Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Жители деревни Дусаевщина Копыльского района провели мероприятие в честь земляка -- Николая Васильевича Ромашко

18.10.2018
У кожнага з нас ёсць памятныя дні: святочныя, незабыўныя сустрэчы  і ёсць дні Памяці — Памяці з вялікай літары. Такім для нас, жыхароў вёскі Дусаеўшчына, з’яўляецца 13 кастрычніка — дзень нараджэння нашага аднавяскоўца — Героя Савецкага Саюза Мікалая Васільевіча Рамашкі. Сёлета мы адзначылі 105-ю гадавіну. [caption id="attachment_70824" align="aligncenter" width="560"]■ Бюст М. Рамашкі ў в. Дусаеўшчына ■ Бюст М. Рамашкі ў в. Дусаеўшчына[/caption] З гэтай нагоды ў Дзяржынскай сельскай бібліятэцы-клубе быў праведзены  ўрок памяці «Да апошняга патрона». Вядучыя мерапрыемства, загадчык установы Галіна Сінюк і мясцовая паэтэса Ядвіга Малевіч, прадставілі звесткі аб дзяцінстве і юнацтве Мікалая, аб чырвонаармейцу Рамашку, аб гераічнай абароне чыгуначнага маста праз раку Бярэзіну, аб мужнасці і адвазе маёра Рамашкі Мікалая Васільевіча, аб ушанаванні памяці нашага земляка. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, старшыня ветэранскай арганізацыі, ветэран працы Часлава Грыгаровіч, вядучы спецыяліст Капыльскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк, выхаванцы Дзяржынскага дзіцячага сада, жыхары вёскі Дусаеўшчына А.І. Календа, В.В. Барысевіч, А.М. Высоцкая і іншыя. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўсклалі кветкі да бюста Мікалая Рамашкі і ўшанавалі памяць Героя хвілінай маўчання. Галіна СІНЮК, загадчык Дзяржынскай сельскай бібліятэкі-клуба

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей