Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

В Литературном музее Кузьмы Чорного в аг. Тимковичи прошла встреча с нашим земляком, писателем, профессором БГУ

02.09.2018
Капыльская зямля дала жыццё цэлай кагорце таленавітых людзей. сярод іх знакамітыя пісьменнікі, навукоўцы, палітычныя і культурныя дзеячы, мастакі. Зусім нядаўна я адкрыла для сябе імя Алеся Іванавіча Бельскага. [caption id="attachment_69392" align="aligncenter" width="560"]■ Алесь Бельскі ■ Алесь Бельскі[/caption] Алесь Іванавіч — вядомы беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік і крытык, чалавек з шырокай душой і неардынарная асоба, як кажуць пра яго блізкія і сябры. 23 жніўня ў родных Цімкавічах Алесь Іванавіч сабраў у вузкім коле людзей, з якімі хацеў падзяліць свой творчы поспех. На святочную імпрэзу сабраліся не толькі бібліятэкары з усяго раёна, але і блізкія сэрцу Алеся Іванавіча людзі: журналістка, заслужаны работнік культуры  Беларусі  Марыя Карпенка; доктар тэхнічных навук, прафесар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута, наш зямляк Уладзімір Родчанка; доктар сацыяльных навук, наш зямляк Анатоль Ляўко; кандыдат фізіка-матэматычных навук, унук былога дырэктара Цімкавіцкай сярэдняй школы Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі Ігар Піліповіч; пісьменнікі Алесь  Гібок-Гібкоўскі і Сяргей Чыгрын; дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай  бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Таццяна Серая; рэдактар усіх пяці прэзентаваных кніг Алена Бельская. У літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пры непасрэдным удзеле дырэктара Людмілы Ніжэвіч і супрацоўнікаў Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі прайшла прэзентацыя пяці кніг Алеся Іванавіча, які піша пад псеўданімам Алесь Ветах. «Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці», «Тут наша радзіма», «Сам-насам з літаратурай», «Вытокі і плынь», «Між маладзіком і ветахам» — вось вынік карпатлівай працы чалавека, які прысвяціў значны жыццёвы прамежак даследаванням роднага краю, у прыватнасці біяграфій знакамітых людзей Капыльшчыны. У па-хатняму ўтульнай атмасферы пад акампанемент песні «Нарач яднае нас» так прыемна слухаць вершаваныя творы на вечныя тэмы: пра каханне, сяброўства, родны край.

DSCN8537

 Алесь Іванавіч — чалавек дзіўнага лёсу. Яшчэ будучы маленькім хлопчыкам ён марыў пра кар’еру пісьменніка. Аднак адразу пасля заканчэння школы паступіць ва ўніверсітэт не ўдалося: цяжка захварэла маці, і Саша, адзін з трох сыноў, як самы працавіты, вымушаны быў застацца дома. Пагружаны ў гаспадарчыя клопаты, юнак марыў пра вучобу ва ўніверсітэце. І вось ў 1983 годзе Аляксандр стаў шчаслівым уладальнікам студэнцкага білета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён паступіў на філалагічны факультэт на спецыяльнасць «беларуская і руская мовы і літаратуры». У 1991 г. Алесь Іванавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў стаў доктарам філалагічных навук. Алесь Іванавіч Бельскі — аўтар больш за 20 кніг, 600 артыкулаў і рэцэнзій. У 37 гадоў — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, у 38 — прафесар. Зусім нядаўна Алесь Іванавіч быў прызначаны загадчыкам кафедры беларускай літаратуры БДУ. Гледзячы на гэтага адкрытага, жыццярадаснага, энергічнага чалавека, можна з упэўненасцю сказаць, што яго дасягненні на гэтым не скончацца. Імя Алеся Іванавіча Бельскага ўнесена ў спіс знакамітых ураджэнцаў Капыльшчыны, і мы, жыхары капыльскай зямлі, ведаем і паважаем тых, хто праслаўляе родную зямлю далёка за яе межамі.

Колькі светлага кожны з нас яшчэ не адкрыў,

Колькі светлага ў матчынай мове!

Край бацькоў! Колькі б на свеце я, грэшны, ні жыў,

Хачу спавядацца табе ў любові!

                                                        Алесь ВЕТАХ

Вера ВАСІЛЕЎСКАЯ, юнкар «Слава працы»

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей