Філіял «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінскаблаўтатранс», які ўзначальвае Уладзімір Яўгенавіч Сахар, — гэта шматпрофільнае прадпрыемства, якое займаецца ў асноўным грузавымі і пасажырскімі перавозкамі.

Па выніках работы за мінулы год калектыў прадпрыемства забяспечыў тэмп росту выручкі ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг на 103,8%, узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі — 2,1%, паказчык па энергазберажэнні — мінус 9,1%. Забяспечаны рост пасажыраабароту, грузаабароту, тэмп росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы, павялічыліся інвестыцыі ў асноўны капітал, адзначаецца рост прыбытку ў параўнанні з мінулым годам.
Несумненна, гэтаму значна паспрыяла і тое, што летась аўтапарк набыў пяць новых сучасных аўтобусаў. Тры з іх задзейнічаны на прыгарадных маршрутах (іх усяго 22), адзін развозіць пасажыраў па горадзе, яшчэ адзін дастаўляе ўсіх жадаючых у сталіцу.