Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Сёлета капыльская газета «Слава працы» адзначае 90-годдзе свайго выдання Пра што пісала раёнка ў розныя гады ў гэты дзень, 2 лютага (у вытрымках з тэкстаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу). 1964 г. «У цяжкім, безнадзейным стане даставілі мяне ў Капыльскую бальніцу. Інфаркт меакарда –  быў дыягназ. Кожнаму вядома, якая гэта страшная хвароба. І ўсё ж яна адступіла. Дзякуючы стараннаму і ўмеламу лячэнню ўрачоў Рыгора Самуілавіча Туроўскага і Вальдамара Віктаравіча Раманенкі, я выздараўліваю, як кажуць, цяпер ужо – на нагах. Жыццё! Самае дарагое для чалавека. Шчыра дзякую Вам, Рыгор Самуілавіч і Вальдамар Віктаравіч, што вы мне яго выратавалі. Р. Несцерчык». 1972 г. «Член партыі Ж. працаваў у калгасе «Праца». У апошні час ён дрэнна адносіўся да выканання сваіх службовых абавязкаў, сістэматычна п’янстваваў, не рэгулярна наведваў  партыйныя сходы. Камуністы калгаса разгледзелі асабістую справу Ж. на партыйным сходзе і вынеслі самае цяжкае спагнанне – выключыць Ж. з радоў партыі. Бюро раённага камітэта КПБ рашэнне партарганізацыі калгаса «Праца» зацвердзіла. Ж. выключан з радоў КПСС за грубае парушэнне Устава КПСС, п’янку ў рабочы час і ненаведванне партыйных сходаў». 1978 г. «Стаўшы на працоўную вахту ў гонар 60-годдзя БССР і Кампартыі рэспублікі, абутнікі цэха гумава-тэхнічных вырабаў завяршылі месячны план 27 студзеня і вырабілі звыш задання 4000 пар гумавых боцікаў, што на дзве тысячы больш мінулагодняга паказчыка. Першынство ў сацыялістычным спаборніцтве цэха ўтрымлівае змена, дзе майстрам Л.Л. Каралькова». 1985 г. «Два тыдні не працуе тэлефон у Чырвонадуброўскай школе. Часта звініць. Здымеш трубку – пачуеш радыё. Дырэктар школы Іван Міхайлавіч Гірко прасіў паштовых работнікаў, каб выклікалі майстра і адрамантавалі тэлефон. Але ніхто не з’яўляецца ў школу, каб наладзіць сувязь. Глухімі аказаліся работнікі сувязі да законных просьбаў кліентаў». 1991 г. «Старанныя даглядчыкі падабраліся на жывёлагадоўчай ферме «Вуглы» саўгаса «Доктаравічы». Аляксандр Фёдаравіч Касменка, Барыс Мацвеевіч Ясючэня, Мікалай Фёдаравіч Прахарэня своечасова кормяць і пояць «малышоў». У цялятніках чыста, акуратна. За мінулы год сярэднясутачная прывага цялят у іх групах перавысіла 800–900 грамаў. – Свае пазіцыі не здадзім, – запэўніў Б.М. Ясючэня». Падрыхтавала Марыя ШЭІНА
В целях приобщения населения к здоровому образу жизни 8 февраля в Копыльском районном физкультурно-оздоровительном центре пройдет районная зимняя спартакиада предприятий, организаций и учреждений.  Всех любителей спорта и здорового образа жизни ждут захватывающие состязания. Участникам предстоит пройти множество испытаний, по итогам которых выявятся победители. В программу включены: плавание, баскетбольный конкурс, дартс, прыжки со скакалкой для женщин и перетягивание каната для мужчин, а также комбинированная эстафета. Татьяна БОХАН
Лучшей инспекцией Министерства по налогам и сборам среди районов Минской области за 2019 год признана Слуцкая инспекция. И этот успех вполне разделяют копыляне. Ведь с сентября 2017 года в состав вышеуказанной инспекции входят управления по работе с плательщиками по Стародорожскому и Копыльскому районам. Как отметила заместитель начальника инспекции – начальник управления по работе с плательщиками по Копыльскому району ИМНС по Слуцкому району Валентина Кендыш, вклад нашего района в общий результат довольно весомый. Об этом говорилось и на расширенном заседании областной коллегии, где были подведены итоги деятельности налоговых органов Минской области за 2019 год. Мария ШЕИНА
Па традыцыі ў першыя выхадныя лютага збіраюцца разам школьныя сябры, каб успомніць цікавыя моманты са свайго юнацкага жыцця і аддаць даніну памяці любімым настаўнікам. 1 лютага школы Капыльшчыны гасцінна сустрэнуць сваіх былых вучняў, а настаўнікі зноў скажуць ім: «Прывітанне! Мы шчыра вітаем вас у сценах роднай  школы!» Час школьнага жыцця праляцеў хутка… Але засталіся дарагія сэрцу людзі, з якімі прыемна сустрэцца і ўспомніць былыя часы. Вечар сустрэчы выпускнікоў – гэта не толькі вечар успамінаў, гэта ў першую чаргу вечар добрага настрою і адпачынку ў коле даўно знаёмых людзей. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Традыцыйная зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу сёлета сустракала каля 150 яе ўдзельнікаў і балельшчыкаў без снегу і марозу. Таму ад яе традыцыйнасці засталася толькі назва. Тым не менш 15 каманд-удзельніц паказалі тое, што яны не толькі паспяхова працуюць на зямлі, але і ўмеюць спаборнічаць у спорце. Арганізатарамі мерапрыемства, якое прайшло ў спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, выступілі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Адкрываючы спаборніцтвы, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура пажадалі ўдзельнікам поспехаў на ўсіх этапах і дастойнай барацьбы. І вось яна разгарнулася. Распачалі яе жанчыны скачкамі са скакалкай. [caption id="attachment_85342" align="aligncenter" width="840"] ■ На скачках са скакалкай Алеся Саліла з ААТ «Старыца-Агра»[/caption] У гэтым відзе перамогу атрымала Уладзіслава Бельская з ЗАТ «Жыліхава». Яе выступленне дазволіла сельгаспрадпрыемству заняць у гэтым відзе і першае агульнакаманднае месца. Камбінаваная эстафета ўключала ў сябе бег са скакалкай, вядзенне футбольнага, баскетбольнага мяча, вядзенне шайбы клюшкай, на жаль, не па лёдзе, а па падлозе спартзалы… Тут пераможцай стала каманда ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» у складзе Марыны Емяльянчык, Аляксандра Дудко, Дзмітрыя Сурко і Дзмітрыя Малюкевіча. [caption id="attachment_85341" align="aligncenter" width="840"] ■ Камбінаваная эстафета[/caption] У кіданні мяча ў баскетбольную карзіну лепшыя вынікі ў Юліі Ніжэвіч з ААТ «Скабін» і Генадзя Задруцкага з ААТ «Піянер-Агра», а ў камандным заліку больш балаў набрала КСУП «Доктаравічы». Як заўсёды, адным з самых відовішчных стала перацягванне каната (але, ізноў жа, эфект згубіўся з-за таго, што конкурс праводзіўся не на снезе, а ў зале). Тут роўных не было сапраўдным асілкам з ААТ «Семежава» Яўгену Ігнатчыку, Сяргею Пілату, Уладзіміру Шчоткіну, Міхаілу Храноўскаму, якія ў працяглай барацьбе даказалі сваю перавагу. [caption id="attachment_85343" align="aligncenter" width="840"] ■ На перацягванні каната - каманда ААТ «Ціміразеўскі»[/caption] Найбольшую суму ачкоў у дартсе набралі Ірына Дзямідчык з ААТ «Праснакі» і Генадзь Задруцкі з ААТ «Піянер-Агра», у камандным заліку таксама вылучыліся праснакоўскія спартсмены. [caption id="attachment_85345" align="aligncenter" width="840"] ■ Дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч падчас дартсу[/caption] Лепшымі плыўцамі прызнаны Іна Лагута з ААТ «Семежава» і Мікалай Новікаў з ААТ «Праснакі», а ў камандным заліку — з ААТ «Старыца-Агра». Якія ж каманды сталі абсалютнымі пераможцамі? Вынікі падводзіліся па дзвюх групах. Такім чынам, перамогу ў групе з колькасцю да 200 працуючых святкавалі спартсмены з ЗАТ «Жыліхава», на другім месцы — КСУП «Доктаравічы», на трэцім — філіяла «Вялікая Раёўка». У групе звыш 200 працаўнікоў самай моцнай стала каманда з ААТ «Піянер-Агра», за ёй услед ішлі ААТ «Семежава» і «Старыца-Агра». Усе пераможцы і прызёры атрымалі ўзнагароды ад арганізатараў. [caption id="attachment_85344" align="aligncenter" width="840"] ■ Каманды-пераможцы: ААТ «Піянер-Агра» (звыш 200 працаўнікоў) і ЗАТ «Жыліхава» (да 200 працаўнікоў)[/caption] Гутарым з пераможцамі Ганна БАХТА, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Піянер-Агра»: — Вельмі радуе, што выступілі так паспяхова. Каманда падрыхтаваная, зла-джаная, энергічная. Вельмі шмат моладзі, якая сябруе з фізкультурай і спортам. У склад каманды ўвайшлі як спецыялісты, так і простыя рабочыя. Уладзіслава БЕЛЬСКАЯ, старшыня прафкама ЗАТ «Жыліхава»: — Мы вельмі стараліся, каб быць першымі ў сваёй групе. Прымаем удзел кожны год. Дарэчы, лідзіравалі і ў 2017 годзе. У нашай гаспадарцы многа маладых спецыялістаў, якія з цікавасцю прынялі ўдзел у спаборніцтвах. Паспяхова выступіць ім дапамагла маладосць і актыўнасць. Падзяліліся сваімі ўражаннямі і іншыя ўдзельнікі спартакіяды Ірына ДЗЯМІДЧЫК, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Праснакі»: — Спаборніцтвы вельмі спадабаліся. У нашай гаспадарцы даволі шмат моладзі, таму сабраць каманду не з’яўляецца праблемай. Члены нашага калектыву атрымліваюць абанементы на наведванне басейна, трэнажорнай залы ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Лічу, што выступілі сёння нядрэнна: як-ніяк, а маем два першыя месцы па дартсе і плаванні. Яўген ІГНАТЧЫК, аграном-насеннявод ААТ «Семежава»: — Сёння было весела. Праўда, не так лёгка, як у папярэднія гады. Але заўсёды прыемна перамагчы даволі моцнага саперніка. Гэта я пра перацягванне каната. У нашай гаспадарцы станоўча адносяцца да развіцця спорту. На базе спартыўнай залы мясцовай школы тры разы на тыдзень ёсць магчымасць зай-мацца любімым відам спорту. Быць здаровым — гэта зараз модна! Святлана БУРМАКА, заатэхнік-селекцыянер ААТ «Ціміразеўскі»: — Не першы раз прымаю ўдзел у спартакіядзе. Вельмі цікава змяніць абстаноўку, тым больш што спорт я люблю. Сёлета мне давялося прабегчы са скакалкай у камбінаванай эстафеце, пакідаць баскетбольны мяч і паўдзельнічаць у дартсе. Выступілі не скажу што зусім паспяхова, але галоўнае — удзел. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 2861 из 4935