Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

16ade633d1bfbf00e465a000cb778583 Она организована в целях профилактики дорожно-транспортных происшествий с участием пешеходов, а также популяризации использования населением световозвращающих элементов в темное время суток. В период проведения профилактических мероприятий со стороны сотрудников Копыльского РОВД будет усилена работа по профилактике дорожно-транспортных происшествий, а также контроль за соблюдением ПДД пешеходами, велосипедистами и возчиками гужевого транспорта. ОГАИ Копыльского РОВД
Звыш 400 дрэў і кустарнікаў за апошні тыдзень з’явіліся на тэрыторыі Семежаўскага сельсавета падчас акцыі «Пасадзі сваё дрэва». 20190405_085716-1-1 Новыя насаджэнні ўпрыгожваюць розныя куткі аграгарадка. Так, на месцы былога сметніка высаджана каля сотні елачак. Сем елак, як сімвал Семежава, пасаджаны на ўездзе ў населены пункт. Абнаўляецца і цэнтральны сквер у аграгарадку, каля 280 саджанцаў з’явілася на тэрыторыі жывёлагадоўчых і іншых вытворчых аб’ектаў. Пасадачны матэрыял у асноўным закупляецца ў Капыльскім вопытным лясгасе і ў іншых гадавальніках.
З 13 па 20 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі адбудзецца рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу», прысвечаная Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Усяго ж у раёне ў рамках акцыі запланавана пасадзіць звыш 6 тысяч дрэўцаў і каля 1200 кустарнікаў. Самыя вялікія аб’ёмы неабходна выканаць на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета, дзе будзе прадоўжана пасадка вольхі, дубоў, сосен і іншых дрэў. Падчас суботніка ў мінулыя выхадныя многія арганізацыі і прадпрыемствы ўключыліся ў пасадку. Так, у аграгарадку Лясное каля сталовай высаджаны бярозкі і клёны, каля лазні — чырвоны дуб, у в. Бабоўня парк каля канторы папоўніўся 30 маладымі дрэўцамі. Жыхары аграгарадка Пацейкі і мясцовы сельвыканкам добраўпарадкоўвалі сажалку і высадзілі ліпавую і каштанавую алеі. Калектыў Капыльскага раёна электрычных сетак высадзіў звыш 50 сосен вакол агароджы ПС-110 «Капыль». Сяргей КОЗЕЛ
1397589341_enr На падрыхтоўцы глебы лепшыя вынікі паказвае механізатар ААТ «Старыца-Агра» Сяргей Мікалаевіч РОНЧЫК, які на трактары «Джон Дзір» з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 868 га — 109% да задання. На сяўбе ранніх яравых культур вызначыўся механізатар УП «ПІК-Лясное» Іван Аляксандравіч ЛОГАШ, які на трактары К-744 з агрэгатам «Citan 12001-C»  пасеяў 620 га — 74% да задання. На ворыве лідзіруе механізатар з ААТ «Ціміразеўскі» Віктар Міхайлавіч ЛАГУН, які на трактары МТЗ-3522 з ППО-9-45 заараў 383 га — 71% да задання. Лепшыя рэзультаты на пагрузцы арганічных угнаенняў паказвае механізатар ААТ «Старыца-Агра» Андрэй Аляксандравіч ПАРШЫН, які на «Амкадор 352С» пагрузіў 33 408 тон арганікі — 37% да задання.
✓ Шэсць сельгаспрадпрыемстваў ужо справіліся з сяўбой збожжавых і зернебабовых. Сярод іх ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Семежава», «Праснакі», ЗАТ «Жыліхава», КСУП «Доктаравічы». Усяго ж гаспадаркі раёна па стане на 9 красавіка пасеялі 8903 га збожжавых і зернебабовых культур, што складае 87% да запланаванага. Увогуле яравыя культуры пасеяны на 27% плошчаў. ✓ Вядуць і іншыя палявыя работы. Ужо заараны палеткі на плошчы 7233 га, у тым ліку на 364 га травы і лугавыя ўгоддзі. Вільгаць закрыта на 24 268 га, унесены 433 227 тон арганічных угнаенняў, у тым ліку пад цукровыя буракі на плошчы 1394 га 108 930 тон. Маргарыта САКОВІЧ
Пакуль кожны, хто вырашыў пасадзіць сваё дрэўца, займаўся гэтай справай, іншыя жыхары Капыльшчыны наводзілі парадак. А гэта, згадзіцеся, справа таксама неабходная.  subotnik Бурліла праца і на вуліцах Капыля: вось супрацоўнікі ЦБУ № 528 у г. Капылі рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» і ЦБП № 609 ААТ «ААБ Беларусбанк» наводзяць парадак каля рэчкі Каменкі. Работнікі райвыканкама імкнуцца зрабіць тэрыторыю каля галоўнага будынка горада чыстай і прыгожай. Зона адпачынку пастаянна застаецца запатрабаванай. Таму, каб прывесці яе ў належны стан, тут працавалі выратавальнікі з РАНС і прадстаўнікі ўстаноў адукацыі. Медыцынскі персанал Капыльскай ЦРБ таксама выйшаў на работы: прыемна, калі побач чыста. Пазбавіўся ад смецця і схіл за касцёлам святых Пятра і Паўла: гэтым займаліся супрацоўнікі райвыканкама. Дзіяна ТКАЧЭНКА   
"Любіць зямлю, працу і тэхніку" Менавіта гэтыя словы як мага лепш адлюстроўваюць жыццёвы прынцып тых працаўнікоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў і гэтымі вясновымі днямі прымалі віншаванні. [caption id="attachment_75698" align="aligncenter" width="580"]Сяргей Адамчык прымае віншаванні ад Анатоля Ліневіча і Аляксандра Дубіны Сяргей Адамчык прымае віншаванні ад Анатоля Ліневіча
і Аляксандра Дубіны[/caption] На полі каля вёскі Чыжэвічы на самай справе кіпіць работа. Механізатар ААТ «Піянер-Агра» Сяргей Адамчык заглушыў матор свайго МТЗ-2522, каб прыняць прывітальныя словы. Герою працы моцна паціскаюць руку старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і яго намеснік Аляксандр Дубіна. — Віншуем Вас, паважаны Сяргей Аляксандравіч, з дасягнутымі высокімі вынікамі і жадаем працаваць з такім энтузіязмам і надалей, — гаворыць Анатоль Канстанцінавіч. — Упэўнены, Вы заўсёды будзеце выконваць свае абавязкі гэтак жа добрасумленна і старанна. Да віншавання далучыліся старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Лепяціла, супрацоўнікі раённага цэнтра культуры Святлана Шчукіна і Валянціна Зарамбоўская. За сваю плённую працу (на 8 красавіка ён падрыхтаваў 624 га глебы пры плане 850 га) Сяргей Адамчык атрымаў «маланку»-падзяку ад райвыканкама, каштоўныя падарункі ад прафсаюза і цудоўную песню. А вось механізатар гэтай жа гаспадаркі Віктар Манецін перавыканаў план: пры заданні 330 га зернебабовых ён пасеяў ужо 378 га. Падзякі, падарункі, віншаванні і прывітанні ён прымаў на сваім працоўным месцы — на полі паміж аграгарадком Мажа і вёскай Чырвоны Партызан.  Механізатар СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Ігар Цвілевіч сустракаў гасцей у машынна-трактарным парку, дзе рыхтаваў тэхніку да сяўбы буракоў. Агітбрыгада прыехала павіншаваць працаўніка з выдатным вынікам — 800 га падрыхтаванай глебы з неабходных 847 га. Ігар Валер’евіч з задавальненнем паслухаў песню, а на памяць аб дасягненні застануцца «маланка»-падзяка і падарункі. На сяўбе збожжавых і зернебабовых добрыя вынікі паказаў і механізатар названай гаспадаркі Віталь Паграбіцкі, які засеяў 445 га з запланаваных 630 га. І, як і яго калегі, атрымаў падарункі, падзякі і музычную кампазіцыю. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3199 из 4893