Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Четвертый год подряд в течение сентября-октября проходит масштабная республиканская акция «Твои первые финансы»

21.10.2017
Па ўсёй Беларусі для вучняў пятых класаў сельскіх і гарадскіх школ право-дзяцца ўрокі фінансавай пісьменнасці, а таксама ўручаюцца брашуры з апавяданнямі на фінансавую тэматыку на беларускай мове. У мерапрыемстве, якое Белаграпрамбанк праводзіць сумесна з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, павінны прыняць удзел каля 100 000 беларускіх школьнікаў. [caption id="attachment_61388" align="aligncenter" width="580"]■ Удзельнікі ўрока фінансавай пісьменнасці ў гімназіі № 1 г. Капыля ■ Удзельнікі ўрока фінансавай пісьменнасці ў гімназіі № 1 г. Капыля[/caption] Святочныя мерапрыемствы па фінансавай пісьменнасці з дэманстрацыяй відэафільма і ўручэннем зборнікаў дзіцячых казак на фінансавую тэму «Твае першыя фінансы», прымеркаваныя да пачатку навучальнага 2017/18 года, у Капылі прайшлі і ў гімназіі № 1. Увогуле ж акцыяй будуць ахоплены 304 пяцікласнікі раёна. У брашуры ў цікавай і даступнай форме расказваецца пра гісторыю з’яўлення грошай, пра карысць і неабходнасць банкаў, пра тое, як правільна карыстацца грашыма, што значыць быць фінансава пісьменным і сучасным, пра тое, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская аплатная картка і многае іншае. — Падтрымка падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў стратэгіі нашага банка, чарговым практычным увасаб-леннем якой стала выданне зборніка фінансавых казак, — каменціруе начальнік аддзела рознічных продажаў ЦБП № 528 у г. Капылі ААТ «Белаграпрамбанк» Наталля Астраух. — За чатыры гады існавання акцыі быў значна пашыраны фармат кнігі па фінансавай пісьменнасці для дзяцей, з’явіўся слоўнічак фінансавых тэрмінаў. Сёння гэта маляўнічае ілюстраванае выданне, якое выдатна дапоўніць бібліятэку пяцікласніка. Мы спадзяёмся, што чытанне казак стане адначасова і займальным, і надзвычай карысным заняткам для дзяцей і многія вучні, прачытаўшы кнігу «Твае першыя фiнансы», зробяць для сябе карысныя адкрыцці, якімі абавязкова захочацца падзяліцца з сябрамі, бацькамі і настаўнікамі. Што ж даведаліся непасрэдныя ўдзельнікі акцыі — навучэнцы гімназіі № 1 г. Капыля? Раман Міхайлоўскі: «Мне вельмі спадабаўся фільм. Я даведаўся, як правільна карыстацца грашыма і банкаўскай карткай». Дар’я Крышкевіч: «Сённяшні ўрок стаў для нас вельмі павучальным. Напрыклад, мы цяпер ведаем, што рабіць у тым выпадку, калі згубілі картку, ці як патэлефанаваць у банк». Ілья Купрыянчык: «Я перакананы, што грошы лепш захоўваць у банку, бо там можна атрымаць працэнты. Таксама ведаю, як правільна абмяняць валюту». Аляксей Цуба: «Вялікі дзякуй банку за вельмі маляўнічую брашуру. Думаю, што з яе даведаюся шмат карыснага». Ілья Чаркас: «Урок, праведзены банкам, быў вельмі пазнавальны. Атрыманая інфармацыя абавязкова спатрэбіцца нам у жыцці. Многім па-дзялюся са сваімі бацькамі». Сяргей КОЗЕЛ

Каждого выслушать и помочь

20.10.2017
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, акрамя парламента, пэўны час працуе і ў сваёй выбарчай акрузе. Днямі Людміла Іванаўна правяла прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме. [caption id="attachment_61383" align="aligncenter" width="580"]На прыёме ў Людмілы Ніжэвіч жыхары аг. Пясочнае Міхаіл Рак і Пётр Мароз На прыёме ў Людмілы Ніжэвіч жыхары аг. Пясочнае Міхаіл Рак і Пётр Мароз[/caption] Вядома, што дзейнасць у акрузе — гэта яе прамы дэпутацкі абавязак. І такая работа дае магчымасць падтрымліваць цесную сувязь з людзьмі, якія аказалі ёй высокі давер — абралі ў парламент, пазнаёміцца з іх жыццём і патрэбамі, пры неабходнасці аказаць дапамогу ў вырашэнні надзённых праблем. Да парламентарыя звярнуліся пяць чалавек. Трэба адзначыць, што некаторыя пытанні ўжо ўздымаліся ў раёне на прыёмах рознага ўзроўню. Прыкладам таму праблема з падтопліваннем склепаў і падвор’яў у аграгарадку Пясочнае. Па словах Людмілы Ніжэвіч, пытанне будзе дэталёва вывучана з прыцягненнем адпаведных службаў. Была закранута і праблема па выплаце так званай дадатковай пенсіі былым кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, якія адпрацавалі на гэтай пасадзе звыш 10 гадоў. Яна таксама патрабуе вывучэння. Да дэпутата звярнулася сямейная пара маладых спецыялістаў, наконт пераразмеркавання мужа на працу ў Капыльскі раён. Людміла Іванаўна паабяцала аказаць садзейнічанне ў вырашэнні просьбы. Не абышлося без жыллёвых і зямельных пытанняў. Па іх дадзены пэўныя тлумачэнні і рэкамендацыі. Сяргей КОЗЕЛ

Минская область. Как это было?

20.10.2017
Продолжение. Начало здесь 22 июня 1941 года мирный труд жителей области, как и всей страны, был прерван нападением фашистской Германии. Через несколько дней гитлеровские войска вторглись на территорию Минщины. В течение восьми дней область оказалась полностью захваченной противником. Немецко-фашистские захватчики создали на территории области лагеря смерти, среди них Масюковщинский, Молодечненский, Тростенецкий. 157 деревень разделили трагическую участь Хатыни. 80-летие-22 В области действовали 3 партизанских соединения, 45 партизанских бригад, которые объединяли 213 отрядов. За мужество и героизм, проявленные в борьбе против ненавистного врага, более 80 уроженцев Минщины были удостоены звания Героя Советского Союза, тысячи награждены орденами и медалями. После окончания Великой Отечественной войны жители области приступили к восстановлению разрушенного хозяйства. Уже к концу первой послевоенной пятилетки (1946─1950 гг.) был достигнут довоенный уровень промышленного производства. За короткий исторический срок — во второй половине ХХ века — Минский край стал регионом с крупнейшим промышленным и сельскохозяйственным потенциалом, с развитой инфраструктурой, ориентированной на общесоюзные масштабы производства. Во все уголки страны шла продукция предприятий Минщины. Область была неотъемлемой и значимой частью единого народнохозяйственного комплекса СССР. 1 февраля 1967 года за активное участие в партизанском движении, за мужество и героизм, проявленные жителями Минщины в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками, и успехи, достигнутые в восстановлении народного хозяйства, Минская область Указом Президиума Верховного Совета СССР награждена орденом Ленина. 23 декабря 1970 года Минская область награждена вторым орденом Ленина за успехи, достигнутые трудящимися Минщины в выполнении заданий 8-го пятилетнего плана по развитию промышленного и сельскохозяйственного производства. В конце 80-х годов достигли своего расцвета наука, культура, образование, здравоохранение. 13 января 1998 года за особые достижения в социально-культурном развитии и в связи с 60-летием со дня образования Указом Президента Республики Беларусь Минской области было присуждено Почетное государственное знамя Республики Беларусь. Славное историческое прошлое Минской области находит достойное продолжение в настоящем Минщины. На современном этапе столичная область — один из наиболее экономически развитых регионов республики.

На контроле ─ обращения граждан

21.10.2017
За 9 месяцев 2017 г. в Комитет поступило 861 обращение граждан и юридических лиц (в том числе в письменной форме — 557, устной — 304), или на 202 обращения меньше (-20,3 %) аналогичного периода 2016 года. 12 Большинство поступивших в Комитет обращений граждан связано с решением коммунально-бытовых проблем, несвоевременностью выплаты заработной платы и детских пособий, работой организаций системы жилищно-коммунального хозяйства, капитального ремонта жилья, благоустройства территорий, ремонтом дорог. Как и ранее, остро стоит вопрос организации бесперебойного водоснабжения населения районов. Основными причинами указанной проблемы является изношенность водопроводов и артезианских скважин, активное жилищное строительство, что привело к резкому увеличению количества водопользователей. Из общего количества поступивших в Комитет обращений граждан и юридических лиц каждое пятое принято к рассмотрению и изучено с выездом на место, с участием всех заинтересованных и принятием мер реагирования в пределах компетенции. Местным органам власти и организациям области по итогам рассмотрения Комитетом обращений граждан удалось разрешить ряд злободневных вопросов. К примеру, разрешены проблемы жителей по ул. Победы д. Боровляны по вопросу благоустройства подъездных путей, уличного освещения (замена перегоревших ламп) в г. Узда. За 9 месяцев 2017 г. руководством Комитета и председателями межрайкомитетов проведено 20 личных выездных приемов граждан и прямых телефонных линий, на которые обратились и лично пришли на прием 54 заявителя. Все обращения оставлены на рабочем контроле Комитета, а также даны поручения местным исполнительным органам власти по их разрешению. В ходе проведения выездного приема граждан в Станьковском сельисполкоме Дзержинского района заявителями подняты злобо-дневные вопросы по наведению санитарного порядка в населенных пунктах района, завершению затянувшегося капитального ремонта многоквартирного жилого дома по ул. Социалистической в райцентре и выплате его жильцам компенсации поврежденного имущества в результате залития квартир из-за ремонта кровли, отсутствию подъездной дороги и инженерных сетей в районе  индивидуальной  жилой  застройки  в  д. Станьково,  а также неудовлетворительной работе системы водоснабжения (систематические порывы) и некачественном исполнении ремонтных работ коммунальными службами района. По результатам рассмотрения подрядная организация выплатила 21 собственнику квартир указанного жилого дома денежную компенсацию за поврежденное имущество в сумме более 6 тыс. руб., отремонтирован водопровод. Остальные вопросы находятся на рабочем контроле в Комитете до полного разрешения. Также по результатам выездного приема граждан руководством Комитета разрешился вопрос реализации непродовольственных товаров в магазине «Промтовары» Борисовского райпо в агрогородке Зембин. Для оперативного разрешения вопросов жители области имеют возможность обращаться и на горячую линию Комитета. Всего поступило более 60 таких обращений. Так, жители д. Грива Смолевичского района жаловались на необоснованное закрытие магазина. После вмешательства Комитета магазин с августа т.г. начал выполнять торговое обслуживание населения. К сожалению нередки еще случаи нарушения законодательства об обращениях граждан и юридических лиц, а также административных процедур, осуществляемых госорганами и иными организациями по заявлениям граждан. Всего к административной ответственности за указанные нарушения по результатам рассмотрения обращений граждан и юридических лиц привлечены 14 должностных лиц на общую сумму 2024 руб., к дисциплинарной — 17 человек. Управление экспертно-правовой работы и обращений граждан Комитета государственного контроля Минской области

Убрать и сохранить. Земледельцы Копыльщины продолжают уборку кукурузы

20.10.2017
Восень працягвае весці адлік працоўным будням. Земляробы Капыльшчыны прадаўжаюць уборку кукурузы: на сілас і зерне. Як вядуцца гэтыя работы ў ААТ «Ціміразеўскі»? Паводле слоў галоўнага агранома Віталя Гаўрыса, усяго ў сельгаспрадпрыемстве пасеяна 1690 га кукурузы, з іх 245 га будуць убіраць на зерне, астатнюю — на сілас. [caption id="attachment_61372" align="aligncenter" width="580"]■ Галоўны аграном Віталь Гаўрыс (справа) з механізатарам Уладзімірам Казакевічам ■ Галоўны аграном Віталь Гаўрыс (справа) з механізатарам Уладзімірам Казакевічам[/caption] «Кукурузны сілас — адзін з самых спажыўных і карысных відаў корму. Для таго, каб забяспечыць буйную рагатую жывёлу кармамі з паўтарагадовым запасам, яго трэба нарыхтаваць не менш за 21 тысячу тон», — адзначыў Віталь Іванавіч. У рабоце задзейнічаны два камбайны: «Джон Дзір», ім кіруе Уладзімір Казакевіч, і КЗР, на якім працуе Уладзімір Сямашка. На адвозцы здробненай масы ў асноўным выкарыстоўваюць трактары. Яны маюць большую праходнасць і могуць працаваць нават на вільготнай, глеістай глебе, а гэта пры сёлетнім няўстойлівым надвор’і вельмі важна, да таго ж і ў «ПІМ», які прычапляюць да трактара, умяшчаецца па 13-14 тон зялёнай масы. У дзень нашага наведвання гаспадаркі нарыхтоўка кукурузы на сілас вялася непадалёку ад Бучаціна, там жа, на прыфермскай тэрыторыі нядаўна пабудаваны тры новыя сянажна-сіласныя траншэі. У першую з іх і выгружалі здробненую кукурузную масу, дзе яе трамбаваннем ужо займаліся два магутныя «Амкадоры». [caption id="attachment_61373" align="aligncenter" width="580"]■ Ідзе трамбаванне сіласнай траншэі ■ Ідзе трамбаванне сіласнай траншэі[/caption] У адказ на пытанне, на якія аспекты пры правядзенні работ звяртаецца пільная ўвага, галоўны аграном расказаў, што вельмі важна, каб кукурузныя пачаткі і зерне ў іх былі сплюшчаныя. «Калі гэтага не адбываецца, корм страчвае сваю спажыўнасць, — тлумачыць Віталь Іванавіч, — цэлыя зярняты практычна не пераварваюцца жывёлай і праходзяць «транзітам» праз яе арганізм. Так што карысці ад такога корму вельмі мала. Для гэтага камбайны абсталяваны спецыяльнымі вальцамі (крэкерамі), якія і плюшчаць кукурузу. Таму перад пачаткам нарыхтоўчай кампаніі мы памянялі два вальцы. Яшчэ важна сачыць за вастрынёй рэзальных апаратаў, паколькі ад ступені і якасці здрабнення зялёнай масы таксама залежыць спажыўнасць корму». Працэс кантралююць адказныя спецыялісты: і на палетках (брыгадзіры альбо аграномы), і ля сіласнай ямы. …Пакуль ішла гутарка з галоўным аграномам, «Джон Дзір» зрабіў круг і спыніўся ў чаканні наступнага трактара пад пагрузку зялёнай масы. Віталь Гаўрыс падышоў да камбайнера, каб абмеркаваць заданне на бліжэйшы час. Далучылася да размовы і аўтар гэтых радкоў. Сціпла ўсміхаючыся, Уладзімір Казакевіч крыху расказаў пра сябе. Паведаміў, што родам з Магілёўшчыны. А прывялі яго ў Капыльскі раён справы сардэчныя — менавіта тут жыла яго будучая жонка. І было гэта 12 гадоў таму. Зараз  Казакевічы абсталяваліся ў сучасным доме, які ім выдзеліла гаспадарка, гадуюць траіх дзяцей: хлопчыка і дзвюх дзяўчынак. Малодшая Віялета яшчэ зусім малая, таму матуля Алена Міхайлаўна (сацыяльны работнік Капыльскага ТЦСАН) пакуль не працуе. Маюць невялікую хатнюю гаспадарку — а як на вёсцы без яе! Асноўны занятак механізатара — удзел у корманарыхтоўчай кампаніі: ільвіную долю ўсіх кармоў у гаспадарцы назапашана з яго ўдзелам. А вось вясной ён выводзіць на палеткі «Расу» — займаецца падкормкай і апрацоўкай пасеваў. «Яшчэ кукурузы нямала, ёсць над чым працаваць, — гаворыць Уладзімір, — спадзяюся, што да канца месяца з задачай справімся». Маргарыта САКОВІЧ