Пахвалёны Езус Хрыстус! 1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае адно з самых вялікіх свят — Урачыстасць Усіх Святых, якую ў народзе называюць «дзяды».

У гэты дзень мы праслаўляем тых, хто ўжо ачысціўся і цешыцца радасцю вечнага шчасця, якое абяцае Езус у сваім Евангеллі.
2 лістапада Касцёл Каталіцкі ўспамінае ўсіх памерлых, тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць. Заклікае да малітвы за нашых родных, блізкіх, знаёмых. Памерлыя патрабуюць нашай дапамогі, а дапамагчы мы можам нашай малітвай за іх душы. Часта ёсць у нашых сем’ях традыцыя не вельмі добрая, калі мы не толькі молімся, але яшчэ выпіваем алкаголь. Адбываецца гэта не толькі дома ці ў якімсьці публічным месцы, але таксама і на могілках. Ставіцца чарка з гарэлкай, на яе кладзецца хлеб, і таксама родныя, якія прыйшлі «памянуць», у руках трымаюць алкаголь. Гэта вельмі дрэнная традыцыя. Таму звяртаюся да ўсіх. Паважаныя браты і сёстры! Няхай гэтыя дні будуць напоўнены радасцю перажывання Урачыстасці Усіх Святых, шчырай і адданай малітвы за нашых памерлых. Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць, няхай адпачываюць у супакоі вечным. Амэн.
Расклад набажэнстваў:
1 лістапада:
17.00 — выпамінкі,
18.00 — святая Імша (касцёл)
2 лістапада:
17.00 — выпамінкі,
18.00 — святая Імша (касцёл)
3 лістапада:
17.00 — выпамінкі,
18.00 — святая Імша (касцёл)
4 лістапада:
9.00 — выпамінкі,
10.00 — святая Імша (касцёл).
Набажэнствы на могілках:
3 лістапада :
Бабоўня — 10.00
Руднікі — 11.30
Язвіны — 12.00
Думічы — 14.00
Ржаўка — 15.00
4 лістапада:
Капыль — 11.30
Чарнагубава — 12.30
Кацельнікі — 13.00
Якубавічы — 14.00
Русакі — 15.00
Калодзезнае —16.00.
Андрэй КАЛЯДКА,
пробашч (настаяцель) парафіі Святых Пятра і Паўла
Комментарии