Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

— Я ўпэўнены, каб дасягнуць поспеху і стаць лепшым у сваёй прафесіі, трэба працаваць. Не проста працаваць, а добрасумленна выконваць свае абавязкі. Старанна сачыць за тэхнікай, якая цябе, можна сказаць, корміць. IMG_8821 Стаж маёй працоўнай дзейнасці машыністам экскаватара пачынае адлік з 1980 года. За доўгія гады набыты немалы вопыт, які, несумненна, моцна дапамагае ў дасягненні пастаўленых мэт. Магу з упэўненасцю сказаць, што ў любога, хто пачынае працоўны шлях, ёсць усе шансы і магчымасці навучыцца сапраўды па-майстэрску кіраваць вялікім і груваздкім экскаватарам. Мне гэтая дзейнасць здаецца зусім не складанай, хоць ад іншых людзей часам чую, што «так капаць канавы не кожны зможа».
— Лес — маё прызванне, мая стыхія. Без яго я ўжо не ўяўляю свайго жыцця. У лясной гаспадарцы працую 39 гадоў, у Старыцкім лясніцтве — з 1985 года. 2751 Увогуле ж працоўная дынастыя лесаводаў нашай сям’і ўжо складваецца ў трэцім пакаленні. Заснавальнікам дынастыі з’яўляецца мой бацька Іван Пракоф’евіч Барцэвіч, які прапрацаваў у Старыцкім лясніцтве лесніком 35 гадоў. Затым дынастыя прадоўжана мной. А вось мой сын Уладзіслаў зараз вучыцца па мэтавым накіраванні на факультэце «Лясная гаспадарка» Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і праз два гады вернецца працаваць у Капыльскі вопытны лясгас.
— Важным складальнікам добрай працы з’яўляецца, я лічу, добрасумленнае і своечасовае выкананне даручэнняў і пастаўленых задач, якія даведзены начальствам. Дапамагаюць у паспяховай рабоце адміністрацыя і калектыў, дзе работнікі з вялікім працоўным стажам заўсёды падтрымаюць і падкажуць — за гэта ім вялікі дзякуй. 3839 Сам я родам з Дусаеўшчыны, пасля заканчэння Капыльскага дзяржаўнага каледжа прыйшоў на прадпрыемства і ўжо больш за 12 гадоў стараюся выконваць сваю працу якасна і ў тэрмін. За гэты час мяне не адзін раз узнагароджвалі і прэміравалі за працоўныя поспехі. Зіма для нас — яшчэ адно выпрабаванне, бо трэба абслугоўваць праезныя часткі. Але нават цяпер, будучы ў водпуску, я напагатове і прыйду на дапамогу, калі гэта спатрэбіцца.
— Думаю, усё тое, што ад нас залежыць у паспяховай працы, гэта проста добрасумленна працаваць на роднай зямлі і даглядаць яе.  6798 Дзякуючы гэтаму мы можам з упэўненасцю і аптымізмам глядзець у будучыню. Я працую ў гаспадарцы з 93-га года, адносіны з калектывам заўсёды цёплыя і ветлівыя. Зараз мая тэхніка — трактар «Беларус-3522», на якім я займаюся вывазам арганікі на палі. Вядома, зімой менш працы, але і на дадзены момант хапае клопатаў — напрыклад, трэба рамантавацца да пасяўнога сезона. У гэтай справе праблем няма — адміністрацыя па любым пытанні ідзе насустрач работнікам прадпрыемства. У гэтым і заключаюцца добрыя вынікі кожнага стараннага чалавека.
— Перш за ўсё, поспех залежыць ад самога чалавека, яго адносін да справы. Мы заўсёды павінны выконваць свае абавязкі і працаваць сумленна. І калі такія людзі ў калектыве, то і аддача будзе поўная. IMG_0356 Радуе, што адміністрацыя прадпрыемства пастаянна падтрымлівае — начальнік Мікалай Міхайлавіч Варвашэня заўсёды выслухае і дапаможа ў вырашэнні праблемы. Менавіта ў такой камандзе я працую. Мой стаж вадзіцеля складае 32 гады, і за гэты час я быў шматразова адзначаны ўзнагародамі не толькі на раённым, але і на абласным узроўні. Дарэчы, у мінулым годзе мне ўручылі грамату ад РУП «Мінскаблгаз». Што тычыцца працы, то заўсёды своечасова выконваем заказы па раёне, дастаўляючы ў населеныя пункты звадкаваны газ.
Страница 4274 из 5474