Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

101

Чтоб потомки помнили: 105-летию со дня рождения уроженца Копыльщины Героя Советского Союза Николая Васильевича Ромашко посвящается

18.10.2018
Гэтымі днямі мы адзначаем 105-годдзе з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Капыльшчыны Мікалая Васільевіча Рамашкі, актыўнага камсамольца і сапраўднага камуніста. [caption id="attachment_70818" align="aligncenter" width="560"]■ Мікалай Рамашка   ■ Мікалай Рамашка[/caption] Даведачна Рамашка Мікалай Васільевіч —намеснік камандзіра 1359-га зенітна-артылерыйскага палка па палітычнай частцы 28-й зенітна-артылерыйскай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, маёр. Нарадзіўся 30 верасня (13 кастрычніка) 1913 года ў вёсцы Дусаеўшчына ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Дзяржынскай пачатковай школе, а потым з 1932 г. — у Капыльскай сямігадовай школе (цяпер ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі»). Працаваў у саўгасе. Пра подзвіг Асабліва маёр Мікалай Рамашка вызначыўся ў ходзе стратэгічнай беларускай аперацыі 1944 года пад кодавай назвай «Баграціён». 30 чэрвеня 1944 года пры абароне ад налётаў варожай авіяцыі чыгуначнага маста і пераправы праз раку Бярэзіну ў раёне вёскі Свіслач Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці маёр Рамашка ўдзельнічаў у адбіванні некалькіх контратак непрыяцеля, які спрабаваў прарвацца з акружэння на захад. У крытычны момант бою намеснік камандзіра палка па палітычнай частцы Мікалай Рамашка замяніў выбыўшага са строю камандзіра кулямётнай роты і асабіста кулямётным агнём знішчыў каля двухсот гітлераўцаў. Загінуў смерцю храбрых у гэтым баі. Мужны афіцэр-камуніст быў пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Несята Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, а пазней яго прах быў перапахаваны ў горадзе Магілёве ў брацкай магіле на Вайсковых могілках. На брацкай магіле ўстаноўлены помнік. [caption id="attachment_70817" align="aligncenter" width="350"]■ На брацкай магіле ў Магілёве ■ На брацкай магіле ў Магілёве[/caption] Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Рамашку Мікалаю Васільевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Ушанаванне памяці На радзіме Герою ўзведзены помнік. Яго імем названы вуліцы ў горадзе Капылі і ў мікрараёне Рабочы Кастрычніцкага раёна горада Магілёва, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Мемарыяльная дошка і музей Героя існуюць у гімназіі № 1 г. Капыля, якая таксама носіць яго імя. Дарэчы, у роднай установе адукацыі не забываюць пра знакамітага земляка. — Наша гімназія з гонарам носіць імя земляка, знакамітага выпускніка, Героя Савецкага Саюза Мікалая Васільевіча Рамашкі, — расказвае намеснік  дырэктара  гімназіі № 1 г. Капыля Наталля Кулік. — Вялікі ўклад ва ўвекавечанне памяці М.В. Рамашкі ўнесла ветэран педагагічнай працы Анна Іосіфаўна Арлоўская, якая доўгі час працавала намеснікам дырэктара школы № 1 па выхаваўчай рабоце, вяла перапіску з жонкай і сястрой Мікалая Рамашкі. Дзякуючы намаганням педагога ўдалося сабраць матэрыял і стварыць экспазіцыю, прысвечаную М.В. Рамашку, пагутарыць са сваякамі Мікалая Васільевіча, з’ездзіць на месца апошняга бою, наведаць магілу героя ў Магілёве. Сярод вялікай колькасці патрыятычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца гімназіяй па ўшанаванні памяці свайго выпускніка, асаблівае месца займаюць штогадовыя экскурсіі на малую радзіму героя- земляка ў Дусаеўшчыну, патрыятычныя гадзіны, урокі мужнасці, гутарковае кафэ «М.В. Рамашка — зямляк, воін, герой», літаратурна-музычная кампазіцыя «Наша Слава, наша Памяць», вечар памяці «Імя, наро-джанае неўміручасцю», сустрэчы з землякамі Рамашкі: старшынёй ветэранскай арганізацыі ўчастка «Дусаеўшчына» ААТ «Скабін» Чаславай Феліксаўнай Грыгаровіч, паэтэсай Ядвігай Генрыхаўнай Малевіч. У гонар святкавання 105-годдзя з дня нара-джэння Героя Савецкага Саюза таксама прайшлі юбілейныя мерапрыемствы. Навучэнцамі і педагогамі падрыхтаваны і праведзены музейныя заняткі «Мы з гэтым імем жывём, мы гэтым імем ганарымся!», літаратурна-краязнаўчая гадзіна «Шануем земляка», створана фотадакументальная выстава «М.В. Рамашка: жыццё, лёс, памяць», праведзены  агляд песні і строю, ваенна-спартыўная гульня «Зарніца», урокі мужнасці «Героямі не нараджаюцца, героямі становяцца», патрыятычныя гадзіны «Айчыны гонар і малой радзімы». Завяршыць юбілейныя мерапрыемствы плануецца выставай-конкурсам дзіцячага малюнка «Мы за мір на зямлі». Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей