Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

"СП" - 90 лет! О том, что писала районная газета в разные годы 2 февраля

02.02.2020
Сёлета капыльская газета «Слава працы» адзначае 90-годдзе свайго выдання Пра што пісала раёнка ў розныя гады ў гэты дзень, 2 лютага (у вытрымках з тэкстаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу). 1964 г. «У цяжкім, безнадзейным стане даставілі мяне ў Капыльскую бальніцу. Інфаркт меакарда –  быў дыягназ. Кожнаму вядома, якая гэта страшная хвароба. І ўсё ж яна адступіла. Дзякуючы стараннаму і ўмеламу лячэнню ўрачоў Рыгора Самуілавіча Туроўскага і Вальдамара Віктаравіча Раманенкі, я выздараўліваю, як кажуць, цяпер ужо – на нагах. Жыццё! Самае дарагое для чалавека. Шчыра дзякую Вам, Рыгор Самуілавіч і Вальдамар Віктаравіч, што вы мне яго выратавалі. Р. Несцерчык». 1972 г. «Член партыі Ж. працаваў у калгасе «Праца». У апошні час ён дрэнна адносіўся да выканання сваіх службовых абавязкаў, сістэматычна п’янстваваў, не рэгулярна наведваў  партыйныя сходы. Камуністы калгаса разгледзелі асабістую справу Ж. на партыйным сходзе і вынеслі самае цяжкае спагнанне – выключыць Ж. з радоў партыі. Бюро раённага камітэта КПБ рашэнне партарганізацыі калгаса «Праца» зацвердзіла. Ж. выключан з радоў КПСС за грубае парушэнне Устава КПСС, п’янку ў рабочы час і ненаведванне партыйных сходаў». 1978 г. «Стаўшы на працоўную вахту ў гонар 60-годдзя БССР і Кампартыі рэспублікі, абутнікі цэха гумава-тэхнічных вырабаў завяршылі месячны план 27 студзеня і вырабілі звыш задання 4000 пар гумавых боцікаў, што на дзве тысячы больш мінулагодняга паказчыка. Першынство ў сацыялістычным спаборніцтве цэха ўтрымлівае змена, дзе майстрам Л.Л. Каралькова». 1985 г. «Два тыдні не працуе тэлефон у Чырвонадуброўскай школе. Часта звініць. Здымеш трубку – пачуеш радыё. Дырэктар школы Іван Міхайлавіч Гірко прасіў паштовых работнікаў, каб выклікалі майстра і адрамантавалі тэлефон. Але ніхто не з’яўляецца ў школу, каб наладзіць сувязь. Глухімі аказаліся работнікі сувязі да законных просьбаў кліентаў». 1991 г. «Старанныя даглядчыкі падабраліся на жывёлагадоўчай ферме «Вуглы» саўгаса «Доктаравічы». Аляксандр Фёдаравіч Касменка, Барыс Мацвеевіч Ясючэня, Мікалай Фёдаравіч Прахарэня своечасова кормяць і пояць «малышоў». У цялятніках чыста, акуратна. За мінулы год сярэднясутачная прывага цялят у іх групах перавысіла 800–900 грамаў. – Свае пазіцыі не здадзім, – запэўніў Б.М. Ясючэня». Падрыхтавала Марыя ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей