А нарадзіўся ён у невялікай вёсачцы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Усё дзяцінства і школьныя гады праходзілі побач ці непасрэдна ў лесе. Бацька Валодзі працаваў у лесе і сына прыцягваў да гэтай справы. Вось чаму, скончыўшы школу, ён пайшоў у лясніцтва і працаваў на лесапавале. Пасля службы ў арміі юнак скончыў Шацкі лясны тэхнікум, а затым і Беларускі тэхналагічны інстытут.
Прайшоўшы ўсе прыступкі лясной іерархіі, Уладзімір Уладзіміравіч зразумеў, што акрамя ведаў лясной справы яшчэ неабходны велізарная працавітасць і павага да людзей працы. У маі 2005 года У.У. Васілько прызначаны галоўным ляснічым ДВЛГУ «Капыльскі вопытны лясгас».
Ён добры сем’янін, бацька траіх дзяцей, у якіх выхаваў беражлівае стаўленне і любоў да лесу.
«Нават у думках ніколі не бачыў сябе гарадскім жыхаром, — дзеліцца Аляксандр Валянцінавіч. — Я чалавек вясковы. Тут мае карані. Я да вёскі прырос!»
Якія толькі трактары не давялося асвойваць былому выпускніку Капыльскага СПТВ-156. Праўда, праца на такой тэхніцы для яго была не зусім у навіну. Бацька Аляксандра прысвяціў 44 гады свайго жыцця механізацыі, шмат чаму навучыў і сына. Дарэчы, менавіта ён дапамагаў Сашу сабраць з дзвюх старэнькіх «Ніў» адну перад пачаткам першай для яго ўборачнай кампаніі.
Пасля былі працоўныя перамогі і дасягненні. У ліку самых памятных — трэцяе месца ў абласным спаборніцтве.
Амаль усе пасяўныя і ўборачныя работы праходзяць у гаспадарцы з удзелам Гарашчэні. І ўсюды працуе шчыра і самааддана.
У Капыльскі камбінат бытавога абслугоўвання яна прыйшла адразу пасля заканчэння Слуцкага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 209 у далёкім ужо 1987 годзе.
— Цырульнік — гэта прафесія, дзе нельга дасягнуць нейкай вышыні, — упэўнена Марына Уладзіміраўна. — Пастаянна з’яўляюцца новыя вяршыні, новыя тэндэнцыі, новыя тэхнікі, а таму ў прафесіі можна расці вечна.
Імкненне спецыяліста да пастаяннага самаўдасканалення дапамагло заваяваць аўтарытэт не толькі сярод калег, але і наведвальнікаў цырульні. Хаця работу цырульніка лёгкай не назавеш. Увесь дзень на нагах, пастаянна заняты рукі — а гэта значная фізічная нагрузка. Таму вельмі дарагія тыя імгненні, калі ёсць магчымасць правесці вольны час з блізкімі людзьмі, унукам Савушкам.
Марына Уладзіміраўна добрая гаспадыня, клапатлівая, любячая дачка, жонка, маці, бабуля. Ёй уласціва нейкая асаблівая далікатнасць, цеплыня ў адносінах да людзей і адначасова ўпэўненасць у сваіх сілах. А гэта заўсёды цэніцца.
Звыш 22 гадоў яна ўжо на гэтай пасадзе. Добра ведаюць яе жыхары 30 населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Па словах Алены Мечыславаўны, агульная мова знойдзена з кіраўнікамі і працаўнікамі больш чым трыццаці прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў сельсавета. Яны ўсе прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
Прыярытэтным напрамкам на працягу 2018 года заставалася работа па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі. Надавалася вялікая ўвага расчыстцы пустуючых участкаў у Савічах (сёлета яны таксама прыбіраюцца ў Навасёлках), прывядзенню грамадзянскіх могілак у парадак (асабліва ў Кукавічах і В. Раёўцы), спілоўванню аварыйных дрэў, зносу непрыгодных агароджаў. Ствараліся месцы адпачынку ў Вялікай Раёўцы, Рудным, Цімкавічах. Актыўны ўдзел у праводзімых работах прымалі мясцовыя жыхары, работнікі сельвыканкама, сельгаспрадпрыемстваў, дэпутаты сельскага Савета дэпутатаў, а таксама старэйшыны населеных пунктаў.
Сярод іх — Дыплом І ступені яе вучаніцы Веры Васілеўскай на трэцім этапе алімпіяды па вучэбных прадметах і нават удзел дзяўчыны ў алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» па рускай мове і літаратуры, якая праходзіла ў Новасібірску.
Святлана Леанідаўна мае свой стыль работы. Настаўніца не застаецца ўбаку ад творчай і грамадскай дзейнасці: заўсёды прымае актыўны ўдзел у жыцці школы, разам з вучнямі рыхтуе навуковае даследаванне. Акрамя выкладання рускай мовы і літаратуры, Святлана Леанідаўна — класны кіраўнік у 11 класе. Таму яна ў адказе не толькі за веды юнакоў і дзяўчат, але і за іх выхаванне.
Аднак да падобных іспытаў настаўніца гатова, бо прафесію педагога выбрала асэнсавана і да мэты вучыць ішла ўпэўнена і мэтанакіравана.