Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

60

Многие жители нашего района пользуются услугами Копыльского филиала ГП «Миноблтопливо»

02.09.2018
Ужо цяпер адным з галоўных клопатаў для гаспадароў, дамы якіх абаграваюцца пячным ацяпленнем або цвердапаліўнымі катламі, стала нарыхтоўка паліва на зіму. Калектыў адносна невялікі — працуюць крыху больш за 30 чалавек, у тым ліку і на Уздзенскім участку філіяла. Галоўная задача, на думку кіраўніка прадпрыемства, не толькі ў тэрмін выканаць усе заяўкі спажыўцоў, але і пастарацца, каб з іх боку не было ніякіх нараканняў. [caption id="attachment_69409" align="aligncenter" width="560"]■ Сяргей Бяляк і Мікалай Жаўрыд ■ Сяргей Бяляк і Мікалай Жаўрыд[/caption] — За якасць прадукцыі, якая нам пастаўляецца, мы, можна сказаць, «змагаемся» заўсёды, — распавядае Сяргей Барысавіч. — Мы знайшлі агульную мову з кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія адгружаюць нам торфабрыкет, і дабіліся ўстаноўкі сітаў, праз якія падчас загрузкі нашых машын сыплецца пясок і дробныя крошкі. Таму нашым спажыўцам паступае   высакаякасны  брыкет.  Калі ж узнікаюць  якія-небудзь пытанні, разам з прадстаўнікамі завода выязджаем на месца і разбіраемся ў сітуацыі. Звычайна бракаваная прадукцыя замяняецца на якасную. І, трэба сказаць, скаргаў становіцца ўсё менш і менш. Стараюцца работнікі філіяла ДП «Мінаблпаліва», каб іх кліенты былі задаволены і якасцю дроў. Нарыхтоўваюць і закупляюць іх як у Капыльскім лясгасе, так і ў Уздзенскім, Негарэльскім, Слуцкім, Мінскім. Спрабавалі нават наладзіць кантакт з лясгасам суседняй вобласці, але гэта задумка аказалася даволі затратнай, і ад яе адмовіліся на карысць суседніх раёнаў. [caption id="attachment_69410" align="aligncenter" width="560"]■ Галоўны бухгалтар Галіна Чарапанская (справа), галоўны інжынер Мікалай Пратасевіч, бухгалтар Галіна Дзеранок ■ Галоўны бухгалтар Галіна Чарапанская (справа), галоўны інжынер Мікалай Пратасевіч, бухгалтар Галіна Дзеранок[/caption] За апошнія некалькі гадоў шмат зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторыі прадпрыемства. Атрымалі грошы з цэнтралізаванага фонду і залілі пляцоўку перад складам для торфабрыкету. Тым самым не толькі палепшылі знешні выгляд, але пазбавіліся ад бруду, які падчас вясновага і асенняга бездарожжа следам за коламі цяжкага транспарту заносіўся ў склад. Перакрылі дах самога склада для захоўвання паліва, праведзены работы па ўзвядзенні навеса над адным з дрывакольных станкоў і над месцам захоўвання сечаных дроў, рамантуецца фасад адміністрацыйнага будынка. Крыху   раней  была   заменена  агароджа, заліта яшчэ адна пляцоўка, дзе зараз складзіруюць штабялі дроў. Калектыў, паводле слоў дырэктара прадпрыемства, даволі дружны і згуртаваны. Практычна ўсе могуць выконваць некалькі відаў работ, таму ўзаемазамяняльнасць — тут звычайная справа. Для працаўнікоў створаны добрыя бытавыя ўмовы. Гэта пацвердзіў і вадзіцель пагрузчыка Сяргей Несцерчык: «Самае галоўнае, я лічу, гэта тое, што ў нас абсталяваны добры душ. Работа даволі брудная, і так хочацца пасля працоўнага дня змыць увесь гэты пыл і пот. Для таго, каб круглы год была вада, устанавілі электрычны воданагравальнік. Ёсць і свая кацельня. У бытавое памяшканне набыты мікрахвалевая печ і электрычны чайнік. Абсталяваны пакой для прыёму ежы і ў адміністрацыйным будынку». [caption id="attachment_69408" align="aligncenter" width="560"]■ Сяргей Несцерчык ■ Сяргей Несцерчык[/caption] Тое, што ў філіяле клопат пра людзей не на апошнім месцы, пацвярджае і трактарыст Мікалай Жаўрыд. Ён жыве ў Капылі, таму ёсць праблема, як своечасова дабрацца ў Цімкавічы на працу і вярнуцца дамоў. Для гэтай мэты выдзелены УАЗік, які, акрамя таго, задзейнічаны на адвозцы людзей на лесасекі. Мікалай Жаўрыд прадэманстраваў сапраўдны «трактарапоезд», якім ён кіруе: МТЗ-82 з двума прычэпамі, таму адначасова можна дастаўляць 9 тон паліва (розных відаў — дровы і брыкет) тром заяўнікам. І такіх трактароў у філіяле працуе два. Арганізавана работа пяці  дрываколаў. Адзін з іх — Мікалай Прыміч — ужо мае вялікі вопыт і з задавальненнем паказаў, як працуе машына, якую ён абслугоўвае. [caption id="attachment_69444" align="aligncenter" width="560"]■ Мікалай Прыміч ■ Мікалай Прыміч[/caption] — Для мяне, як для кіраўніка, вельмі важным з’яўляецца выкананне пастаўленых перад намі задач, — адзначае Сяргей Бяляк. Напрыклад, за сем месяцаў гэтага года ўжо рэалізавалі 2900 тон брыкету (101,8% да плана), 4907 куб. м дроў (107,4%). Выручка на аднаго працаўніка склала 20 558 рублёў (118,5% да плана і 113,5% да мінулага года). Займаемся экспартам прадукцыі: зараз у нас на пляцоўцы ляжыць каля 700 тон грабу, які мы пазней пасячом на дровы, запакуем у паддоны і накіруем у Германію. Дарэчы, сёлета ўжо атрымалі за гэта 2914 еўра. Так што наша прадпрыемства развіваецца і мае вялікія планы на будучыню, трэба толькі іх паспяхова рэалізаваць. А напярэдадні прафесійнага свята хочацца павіншаваць усіх працаўнікоў нашага філіяла, пажадаць моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і ніколі не стаяць на месцы, а рухацца толькі наперад. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей