Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В связи с профилактикой возникновения чрезвычайных ситуаций стартует проект «Мой фактор безопасности». Копыльский РОЧС совместно с редакцией газеты «Слава працы» проводит фотоконкурс. Свои работы участникам необходимо прислать на эл. почту: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. до 31 декабря 2019 года – селфи-фото на фоне эмблемы МЧС, изображенной на баннере, граффити, пожарной аварийно-спасательной технике, фасадах подразделений МЧС. Вместе с фото также необходимо прислать текст, в котором будут использованы и продолжены три фразы: «Я в безопасности, потому что…», «Мои родители в безопасности, потому что…», «Мои дети (друзья, если нет детей) в безопасности, потому что…» Лучшие работы будут опубликованы на страницах районной газеты с указанием названия проекта «Мой фактор безопасности» в период с 1 по 15 января 2020 года. Татьяна Балажинская, специалист по работе с общественностью и пропагандой Копыльского РОЧС
В начале IV века, за несколько лет до Первого Вселенского Собора, был созван Лаодикийский Собор, на котором было установлено православное почитание ангелов. Ангел в переводе с греческого означает «вестник». Через них Бог передает свою волю, они также ходатайствуют перед Господом о людях. У некоторых ангелов впереди есть приставка «архи», которая показывает на их более высокое положение по сравнению с другими ангелами. В день памяти бесплотных сил прославляются архангелы: Михаил, Гавриил, Рафаил, Уриил, Селафиил, Иегудиил, Варахиил и Иеремиил. У ангельских чинов есть три иерархии – высшая, средняя и низшая. В каждой иерархии существует три чина. Высшая иерархия: Серафимы, Херувимы и Престолы. Средняя Ангельская иерархия – это Господства, Силы и Власти. Низшая иерархия – Начала, Архангелы и Ангелы. Самый главный и известный из них – архангел Михаил, которого почитают за покровителя воинов. Он является защитником христиан от разного зла и действия злых духов. Молитва Архангелу помогает в исцелении от болезней, ему молятся при строительстве и освящении дома. Архангел Михаил является надежным защитником во сне, а также защищает души умерших на пути в Вечность. Святому Архангелу Михаилу и всем Небесным Силам можно молиться во всех житейских вопросах, если молитва искренняя – помощь обязательно придет. 17 ноября во Всемирный день памяти жертв дорожно-транспортных происшествий Церковь молилась о всех трагически погибших в результате автомобильных катастроф. Виталий СТАНКЕВИЧ, иерей, настоятель храма Покрова Пресвятой Богородицы аг. Песочное
В субботу, 23 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Ирина Николаевна КИСЛЯК, председатель Копыльского районного Совета депутатов. Телефон 55-5-66.
Сялянская праца спрадвеку была вельмі цяжкай. Напружаная работа ў хлебароба, нялёгкая – у жывёлавода. [caption id="attachment_83369" align="aligncenter" width="840"] ■ Механізатар Віталь Лобан працуе на пад’ёме зябліва[/caption] Зараз на дапамогу людзям прыйшлі сучасныя тэхналогіі і эфектыўная тэхніка, але чалавечы фактар па-ранейшаму каштоўны. У аграрным сектары працуе шмат людзей, якія стараюцца ўсё рабіць як мага лепш, і ім трэба нізка пакланіцца. Паводле слоў дырэктара сельгаспрадпрыемства Дзмітрыя Палевікова, у ААТ «Капыльскае» робяць стаўку на вытворчасць мяса (свініны, ялавічыны), займаюцца малочнай жывёлагадоўляй і раслінаводствам. На тэрыторыі сельгаспрадпрыемства размешчаны два малочнатаварныя комплексы (у Цімкавічах і Комсічах), ёсць дзве фермы для вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы (знаходзяцца ў Доўгім і Навасёлках). У гаспадарцы ўтрымліваецца 4537 галоў, у тым ліку 1724 каровы. Дарэчы, да канца бягучага года плануецца павялічыць пагалоўе дойнага статка да 1766 галоў. Традыцыйным для ААТ «Капыльскае» з’яўляецца вырошчванне свініны, і гэту справу імкнуцца аднавіць. На свінатаварнай ферме ў Лешні ўжо па стане на 1 лістапада даглядалі 3373 галавы. [caption id="attachment_83368" align="aligncenter" width="840"] ■ На ўборцы буракоў - Аляксандр Гарашчэня і Анатоль Шэпель[/caption] Атрыманне і вырошчванне здаровых цялят – адна з самых важных задач у жывёлагадоўлі. Над яе выкананнем старанна працуе старшы ветэрынарны ўрач гаспадаркі Юрый Гарэлік. Менавіта ад яго стараннасці і кампетэнтнасці ў многім залежыць здароўе не толькі маленькіх выхаванцаў, але і кароў. Догляд за цялятамі патрабуе не толькі значных фізічных намаганняў, але і асаблівых якасцей характару. «Бо яны нібы маленькія дзеткі!» – адзначае цялятніца Святлана Вярбіла. Пад наглядам яе і яшчэ дзвюх напарніц (працуюць па-зменна) 158 цялят. Сярэднясутачныя прывагі на іх групе складаюць 825 г. У гаспадарцы Святлана Міхайлаўна ўжо 27 гадоў, з іх 13 – цялятніцай. На парадку дня ў гаспадарцы і такое актуальнае пытанне, як паляпшэнне якасці ў малочнай жывёлагадоўлі. Сёння на малочнатаварных фермах гаспадаркі атрымліваюць у сярэднім ад адной каровы па 14,7 кг малака, і гэта амаль на 4 кг больш, чым летась. А ўсяго за дзень на перапрацоўчыя прадпрыемствы паступае з гаспадаркі амаль 23 тоны малака. Свой значны ўклад у агульны рэзультат робіць аператар машыннага даення Таццяна Раскавінская, якая працуе на МТК «Цімкавічы». Стаж работы ў гаспадарцы ў яе ўжо 30 гадоў. Не адну маладую даярку навучыла прамудрасцям сваёй справы вопытны жывёлавод. [caption id="attachment_83371" align="aligncenter" width="840"] ■ Клапоціцца пра сваіх выхаванцаў жывёлавод Святлана Вярбіла[/caption] Вядома, што выніковай работы ў жывёлагадоўлі не можа быць без стараннасці людзей, занятых у раслінаводстве. У гаспадарцы вырошчваюць збожжавыя культуры, цукровыя буракі, азімы рапс. [caption id="attachment_83370" align="aligncenter" width="500"] ■ Ад прафесіяналізму Юрыя Гарэліка залежыць здароўе жывёлы[/caption] Трактарыст-машыніст – прафесія сапраўды мужчынская. Няхай яна і няпростая, нават часам і цяжкая, але вельмі важная. Аляксандра Гарашчэню на працягу многіх гадоў называюць адным з лепшых механізатараў не толькі гаспадаркі, але і раёна. Ужо чвэрць стагоддзя ён займаецца любімай справай. Бацька Аляксандра таксама прысвяціў 44 гады свайго жыцця механізацыі, шмат чаму навучыў і сына. Так што можна гаварыць пра сямейную дынастыю. Амаль усе пасяўныя і ўборачныя работы праходзяць у гаспадарцы з удзелам Гарашчэні. І ўсюды ён працуе шчыра і самааддана. Напрыклад, сёлета Аляксандр Валянцінавіч пасеяў 202 га збожжавых культур і 543 га кукурузы, убраў амаль 1029 тон збожжавых і 273 тоны азімага рапсу. На рахунку экіпажа ў складзе Аляксандра Гарашчэні і Анатоля Шэпеля звыш 165 тон цукровых буракоў. [caption id="attachment_83372" align="aligncenter" width="500"] ■ Больш за 30 гадоў працуе ў гаспадарцы Таццяна Раскавінская[/caption] Такой жа стараннасцю вызначаецца і механізатар Віталь Лобан. Зараз ён займаецца ворывам, а на працягу года быў заняты на кашэнні траў, на сяўбе азімых збожжавых культур і рапсу. ААТ «Капыльскае» для яго – першае працоўнае месца. Менавіта ў гэту гаспадарку Віталь трапіў пасля заканчэння Капыльскага СПЛ, так і застаўся тут. Чарговы сельскагаспадарчы год практычна завершаны, але работа ў гаспадарцы не заканчваецца. Стаіць задача стварыць усе перадумовы для таго, каб 2020-ты год быў больш паспяховым. Маргарыта САКОВІЧ
На дадзены момант агульная зямельная плошча ААТ «Ціміразеўскі» складае звыш 11 тысяч га. З  іх сельгасугоддзяў — звыш 10 240, у тым ліку ворыва — 7530. Асноўная вытворчасць, на якой спецыялізуецца гаспадарка, — вырошчванне збожжавых культур і малочны напрамак. [caption id="attachment_83363" align="alignleft" width="232"] ■ Дырэктар Віталь Гаўрыс[/caption] З лютага гэтага года сельгаспрадпрыемства ўзначальвае Віталь Гаўрыс, які да гэтага тут працаваў галоўным аграномам. Як прызнаецца Віталь Іванавіч, у «Ціміразеўскі» ён трапіў, можна сказаць, выпадкова. Пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі шукаў работу па спецыяльнасці. І якраз было месца ў нашым раёне. Сам жа Віталь вырас у Клецкім раёне, з дзяцінства марыў звязаць сябе з сельскай гаспадаркай. І вось мара ажыццявілася: месца працы знаходзіцца ў 50 км ад роднага аграгарадка Галынка. Калі прадоўжыць расказ пра сельгаспрадпрыемства, то сёлета аграрыі ААТ «Ціміразеўскі» збожжавыя ўбіралі на больш чым 3200 гектарах — на адной з самых вялікіх плошчаў у раёне. Перш за ўсё накіраваліся камбайны на рапсавыя палеткі, якія займалі ў гаспадарцы 565 гектараў. «Рапс — культура патрабавальная да абмалоту, капрызная, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Віталь Гаўрыс. — Але нашы механізатары ўжо спрактыкаваныя ў няпростых працоўных буднях, апантаныя работай і жаданнем выканаць яе «на выдатна». Таму аднымі з першых у раёне ў сціслыя тэрміны справіліся з даведзеным заданнем. Да таго ж атрымалі даволі добры  ўраджай — 26 ц/га, сабралі 1470 тон масланасення». Адразу ж пасля рапсу перайшлі да ўборкі збожжавых. Усяго сёлета на жніве былі задзейнічаны 11 камбайнавых экіпажаў. Нагрузка на адзін складала 346 гектараў (гэта таксама адна з найбольшых у раёне). Валавы збор — 10 125 тон пры сярэдняй ураджайнасці 31 ц/га. Тон у рабоце задавалі маладзёжныя экіпажы. Напрыклад, першым, хто ў раёне намалаціў дзве тысячы тон збажыны, стаў экіпаж у складзе Аляксандра Майсы і Сяргея Сямашкі. [caption id="attachment_83362" align="aligncenter" width="840"] ■ Маладзёжны экіпаж-«двухтысячнік» у складзе Аляксандра Майсы і Сяргея Сямашкі[/caption] Хлопцы ўжо трэці год запар працуюць разам і заўсёды займаюць лідзіруючыя пазіцыі. На ўборцы кукурузы на зерне добрыя паказчыкі ў другога маладзёжнага экіпажа ў складзе Аляксандра Дзелюковіча і Васіля Жылко. [caption id="attachment_83361" align="aligncenter" width="840"] ■ Маладзёжны экіпаж у складзе Аляксандра Дзелюковіча і Васіля Жылко[/caption] «Усе нашы працаўнікі вельмі адказна адносяцца да даручанай справы, — падкрэслівае Віталь Гаўрыс. — Яны разумеюць, што працаваць трэба з энтузіязмам, аптымізмам і ўпэўненасцю». На адвозцы збожжа, як заўсёды, вызначаліся вопытныя вадзіцелі Мікалай Маркоўскі і Мікалай Канончык. [caption id="attachment_83360" align="aligncenter" width="526"] ■ Вадзіцель Мікалай Маркоўскі[/caption] А вось лепшым у раёне механізатарам на кормаўборачным камбайне названы Уладзімір Казакевіч, які нарыхтаваў звыш 26 000 тон кармоў у пераразліку на зялёную масу, больш чым на 3800 га ўнёс мінеральных угнаенняў. Таму за добрасумленную шматгадовую працу (15 гадоў у адным калектыве), асабісты ўклад у развіццё сельгасвытворчасці перадавік прадстаўлены да ўзнагароджання Падзякай старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Дарэчы, у 2015 го-дзе ён быў удастоены Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, у 2018 годзе — Ганаровай граматы Капыльскага райвыканкама. [caption id="attachment_83364" align="aligncenter" width="500"] ■ Механізатар Уладзімір Казакевіч[/caption] Калі гаварыць пра жывёлагадоўлю, то ў ААТ «Ціміразеўскі» маецца звыш 5943 галоў буйной рагатай жывёлы, з агульнага пагалоўя 2257 галоў складае дойны статак. За 10 месяцаў гэтага года прырост надояў малака склаў 115,5% да ўзроўню мінулага года, таварнасць таксама павысілася з 84,9% да 89,4%. У сельгаспрадпрыемстве пастаянна на высокім узроўні наладжана работа тэхнікаў па штучным асемяненні кароў. Вось і сёлетні раённы конкурс выявіў двух спецыялістаў-пераможцаў з адной гаспадаркі: другое месца заняла Наталля Вішнеўская, трэцяе — Марына Бельская (дарэчы, яна таксама сёлета прадстаўлена да ўзнагароджання Падзякай старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, стаж работы ў галіне — 25 гадоў). [caption id="attachment_83359" align="aligncenter" width="840"] ■ Тэхнікі-асемянатары Наталля Вішнеўская і Марына Бельская[/caption] Сяргей КОЗЕЛ
Страница 2866 из 4858