Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Прадстаўнікі Капыльшчыны — героі жніва, кіраўнікі некаторых сельгаспрадпрыемстваў, народныя ўмельцы, самадзейныя артысты — прынялі ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2018». [caption id="attachment_70326" align="aligncenter" width="560"]■ Дэлегацыя Капыльшчыны на чале з Анатолем Ліневічам у святочных камізэльках і капелюшах ■ Дэлегацыя Капыльшчыны на чале з Анатолем Ліневічам у святочных камізэльках і капелюшах[/caption] Узначалілі дэлегацыю старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк. Адбылося свята ў мінулую суботу ў Мядзеле, падчас яго ўшаноўвалі працаўнікоў вёскі Міншчыны. [caption id="attachment_70328" align="aligncenter" width="350"]■ Перад пачаткам святочнага шэсця ■ Перад пачаткам святочнага шэсця[/caption] Дажынкі — гэта добрая і старажытная традыцыя ўшаноўваць і дзякаваць тым, хто добрасумленна працуе ў полі і ў будні, і ў выхадныя, праяўляе высокі прафесіяналізм, адказнасць і працавітасць, дасягае найбольш высокіх вынікаў. [caption id="attachment_70327" align="aligncenter" width="560"]■ Хлебам-соллю сустракалі гасцей на Мядзельшчыне ■ Хлебам-соллю сустракалі гасцей на Мядзельшчыне[/caption] Свята ў горадзе Мядзеле пачалося з самай раніцы. На вуліцах Набярэжнай, Школьнай, 17 Верасня, плошчах Шаранговіча і Леніна разгарнуўся Горад майстроў, дзе была прадстаўлена прамысловая і сельскагаспадарчая прадукцыя. Працавалі тэматычныя пляцоўкі. На маладзёжнай (набярэжная каля дзіцячай пляцоўкі) прайшоў фінал абласнога конкурсу «Уладар вёскі». Пляцоўка «Ветэранскі падворак» здзівіла сельгаспрадукцыяй, вырашчанай пенсіянерамі на сваіх прысядзібных участках. Госці каштавалі стравы беларускай кухні. А для самых няўрымслівых арганізатары падрыхтавалі квэст па скульптурах з саломы, якія расстаўлены на Мядзельшчыне. Увесь дзень гледачоў у амфітэатры радавалі аматарскія калектывы і прафесійныя выканаўцы. [caption id="attachment_70330" align="aligncenter" width="560"]■ Выступаюць «Капыльскія пацехі» ■ Выступаюць «Капыльскія пацехі»[/caption] Дэлегацыі раёнаў сабраліся ў яркую калону з караваямі і снапамі збажыны, каб шэсцем прайсці «Шлях да хлеба» па вуліцах Мядзела да плошчы Леніна, дзе на беразе возера Мястра размясціўся амфітэатр — галоўная пляцоўка ўрачыстасцей. Тут пасля ўручэння сімвалічнага абласнога каравая старшыні Мінскага аблвыканкама Анатолю Ісачанку ўшаноўвалі герояў жніва. [caption id="attachment_70329" align="aligncenter" width="350"]■ Імправізаваны сноп, падрыхтаваны майстрамі і самадзейнымі артыстамі Капыльшчыны ■ Імправізаваны сноп, падрыхтаваны майстрамі і самадзейнымі артыстамі Капыльшчыны[/caption] Выступаючы перад прадстаўнікамі ўсіх раёнаў, кіраўнік вобласці адзначыў: «У кожнага свята ёсць свае вытокі, свае асаблівасці і адметныя рысы. Гэта свята дарагое для нас удвая: і як даніна павагі нашым продкам, і як магчымасць сказаць шчырыя словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам вёскі. Сёлета неспрыяльныя ўмовы надвор’я значна паўплывалі на ўраджайнасць збожжавых культур, і нам не ўдалося дасягнуць леташніх вынікаў. Але, нягледзячы на гэта, Мінская вобласць па-ранейшаму ўтрымлівае статус асноўнай жытніцы краіны і надзейнага пастаўшчыка прадуктаў харчавання для жыхароў сталіцы і іншых рэгіёнаў. Перш за ўсё — гэта заслуга нашых працавітых людзей: кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый, камбайнераў, вадзіцеляў, тых, хто працаваў на сушцы збожжа, гатаваў абеды для ўдзельнікаў жніва». [caption id="attachment_70325" align="aligncenter" width="560"]■ Анатоль Ісачанка (трэці злева) падчас ушанавання перадавікоў ■ Анатоль Ісачанка (трэці злева) падчас ушанавання перадавікоў[/caption] Па словах Анатоля Ісачанкі, лідарам на ўборцы ўжо другі год запар з’яўляецца Дзяржынскі раён, другое і трэцяе месца занялі адпаведна Пухавіцкі і Мінскі раёны. Старшыня аблвыканкама адзначыў і непасрэдна кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якія дасягнулі ў гэтым годзе лепшых вынікаў: кіраўніка ААТ «Гастэлаўскае» Станіслава Сакалоўскага, кіраўніка ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Уладзіміра Лук’янава, кіраўніка сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Яхімоўшчына-Агра» Уладзіміра Лазара. «Самых добрых слоў падзякі ў свой адрас заслугоўваюць усе, хто прымаў актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю і ўклаў часцінку працы ў фарміраванне абласнога каравая: гэта студэнты і навучэнцы, работнікі РАНС і праваахоўных органаў, гандлю і грамадскага харчавання, культуры, медыцыны, бытавога абслугоўвання насельніцтва, — падкрэсліў Анатоль Ісачанка. — Вялікі дзякуй нашым шэфам — прадпрыемствам і арганізацыям Мінска, якія аказалі значную падтрымку працаўнікам аграрнай галіны. Асабліва хачу сказаць дзякуй сем’ям хлебаробаў: маці, жонкам, якія ў перыяд гарачай пары хатнія клопаты ўзялі на свае плечы. Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу выказаць ветэранам галіны, якія перадаюць свой вопыт і веды падрастаючаму пакаленню. Ваша мудрасць заслугоўвае ўсеагульнай павагі і вартая прызнання. Нельга не падзякаваць за праведзеную работу раённым уладам і жыхарам горада Мядзела, дзякуючы вашым намаганням горад ператварыўся ў камфортны для пражывання і прывабны для турыстаў гарадскі цэнтр. У прыватнасці, да свята была рэканструявана плошча Леніна, якасна новы від набыў летні амфітэатр. Добраўпарадкаваны пляж і зона адпачынку на беразе возера Мястра. На васьмі аб’ектах жыллёвага фонду праведзены капітальны рамонт». Усе пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад старшыні аблвыканкама, некаторых міністэрстваў і ведамстваў. Прыемна адзначыць, што ў ліку ўзнагароджаных і загадчык гаражоў ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Іваноўскі, які ўдастоены Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. [caption id="attachment_70324" align="aligncenter" width="560"]■ Аляксандр Іваноўскі з ААТ «Піянер-Агра» (першы справа) сярод удзельнікаў свята ■ Аляксандр Іваноўскі з ААТ «Піянер-Агра» (першы справа) сярод удзельнікаў свята[/caption] Узнагародзілі і пераможцаў абласнога этапа конкурсу «Уладар вёскі» — сям’ю Шуціла з Клецкага раёна. Яны будуць прадстаўляць сталічны рэгіён на рэспубліканскім этапе праекта ў Слуцку. А лепшым у шэсці «Шлях да хлеба» стаў Бярэзінскі раён. Эстафету святкавання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі» Мядзел перадаў Барысаву. Гэта абавязвае райцэнтр правесці аграрны форум у наступным годзе на такім жа высокім узроўні. Да ўвагі гледачоў быў прадстаўлены канцэрт, у якім прынялі ўдзел лепшыя калектывы Міншчыны, а таксама вядомыя беларускія выканаўцы. Сяргей КОЗЕЛ
IMG_6748 IMG_6693 IMG_6741 IMG_6749 IMG_6843 IMG_6833 IMG_6850 IMG_6856 IMG_6871 IMG_6820 IMG_6752 IMG_6776 ■ Сям’я Літвіных (справа) сярод членаў журы падчас агляду падвор’яў IMG_6881    
Вторник, 25 сентября 2018 21:00

"Молодежь за безопасность"

молодёжь-за-безопасностьС 24 сентября по 12 октября проходит акция МЧС «Молодежь за безопасность». Ее первый этап, во время которого представители молодежи посещают дома многодетных семей, ветеранов Великой Отечественной войны, одиноко проживающих пенсионеров, инвалидов, продлится до 2 октября. Во время второго этапа, с 3 по 10 октября, акция пройдет в общеобразовательных учреждениях, социальных приютах, домах-интернатах и др. Третий этап (11–12 октября) включает в себя посещение мест массового пребывания людей. Эта акция — очередной способ напомнить о том, что культуру безопасности следует воспитывать с детства, а благодаря помощи юных спасателей эта цель становится куда более достижимой. Андрей МАТЕЙКО,  инспектор Копыльского РОЧС
Любой город, в том и числе и наш, должен быть одинаково удобен как для людей обычных, так и для тех, кто по каким-либо причинам ограничен в своих возможностях. Чтобы понять, насколько Копыль приспособлен для инвалидов и что сделано по созданию безбарьерной среды, специальная рабочая группа проверила выполнение задач подпрограммы 4 «Безбарьерная среда жизнедеятельности инвалидов и физически ослабленных лиц» Государственной программы о социальной защите и содействии занятости населения на 2016–2020 годы в Копыльском районе. [caption id="attachment_70151" align="aligncenter" width="560"]■ Члены рабочей группы проверяют правильность установки пандуса в районном центре традиционной культуры ■ Члены рабочей группы проверяют правильность установки пандуса в районном центре традиционной культуры[/caption] В рабочую группу, которая была создана в 2016 году решением Копыльского райисполкома, входят представители социальной сферы, те, кто в первую очередь заинтересован в решении данного вопроса. Возглавляет ее работу заместитель начальника отдела ЖКХ, архитектуры и строительства Копыльского райисполкома Екатерина Курочкина. Подобные мониторинги, помогающие отслеживать ход выполнения мероприятий по созданию безбарьерной среды, проходят не реже двух раз в год по объектам Копыльщины. Создание безбарьерной среды, конечно, дело не одного дня. И работа по ее основанию ведется системно и целенаправленно на протяжении длительного времени. Что же сделано за прошедшие месяцы 2018 года? — В этом году проделана немалая работа в данном направлении,— комментирует заместитель директора Копыльского ТЦСОН Ольга Липницкая, также являющаяся заместителем председателя рабочей группы. — Произведено окрашивание первой и последней ступеней лестничного марша в Копыльской ЦРБ, участковых больницах. В Семежевской участковой больнице оборудован санузел, установлены поручни, расширен дверной проем. В районном центре традиционной культуры (агрогородок Мажа) также осуществлены ремонтные работы по обустройству пандуса. А Екатерина Курочкина и заведующий отделением обеспечения дневного пребывания граждан пожилого возраста Копыльского ТЦСОН Екатерина Уласовец проверили правильность установки поручня. Копыльское райпо также не остается в стороне и помогает создать равные условия для обеспечения жизнедеятельности для всех категорий граждан. В целях создания безбарьерной среды установлен пандус у магазина «Родны кут». Кроме того, произведен ремонт крыльца в магазине «Волшебница», обустроен  пониженный борт в магазине    «Промтовары   №   2»  («Юность») г. Копыля, произведены ремонт крыльца, контрастное разделение ступеней  магазина «Промтовары № 1». Установлен поручень и на автостанции г. Копыля, а для того, чтобы люди с ограниченными возможностями могли беспрепятственно ездить в общественном транспорте, филиалом «Автомобильный парк № 21» ОАО «Миноблавтотранс» приобретен  низкопольный городской автобус с откидным пандусом. У здания Дома быта силами сотрудников Копыльского РКБО также обустроен поручень. Копыльским ЖКХ произведена замена входных дверей в жилых домах по улицам Тимковичская, 2а и Тимковичская, 2в, а также в домах по ул. Максима Горького. Нанесены линии разметки на пешеходных переходах и улицах г. Копыля. Осуществлено окрашивание проступей первой и последней ступеней лестничного марша в жилых домах райцентра, где проживают инвалиды по зрению. Чтобы обеспечить свободный доступ для инвалидов всех категорий, а также их размещение и проживание, оборудован номер, расширены дверные проемы и по мере необходимости устанавливаются пандус и поручни в гостинице г. Копыля. [caption id="attachment_70152" align="aligncenter" width="350"]■ Пандус в гостинице ■ Пандус в гостинице[/caption] В то же время стоит отметить, что не все из запланированного выполнено. К примеру, пока не оборудованы пандусы в учреждениях физической культуры и спорта, в том числе и в Копыльском физкультурно-оздоровительном центре. Еще не обустроены общественные туалеты с учетом требований по их адаптации для инвалидов по зрению и инвалидов, использующих при передвижении инвалидное кресло-коляску. Проведение подобных мониторингов поможет не только выявлять недоделки, но и предвидеть возможные места их появления. Диана ТКАЧЕНКО
Вторник, 25 сентября 2018 17:51

Прямая линия (CMigrator copy 303)

2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b827 сентября с 10 до 12 часов прямую линию проведет директор ОАО «Копыльский районный комбинат бытового обслуживания» Александр Васильевич ТОНКО. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 27-4-84.
Страница 3466 из 4912