Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Новости Копыльщины

15.10.2016
Пацвердзілі клас Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» зноў пацвердзіў свой высокі клас. 1397 Так, сярэбранага медаля і дыплома II ступені ўдастоены сыры «Беларускае золата» і «Гройцэр малады» (масавая доля тлушчу 50%) у конкурсе «Лепшы прадукт — 2016» на 23-й міжнароднай выставе прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці «Продэкспо-2016». А на адкрытым   фестывалі   сыру  ў  г. Гродна капыльскія сыраробы атрымалі дыплом II ступені конкурсу якасці сыру сярод вытворцаў сырнай прадукцыі ў намінацыі «Сыры, якія адносяцца да групы сыроў з нізкай тэмпературай другога награвання, што фармуюцца з пласта».   Уключаны ў севазварот З пачатку года на тэрыторыі раёна ўключана ў севазварот 202 га пустуючых участкаў. Найлепш з гэтым спраўляюцца ў Бабаўнянскім сельсавеце, дзе заараны 41 га земляў, якія не выкарыстоўваліся. На рахунку Цімкавіцкага сельсавета 27 га, Бучацінскага — 26 га, Пацейкаўскага — 21 га, Слабада-Кучынскага — 20 га, Доктаравіцкага — 19 га.   Увага — пажылым людзям На Капыльшчыне стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — узрост!», якое будзе праходзіць да 16 кастрычніка. Яго асноўная мэта — прафілактыка супрацьпраўных замахаў у адносінах да пажылых людзей. Супрацоўнікі міліцыі наведаюць адзінокіх і адзінока пражываючых людзей, даведаюцца аб іх жыллёва-бытавых умовах, правядуць прафілактычныя гутаркі. Асаблівая ўвага будзе надавацца тым, хто жыве разам з асобамі асацыяльных паводзін.   Да юбілею храма 23 кастрычніка 2016 года Спаса-Узнясенскі храм г. Капыля адзначыць свой 150-гадовы юбілей. У гэты дзень у храме ў 9.30 пачнецца ўрачыстае набажэнства, якое ўзначаліць Праасвяшчэнны Антоній епіскап Слуцкі і Салігорскі ў саслужэнні Праасвяшчэннага Веньяміна епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага, а таксама духавенства Слуцкай епархіі і запрошаных гасцей. Пасля святочнага набажэнства ў 14.00 у РЦК адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны юбілею храма.   На кірмаш — да суседзяў Міжрэгіянальныя восеньскія кірмашы-распродажы праходзяць у кастрычніку ў Мінскай вобласці. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, першыя такія кірмашы адбыліся ў мінулыя выхадныя. 15 кастрычніка сваю прадукцыю ў Салігорску прадстаўляюць раёны, якія знаходзяцца побач, у тым ліку і Капыльскі. Таксама нашы землякі прымуць удзел у кірмашах у Слуцку 22 кастрычніка і Нясвіжы 23 кастрычніка. На бліжэйшым распродажы Капыльшчыну будуць прадстаўляць райспажыўтаварыства і сялянская фермерская гаспадарка «Мыслі». Жыхарам суседніх раёнаў прапануюць разнастайны асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі (бульба, капуста, морква і інш.), а таксама мясныя паўфабрыкаты, каўбасы, малочныя прадукты, садавіну, кансервы і г.д. У сувязі з міжрэгіянальнымі кірмашамі наступны распродаж у Капылі пройдзе толькі ў суботу, 29 кастрычніка.   Міліцыянеры — дзецям У рамках бестэрміновай акцыі «Сям’я без насілля» супрацоўнікі Капыльскага РАУС аказалі дабрачынную дапамогу сацыяльна-педагагічнаму цэнтру Капыльскага раёна. img_8987 За кошт афіцэрскіх узносаў набыты наборы кубкаў, настольная кварцавая лямпа, якая дазволіць стабілізаваць здароўе дзяцей. Таксама супрацоўнікі міліцыі сабралі разнастайныя цацкі і адзенне, якія ўручылі выхаванцам сацыяльнага прытулка. Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей ЛАЗОЎСКІ і Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей