Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

На праздновании Дня города Копыля, которое прошло в минувшую субботу, не обошлось без спортивных мероприятий. DSCN8640 В первой половине дня проводились соревнования по пляжному волейболу. В них приняли участие команды из Н. Докторович, Аножек, Потеек, команды от РОЧС и Копыльского района газоснабжения, две команды от ЖКХ и команда с названием «Бульдоги». Играли 2 на 2 до 21 забитого мяча. Итогом соревнований стала победа команды из деревни Аножки, второе место заняла команда из агрогородка Н. Докторовичи, уступив победителю 10 мячей. За третье место сражались команды Потейковской СШ и Копыльского района газоснабжения. Победу одержала команда Потейковской школы со счетом 21:13. Вера ВАСИЛЕВСКАЯ, юнкор «Слава працы»
Ужо цяпер адным з галоўных клопатаў для гаспадароў, дамы якіх абаграваюцца пячным ацяпленнем або цвердапаліўнымі катламі, стала нарыхтоўка паліва на зіму. Калектыў адносна невялікі — працуюць крыху больш за 30 чалавек, у тым ліку і на Уздзенскім участку філіяла. Галоўная задача, на думку кіраўніка прадпрыемства, не толькі ў тэрмін выканаць усе заяўкі спажыўцоў, але і пастарацца, каб з іх боку не было ніякіх нараканняў. [caption id="attachment_69409" align="aligncenter" width="560"]■ Сяргей Бяляк і Мікалай Жаўрыд ■ Сяргей Бяляк і Мікалай Жаўрыд[/caption] — За якасць прадукцыі, якая нам пастаўляецца, мы, можна сказаць, «змагаемся» заўсёды, — распавядае Сяргей Барысавіч. — Мы знайшлі агульную мову з кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія адгружаюць нам торфабрыкет, і дабіліся ўстаноўкі сітаў, праз якія падчас загрузкі нашых машын сыплецца пясок і дробныя крошкі. Таму нашым спажыўцам паступае   высакаякасны  брыкет.  Калі ж узнікаюць  якія-небудзь пытанні, разам з прадстаўнікамі завода выязджаем на месца і разбіраемся ў сітуацыі. Звычайна бракаваная прадукцыя замяняецца на якасную. І, трэба сказаць, скаргаў становіцца ўсё менш і менш. Стараюцца работнікі філіяла ДП «Мінаблпаліва», каб іх кліенты былі задаволены і якасцю дроў. Нарыхтоўваюць і закупляюць іх як у Капыльскім лясгасе, так і ў Уздзенскім, Негарэльскім, Слуцкім, Мінскім. Спрабавалі нават наладзіць кантакт з лясгасам суседняй вобласці, але гэта задумка аказалася даволі затратнай, і ад яе адмовіліся на карысць суседніх раёнаў. [caption id="attachment_69410" align="aligncenter" width="560"]■ Галоўны бухгалтар Галіна Чарапанская (справа), галоўны інжынер Мікалай Пратасевіч, бухгалтар Галіна Дзеранок ■ Галоўны бухгалтар Галіна Чарапанская (справа), галоўны інжынер Мікалай Пратасевіч, бухгалтар Галіна Дзеранок[/caption] За апошнія некалькі гадоў шмат зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторыі прадпрыемства. Атрымалі грошы з цэнтралізаванага фонду і залілі пляцоўку перад складам для торфабрыкету. Тым самым не толькі палепшылі знешні выгляд, але пазбавіліся ад бруду, які падчас вясновага і асенняга бездарожжа следам за коламі цяжкага транспарту заносіўся ў склад. Перакрылі дах самога склада для захоўвання паліва, праведзены работы па ўзвядзенні навеса над адным з дрывакольных станкоў і над месцам захоўвання сечаных дроў, рамантуецца фасад адміністрацыйнага будынка. Крыху   раней  была   заменена  агароджа, заліта яшчэ адна пляцоўка, дзе зараз складзіруюць штабялі дроў. Калектыў, паводле слоў дырэктара прадпрыемства, даволі дружны і згуртаваны. Практычна ўсе могуць выконваць некалькі відаў работ, таму ўзаемазамяняльнасць — тут звычайная справа. Для працаўнікоў створаны добрыя бытавыя ўмовы. Гэта пацвердзіў і вадзіцель пагрузчыка Сяргей Несцерчык: «Самае галоўнае, я лічу, гэта тое, што ў нас абсталяваны добры душ. Работа даволі брудная, і так хочацца пасля працоўнага дня змыць увесь гэты пыл і пот. Для таго, каб круглы год была вада, устанавілі электрычны воданагравальнік. Ёсць і свая кацельня. У бытавое памяшканне набыты мікрахвалевая печ і электрычны чайнік. Абсталяваны пакой для прыёму ежы і ў адміністрацыйным будынку». [caption id="attachment_69408" align="aligncenter" width="560"]■ Сяргей Несцерчык ■ Сяргей Несцерчык[/caption] Тое, што ў філіяле клопат пра людзей не на апошнім месцы, пацвярджае і трактарыст Мікалай Жаўрыд. Ён жыве ў Капылі, таму ёсць праблема, як своечасова дабрацца ў Цімкавічы на працу і вярнуцца дамоў. Для гэтай мэты выдзелены УАЗік, які, акрамя таго, задзейнічаны на адвозцы людзей на лесасекі. Мікалай Жаўрыд прадэманстраваў сапраўдны «трактарапоезд», якім ён кіруе: МТЗ-82 з двума прычэпамі, таму адначасова можна дастаўляць 9 тон паліва (розных відаў — дровы і брыкет) тром заяўнікам. І такіх трактароў у філіяле працуе два. Арганізавана работа пяці  дрываколаў. Адзін з іх — Мікалай Прыміч — ужо мае вялікі вопыт і з задавальненнем паказаў, як працуе машына, якую ён абслугоўвае. [caption id="attachment_69444" align="aligncenter" width="560"]■ Мікалай Прыміч ■ Мікалай Прыміч[/caption] — Для мяне, як для кіраўніка, вельмі важным з’яўляецца выкананне пастаўленых перад намі задач, — адзначае Сяргей Бяляк. Напрыклад, за сем месяцаў гэтага года ўжо рэалізавалі 2900 тон брыкету (101,8% да плана), 4907 куб. м дроў (107,4%). Выручка на аднаго працаўніка склала 20 558 рублёў (118,5% да плана і 113,5% да мінулага года). Займаемся экспартам прадукцыі: зараз у нас на пляцоўцы ляжыць каля 700 тон грабу, які мы пазней пасячом на дровы, запакуем у паддоны і накіруем у Германію. Дарэчы, сёлета ўжо атрымалі за гэта 2914 еўра. Так што наша прадпрыемства развіваецца і мае вялікія планы на будучыню, трэба толькі іх паспяхова рэалізаваць. А напярэдадні прафесійнага свята хочацца павіншаваць усіх працаўнікоў нашага філіяла, пажадаць моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і ніколі не стаяць на месцы, а рухацца толькі наперад. Маргарыта САКОВІЧ
Больш за 55 гадоў прайшло з таго часу, як утварыўся Капыльскі цэх звадкаванага газу, у цяперашні час — Капыльскі раён газазабеспячэння. [caption id="attachment_69412" align="aligncenter" width="560"]■ Вадзіцель аварыйнай службы Дзмітрый Галубовіч і слесар Аляксандр Лешчанок ■ Вадзіцель аварыйнай службы Дзмітрый Галубовіч і слесар Аляксандр Лешчанок[/caption] Ля вытокаў стварэння былі Шпунт Барыс Захаравіч і Лобік Марыя Яўгенаўна. Асноўнай задачай на той момант з’яўлялася забеспячэнне звадкаваным газам домаўладанняў жыхароў Капыльшчыны. З гадамі прадпрыемства крыху змяніла сваю дзейнасць. З прыходам у раён прыроднага газу зменшылася спажыванне звадкаванага, з’явіліся сеткі газазабеспячэння. І ў цяперашні час асноўнай задачай прадпрыемства з’яўляецца безаварыйнае і бесперабойнае забеспячэнне прыродным і звадкаваным газам прадпрыемстваў і насельніцтва г. Капыля і раёна. А гэта — своечасовы рамонт абсталявання, сетак, абслугоўванне газаразмеркавальных пунктаў. [caption id="attachment_69411" align="aligncenter" width="350"]■ Слесары Андрэй Марукін і Вячаслаў Цімошчанка ■ Слесары Андрэй Марукін і Вячаслаў Цімошчанка[/caption] Як паведаміў начальнік Капыльскага раёна газазабеспячэння Мікалай Варвашэня, за 2018 год персаналам службы эксплуатацыі (майстар Віталь Холад) былі выкананы работы па замене 18 нацяжных кранаў на больш сучасныя і якасныя шаравыя, праведзена тэлемеханізацыя дзвюх станцый катоднай абароны і іншае. Брыгада эксплуатацыі, якую ўзначальвае майстар Сяргей Зарамбоўскі, у цяперашні час асвойвае правядзенне тэхнічнага абслугоўвання імпартнага газавыкарыстальнага абсталявання. У брыгадзе праведзены эксперымент па пераводзе на здзельную аплату працы. — Усе ведаюць, што газ — гэта не толькі зручнасць, але калі грэбаваць правіламі, то і небяспека, — падкрэслівае Мікалай Варвашэня. — Таму на адным з першых месц знаходзіцца правядзенне прафілактычнай работы з насельніцтвам. Спажыўцам уручаюцца інфармацыйныя лісткі, праводзіцца інструктаж. Ладзяцца «Дні бяспекі» ў школах. Брыгадай майстра службы рамонтна-аднаўленчых работ Віталя Кудзёлкі выкананы вялікі аб’ём работ па прывядзенні абсталявання ў насельніцтва да патрабаванняў норм «Правіл карыстання газам у быце», мантаж газабалонных установак. Заўсёды своечасова і якасна выконваюцца заяўкі аварыйнай службай, якую ўзначальвае майстар Андрэй Дуброўскі. Хоць з кожным годам і памяншаецца дастаўка звадкаванага газу насельніцтву, але і тут праводзіцца вялікая работа па рэвізіі газавыкарыстальнага абсталявання службай, якую ўзначальвае майстар Віталь Мацюш. Па прадпісаннях заменена 431 пліта ў насельніцтва з тэрмінам эксплуатацыі больш за 20 гадоў. Паспяхова спраўляецца з пастаўленай задачай і служба ўліку газу. [caption id="attachment_69413" align="aligncenter" width="560"]■ Кантралёры Святлана Драцкая і Святлана Цімошчанка ■ Кантралёры Святлана Драцкая і Святлана Цімошчанка[/caption] У 2018 годзе ў раёне працягваецца газіфікацыя населеных пунктаў, пабудаваны газаправоды ў аграгарадках Пясочнае, Семежава, будуецца ў аграгарадку Мажа. Рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на газіфікацыю населеных пунктаў Жыліхава, Руднае, Камсамольская, Камень, Браткава, Комсічы, Навасёлкі, створаны спажывецкі кааператыў у аграгарадку Грозава. — Капыльскі раён газазабеспячэння невялікі па колькасці, усяго 69 чалавек, але гэтыя людзі спраўляюцца з пастаўленымі задачамі, і ёсць упэўненасць у тым, што ніколі не падвядуць, бо толькі разам можна вырашаць усе задачы, ёсць настрой на зладжаную працу, — працягвае Мікалай Варвашэня. — Адзначу тых, хто атрымае ўзнагароды ад кіраўніцтва раёна і нашага прадпрыемства. У іх ліку Андрэй Марукін, Віктар Жучко, Генадзь Радкевіч, Віталь Холад, Святлана Нарэйка, Леанід Купрацэвіч. Напярэдадні свята віншую ўсіх работнікаў і ветэранаў прадпрыемства з прафесійным святам, жадаю здароўя і ўдачы. Сяргей КОЗЕЛ
Капыльская зямля дала жыццё цэлай кагорце таленавітых людзей. сярод іх знакамітыя пісьменнікі, навукоўцы, палітычныя і культурныя дзеячы, мастакі. Зусім нядаўна я адкрыла для сябе імя Алеся Іванавіча Бельскага. [caption id="attachment_69392" align="aligncenter" width="560"]■ Алесь Бельскі ■ Алесь Бельскі[/caption] Алесь Іванавіч — вядомы беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік і крытык, чалавек з шырокай душой і неардынарная асоба, як кажуць пра яго блізкія і сябры. 23 жніўня ў родных Цімкавічах Алесь Іванавіч сабраў у вузкім коле людзей, з якімі хацеў падзяліць свой творчы поспех. На святочную імпрэзу сабраліся не толькі бібліятэкары з усяго раёна, але і блізкія сэрцу Алеся Іванавіча людзі: журналістка, заслужаны работнік культуры  Беларусі  Марыя Карпенка; доктар тэхнічных навук, прафесар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута, наш зямляк Уладзімір Родчанка; доктар сацыяльных навук, наш зямляк Анатоль Ляўко; кандыдат фізіка-матэматычных навук, унук былога дырэктара Цімкавіцкай сярэдняй школы Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі Ігар Піліповіч; пісьменнікі Алесь  Гібок-Гібкоўскі і Сяргей Чыгрын; дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай  бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Таццяна Серая; рэдактар усіх пяці прэзентаваных кніг Алена Бельская. У літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пры непасрэдным удзеле дырэктара Людмілы Ніжэвіч і супрацоўнікаў Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі прайшла прэзентацыя пяці кніг Алеся Іванавіча, які піша пад псеўданімам Алесь Ветах. «Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці», «Тут наша радзіма», «Сам-насам з літаратурай», «Вытокі і плынь», «Між маладзіком і ветахам» — вось вынік карпатлівай працы чалавека, які прысвяціў значны жыццёвы прамежак даследаванням роднага краю, у прыватнасці біяграфій знакамітых людзей Капыльшчыны. У па-хатняму ўтульнай атмасферы пад акампанемент песні «Нарач яднае нас» так прыемна слухаць вершаваныя творы на вечныя тэмы: пра каханне, сяброўства, родны край.

DSCN8537

 Алесь Іванавіч — чалавек дзіўнага лёсу. Яшчэ будучы маленькім хлопчыкам ён марыў пра кар’еру пісьменніка. Аднак адразу пасля заканчэння школы паступіць ва ўніверсітэт не ўдалося: цяжка захварэла маці, і Саша, адзін з трох сыноў, як самы працавіты, вымушаны быў застацца дома. Пагружаны ў гаспадарчыя клопаты, юнак марыў пра вучобу ва ўніверсітэце. І вось ў 1983 годзе Аляксандр стаў шчаслівым уладальнікам студэнцкага білета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён паступіў на філалагічны факультэт на спецыяльнасць «беларуская і руская мовы і літаратуры». У 1991 г. Алесь Іванавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў стаў доктарам філалагічных навук. Алесь Іванавіч Бельскі — аўтар больш за 20 кніг, 600 артыкулаў і рэцэнзій. У 37 гадоў — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, у 38 — прафесар. Зусім нядаўна Алесь Іванавіч быў прызначаны загадчыкам кафедры беларускай літаратуры БДУ. Гледзячы на гэтага адкрытага, жыццярадаснага, энергічнага чалавека, можна з упэўненасцю сказаць, што яго дасягненні на гэтым не скончацца. Імя Алеся Іванавіча Бельскага ўнесена ў спіс знакамітых ураджэнцаў Капыльшчыны, і мы, жыхары капыльскай зямлі, ведаем і паважаем тых, хто праслаўляе родную зямлю далёка за яе межамі.

Колькі светлага кожны з нас яшчэ не адкрыў,

Колькі светлага ў матчынай мове!

Край бацькоў! Колькі б на свеце я, грэшны, ні жыў,

Хачу спавядацца табе ў любові!

                                                        Алесь ВЕТАХ

Вера ВАСІЛЕЎСКАЯ, юнкар «Слава працы»
Сярод асноўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства (1 і 2 верасня): 008 — урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспуб-ліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя; — круглы стол з  удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура»; — навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых устаноў нашай краіны; — узнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», накіраванага на павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святынь» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята. У рамках Дня беларускага пісьменства Міністэрствам інфармацыі праводзіцца Фестываль кнігі і прэсы, на якім працуюць кніжныя выставачныя павільёны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ, гандлёвыя павільёны і палаткі. Падчас правядзення Фестывалю госці свята сустракаюцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, праводзяцца прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, арганізуюцца выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.
Страница 3495 из 4913