Удзельнікі канферэнцыі[/caption]
Як і ў папярэднія гады, “Белая Русь” арганізоўвала шмат мерапрыемстваў патрыятычнага кірунку і дабрачынных акцый. Адны з галоўных — удзел у выбарчых кампаніях, а таксама віншаванне дзяцей, якія падчас навагодніх святаў знаходзяцца ў раённай бальніцы, сацыяльным прытулку, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, удзел у аглядзе-конкурсе на лепшую ветэранскую сядзібу, на лепшае маладзёжнае падвор’е, фінансаванне маладзёжнага праекта “Уладар вёскі” і многае іншае.
Марыя Леанідаўна выказала вялікую ўдзячнасць старшыням пярвічных арганізацый за ўзаемаразуменне, адзначыўшы, што новаму прэзідыуму неабходна будзе вырашыць нямала складаных задач, каб садзейнічаць умацаванню пярвічак як асновы РГА “Белая Русь”. Але галоўнае: і надалей ісці вызначаным курсам, каб забяспечыць стабільны рост эканомікі, накіраваны на стварэнне высокай якасці жыцця грамадзян, дэмаграфічны дабрабыт, стабільную сістэму сацыяльных гарантый.
Падчас абмеркавання даклада прагучалі меркаванні аб тым, што работу раённай арганізацыі за справаздачны перыяд неабходна прызнаць здавальняючай. Былі выказаны пажаданні на будучае, прапановы па паляпшэнні работы як сваіх пярвічак, так і ўсёй раённай арганізацыі.
Былі абраны новы склад прэзідыума Капыльскай РА РГА “Белая Русь”, які зноў узначаліла Марыя Сандрозд, і кантрольна-рэвізійнай камісіі.
[caption id="attachment_38556" align="aligncenter" width="564"]
Сяргей Пігараў[/caption]
У рабоце канферэнцыі прыняў удзел намеснік старшыні РГА “Белая Русь” Сяргей Пігараў, які ў сваім выступленні звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на ўдзел арганізацыйных структур “Белай Русі” ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія маюць адбыцца ў бягучым годзе. Сяргей Юр’евіч уручыў салодкія навагоднія пачастункі дзвюм мнагадзетным сем’ям, дзе бацькі з’яўляюцца членамі “Белай Русі”. Атрымалі падарункі за актыўнае садзейнічанне развіццю грамадскага аб’яднання, значную дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў і некаторыя члены “Белай Русі”.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
У сваёй дзейнасці дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Бойка практыкуе розныя формы работы з насельніцтвам. Напрыклад, прыёмы грамадзян ён праводзіць у сельсаветах, у арганізацыях. Вось і чарговая сустрэча прайшла на базе УАЗ “Капыльская ЦРБ”.
Трэба адзначыць, што пытанняў было зададзена няшмат і ў асноўным яны датычыліся медыцынскай галіны. Так, адной з хворых з-за адсутнасці неабходных лекаў спецыялістамі падабрана замена на іх аналаг. Прыемна, што людзі звярталіся не толькі з праблемамі, але выказвалі і ўдзячнасці. У прыватнасці, адна з іх была адрасавана загадчыцы інфекцыйнага аддзялення Валянціне Козел.
Было зададзена і жыллёвае пытанне наконт аднаўлення дакументаў.
— Разам з райвыканкамам і райсаветам мы паспрабуем больш глыбока разабрацца ў праблеме. Аднак, што датычыцца жыллёвых і судовых спрэчак, то ў іх мы не маем права ўмешвацца, — падкрэсліў парламентарый.
Сяргей КОЗЕЛ
Будаўніцтва новага 16-кватэрнага жылога дома[/caption]
Па гэтай праграме ў Капылі па вуліцы Партызанскай вядзецца будаўніцтва двухпавярховага 16-кватэрнага жылога дома, які павінен быць уведзены ў строй у лютым бягучага года. Днямі на аб’екце адбылася рабочая планёрка кіраўнікоў зацікаўленых прадпрыемстваў і арганізацый на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем.
[caption id="attachment_38546" align="aligncenter" width="580"]
Падчас рабочай планёркі[/caption]
У двух пад’ездах новабудоўлі размесцяцца восем аднапакаёвых і столькі ж дзвюхпакаёвых кватэр агульнай плошчай 814 метраў квадратных. Ужо ўзведзена каробка будынка, устаноўлены вокны, выканана знешняя і часткова ўнутраная і атынкоўка, пракладзены сістэмы вода-, цепла- і газазабеспячэння, электраправодка. Цяпер накрываецца дах. Але час працуе не на карысць будаўнікоў. Таму падчас нарады разам з кіраўніцтвам ДУП «ПМК-194» (генпадрадчыкам аб’екта), Капыльскага РБУ, будаўнічых арганізацый г. Слуцка (субпадрадчыкамі) былі абмеркаваны праблемы і шляхі іх вырашэння, распрацаваны план мерапрыемстваў на бліжэйшы час. Асаблівая ўвага падчас планёркі надавалася і добраўпарадкаванню тэрыторыі, якая акрамя дзіцячай пляцоўкі будзе аздоблена разнастайнымі малымі архітэктурнымі формамі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Во время праздничного представления[/caption]
На этот раз прошел праздник, посвященный отличникам учебы 5-11 классов средних школ Копыльского района.
Под бурные аплодисменты приглашенные принимали поздравления от Деда Мороза и Снегурочки. Елена Михайловская, начальник отдела образования, спорта и туризма райисполкома, пожелала детям успехов в учебе и осуществления заветных желаний.
Затем состоялось представление «Новогодней елке каждый рад», в конце которого Дед Мороз вместе со Снегурочкой раздавали отличникам сладкие подарки.
Павел ШЕИН
Фото автора
Падчас прыёму[/caption]
Аднаго з жыхароў пасёлка Чыжэвічы хвалявала пытанне зямельнага ўчастка, з-за якога ўзнікаюць спрэчкі з суседкай. Выказана спадзяванне, што гэта праблема вырашыцца, а заяўніку будзе аказана неабходная юрыдычная дапамога.
Ад імя жыхароў аграгарадка Ванелевічы паступіла пытанне наконт уключэння іх населенага пункта ў праграму “Чыстая вада”. Яно накіравана ў КУП “Капыльская ЖКГ”.
Удзел у прыёме таксама прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і дырэктар ААТ “Піянер-Агра” Аляксандр Макарчук.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара