіла на замены ў розныя аддзяленні цэнтральнай бальніцы і ў Грозаўскую ўчастковую. Вельмі добра ў яе атрымлівалася ставіць кропельніцы. У 1990 годзе адкрыўся  ФАП у в. Скабін. З таго часу яго і ўзначальвае Жанна Вячаславаўна. Дарэчы, яе дом знаходзіцца ў адным будынку з ФАПам. І днём, і ноччу яна спяшаецца на дапамогу хворым. Заўсёды ўважліва выслухае скаргі, памерае ціск, паслухае дыханне, акажа першую медыцынскую дапамогу і, калі трэба, накіруе ў раённую бальніцу. Памяшканне ФАПа вельмі  прыгожае, патанае ў кветках.  Унутры светла і ўтульна. Пры дапамозе спонсараў Жанна Вячаславаўна абсталявала прасторны спартыўна-фізкультурны кабінет, дзе можна адпачыць пасля працэдур, атрымаць слушную параду па прафілактыцы захворванняў, па жаданні выканаць лячэбна-фізічныя практыкаванні. Медыцынскую ўстанову можна назваць сапраўдным астраўком здароўя. Пры падвядзенні вынікаў года Скабінскі ФАП неаднаразова займаў прызавыя месцы ў раёне, а фельчар Жанна Раеўская была ўзнагароджана ганаровымі граматамі. Пацыенты вельмі паважаюць і шчыра дзякуюць Жанне Вячаславаўне за дапамогу. Жанчына выхавала сына Дзіму, які не баіцца цяжкасцей і даволі рана пайшоў працаваць. Ажаніўся, вельмі любіць жонку Аксану і сыночка Жэньку. Маладой сям’і далі дом у аграгарадку, працуюць яны ў ААТ «Скабін». Унучак таксама вельмі радуе бабулю, кожны выхадны ён у яе першы госць. Словам, жывуць у ладзе і згодзе. Ліна ПУСТАВАЯ, урач-анколаг Капыльскай ЦРБ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей