Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу раёна, ветэраны працы, прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Высокіх ураджаяў і важкага прыбытку!
На працягу стагоддзяў працаўнікоў аграпрамысловага комплексу адрознівала любоў да сваёй справы, працавітасць і гаспадарская мудрасць. Значнасць сваёй прафесіі разумеюць усе, хто звязаны з сялянскай працай – хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, у тым ліку фермерскіх.
Ваша нястомная праца дазваляе дасягаць такіх вынікаў, якімі можна ганарыцца. Заўсёды стабільна працуюць аграрыі ААТ «Старыца-Агра», важкі ўклад у каравай бягучага года сельгаспрадпрыемстваў «Семежава», «Піянер-Агра», «Капыльскае» і іншых, дзе атрыманы высокі валавы збор збожжа. Шэраг гаспадарак дэманструюць выдатныя вынікі ў вытворчасці малака.
Прыміце словы ўдзячнасці за нялёгкую працу, за адданасць роднай зямлі і вернасць традыцыям самаахвярнага служэння! Жадаю спрыяльнага надвор’я, высокіх ураджаяў і важкага прыбытку. Няхай жыццё радуе шчасцем кожны дзень і побач будуць любімыя людзі і верныя сябры. Моцнага здароўя вам і дабрабыту!
Іван ГАЛАВАТЫ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Нізкі паклон за працу!
Сельская гаспадарка для Капыльскага раёна – гэта не толькі галіна эканомікі, а сапраўдны жыццёвы ўклад яго жыхароў, таму што значная частка насельніцтва працуе ў аграрным сектары.
Аграпрамысловы комплекс – гэта крыніца, з якой уся Беларусь атрымлівае моц жыцця. Працавітасць, упартасць сельскіх працаўнікоў даюць рэальную аддачу, вынікамі якой карыстаецца кожны жыхар раёна і краіны.
Сёння можна з поўнай упэўненасцю сказаць, што асновай паспяховага вырашэння далейшых задач аграпрамысловага комплексу з’яўляюцца высокі прафесіяналізм, любоў і адданасць абранай справе, вернасць слаўным традыцыям.
Нізкі паклон усім працаўнікам вёскі, ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую працу і вернасць сялянскаму абавязку. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных поспехаў.
Людміла НІЖЭВІЧ,
старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах
Творчага ўздыму!
Капыльшчына здаўна славілася рупліўцамі, жыцці якіх неразрыўна звязаны з сельскай гаспадаркай. Хлебаробы і жывёлаводы нашага краю з года ў год шчыруюць у гаспадарках раёна дзеля таго, каб забяспечыць харчовую бяспеку краіны. Асаблівая ўвага да сялянскай працы – даўняя добрая традыцыя.
Прыміце шчырую ўдзячнасць за якасную працу на роднай зямлі, за правільнае разуменне задач, якія ставіць сёння перад намі дзяржава, за пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл. Словы віншавання мы адрасуем усім, хто шчыруе ў полі, на жывёлагадоўчых фермах, у цахах прадпрыемстваў. А таксама выказваем падзяку заслужаным людзям – ветэранам працы, якія па праву з′яўляюцца прыкладам вернасці сваёй справе, адданасці Радзіме і свайму народу.
Жадаем вам здароўя, творчага ўздыму, натхнення ў ажыццяўленні сваіх мар і задум, а таксама паспяховай працы на карысць краіне, сваёй сям’і, грамадства.
Капыльскі раённы выканаўчы камітэт
Капыльскі раённы савет дэпутатаў
Бязмежнага шчасця!
Сельская гаспадарка – гэта сапраўдны цэх пад адкрытым небам. Чалавек пакуль не навучыўся супрацьстаяць анамальным з’явам прыроды. Таму рэзультаты працы хлебароба і жывёлавода залежаць ад яе капрызаў. Затое аграрый сваёй самаадданай працай навучыўся максімальна змякчаць уплыў знешніх фактараў на ўрадлівасць зямлі, прадуктыўнасць жывёлы. І гэта з’яўляецца асновай для стварэння харчовай бяспекі краіны.
Сёння асаблівыя словы прызнання мы адрасуем механізатарам, камбайнерам, шафёрам, працаўнікам ферм, а таксама ветэранам вытворчасці, якія з любой складанай жыццёвай сітуацыі выходзяць з высакароднасцю, захоўваючы стойкасць духу.
Бязмежнага вам асабістага шчасця і сямейнага дабрабыту, радасці ў жыцці і дзецях, утульнасці і цеплыні ў дамах і сем’ях, здароўя і бадзёрасці.
ад імя ўпраўлення райсельгасхарчу
райвыканкама – Віталь РАКЕВІЧ,
першы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама
Радаснага настрою!
Спакон веку і да сённяшніх дзён праца селяніна, хлебароба застаецца самай важнай на планеце, але і самай нялёгкай. Гэта свята не толькі работнікаў сельскай гаспадаркі, але і ўсіх жыхароў вёскі. Усіх, хто ад відна да відна, без выхадных дзён і адпачынкаў працуе на зямлі, вырошчвае хлеб і зерне, пастаўляе на нашы сталы малако, мяса і іншыя прадукты харчавання.
Дзякуй усім працаўнікам вёскі, нізкі паклон ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую працу. Жадаем вам спрыяльных умоў надвор’я на будучы сельскагаспадарчы год. Моцнага вам здароўя і радаснага настрою, упэўненасці ў заўтрашнім дні!
Райкам прафсаюза работнікаў АПК